усяно́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які прадаўжаецца, працягваецца ўсю ноч. Гэта было ўсяночнае вандраванне. Яны ўдвух [Мішурын і Вялічка] усю ноч блыталіся па цёмных закутках, абы не натрапіць на нямецкія вочы. Чорны.
2. у знач. наз. усяно́чная, ‑ай, ж. Царкоўная служба перад вялікаднем у праваслаўных хрысціян, якая працягваецца ўсю ноч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узбі́цца, узаб’ю́ся, узаб’е́шся, узаб’е́цца; узаб’ёмся, узаб’яце́ся, узаб’ю́цца; узбі́ўся, -бі́лася; узбі́ся; зак.
1. на каго-што. Нечакана наскочыць, наткнуцца на каго-, што-н., сутыкнуцца з кім-, чым-н. непажаданым.
У. на камень.
У. на засаду.
2. на што. Натрапіць, напасці на што-н. (разм.).
У. на пашу.
У. на капейку (перан.: разжыцца на грошы; разм.).
3. на каго-што. Узабрацца наверх, насесці, налезці на каго-, што-н. (разм.).
У. з бруднымі нагамі на лаўку.
|| незак. узбіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
набрести́ сов., разг.
1. набрысці́; натра́піць; (натолкнуться) наткну́цца, найсці́;
2. (собраться в одном месте) набрысці́; найсці́, мног. панахо́дзіць; сабра́цца, мног. пазбіра́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Напатка́ць ’сустрэць’, ’натрапіць’ (Яруш., ТСБМ, Сл. ПЗБ), напаткацца ’сустрэцца твар у твар’ (Сцяшк.). Прыставачнае ўтварэнне ад *tykati ’тыкаць, кранаць, сутыкаць’, вядомага большасці славянскіх моў, параўн. яшчэ ў Насовіча патка́ць ’сустрэць выпадкова’, паткну́ць ’раптам наткнуцца на каго-небудзь’, паткну́цца ’выпадкова сутыкнуцца’ і інш., цяпер звычайна малаўжывальныя без дадатковага прэфікса (с‑, на-, гл. спаткаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пасталы́, ‑оў; адз. пастол, ‑тала, м.
Даўні мяккі сялянскі абутак з цэлага кавалка скуры, які носіцца з анучамі і прывязваецца да ног аборамі. Абутак мясцовых сялян да 1913 года — раменныя пасталы. «Помнікі». Раз толькі пашанцавала натрапіць на вялікія сляды скураных пасталеў. Караткевіч. // Лапці. Ледзь распрог [бацька] каня, зайшоў у хату, не ўправіўся разуць мокрыя пасталы — паявіўся Яўхім. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Насле́днік ’хорт, паляўнічы сабака, які ідзе па следу’ (Гарб.), ’прадаўжальнік, паслядоўнік’: Mikałaj czudatworac, boży naślednik (Пятк. 2, 144). Першае слова — самастойнае ўтварэнне ад спалучэння на след (натрапіць, стаць), параўн. насле́дзіць ’вызначыць па слядах’ (Нас.), наследзі́ць ’высачыць’ (ТС), другое — хутчэй за ўсё запазычанне са ст.-слав. наслѣдьникъ ’паслядоўнік, наступнік’, параўн. рус. насле́дник ’паслядоўнік; наступнік; спадкаемца’ (з ц.-слав.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дазо́р, ‑у, м.
1. Абход для агляду, разведкі. Камсамольская ячэйка дзве начы засаб хадзіла ў сакрэтныя дазоры, але нікога злавіць не ўдалося. Пальчэўскі.
2. Невялікая група людзей, караблёў, самалётаў, якая высылаецца для аховы і разведкі; патруль. Раптам наперадзе, дзе ішоў пярэдні дазор, прагучэла аўтаматная чарга і некалькі стрэлаў. Мележ. Трэба было дзейнічаць асцярожна, каб не натрапіць на варожы дазор або вартавых. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Нага́баць, нагибаці ’знайсці, натрапіць’ (Федар. 2, 45), нагибаты ’знайсці, назбіраць’ (драг., Жыв. сл.), нагабиты ’нагнаць, спасцігнуць’ (Клім.), нагибаті ’сустрэць’ (беласт., Сл. ПЗБ). Ст.-бел. нагабати (накгабати) ’прыгнятаць’ (1388 г.) Булыка (Лекс. запазыч., 37) лічыць паланізмам, што пры наяўнасці зыходнай формы ў іншых славянскіх мовах цяжка давесці. Значэнне ’прыгнятаць’ выводзіцца з ’нападаць’ і узыходзіць да ’хапаць, браць’, характэрна для габиць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
налучы́ць, ‑лучу, ‑лучыш, ‑лучыць; зак.
Разм.
1. на каго-што. Натрапіць, набрысці. Налучыць на воўчую яму. □ [Раман:] — Налучыш яшчэ на падземны валун — пакалечыш плугі... Пташнікаў.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.); каго. Знянацку захапіць, застаць. Запытанне настаўніка налучыла.. [Ліду] знянацку. Колас.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.); каго. Здарыцца з кім‑н. І горш за ўсё тое, што гэтае здарэнне якраз налучыла маленькую Натальку. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напаўзці́, ‑паўзу, ‑паўзеш, ‑паўзе; ‑паўзём, ‑паўзяце; пр. напоўз, ‑паўзла, ‑паўзло; зак.
1. Паўзучы, наткнуцца, натрапіць на каго, што‑н. Напаўзці на перашкоду. Напаўзці на калючы дрот.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыпаўзці, запаўзці куды‑н. у вялікай колькасці. Напаўзло мурашак у торбу з абедам.
3. Насунуцца, пакрываючы, засланяючы сабою (пра хмары, туман, цемру і пад.). На змярканні з-за лесу папаўзлі шызыя, змрочныя хмары. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)