перасла́ць 1, перашлю, перашлеш, перашле; перашлём, перашляце; пр. пераслаў, ‑слала; заг. перашлі; зак., каго-што.

Паслаць атрыманае далей, у другое месца. Я напісаў ліст, аддаў Марыльцы, каб яна пераслала, хоць сам і не быў упэўнены, што-гэты ліст дойдзе. Сабаленка. [Саша:] — Калі пісьмо .. прыйдзе, дык вы абавязкова перашліце мне. Шамякін. // Паслаць, адправіць праз каго‑н., кім або з кім‑н. Бацька не прыехаў таго дня, толькі пераслаў суседам паўтара рубля грошай. Мурашка. — Я ад вашай мамы. Гасцінец прынёс. Скароміны пераслала. Мыслівец.

перасла́ць 2, ‑сцялю, ‑сцелеш, ‑сцеле; пр. пераслаў, ‑слала; заг. перасцялі; зак., што.

1. Паслаць нанава, інакш. Пераслаць пасцель. // Наслаць нанава; зрабіць новы насціл. [Пракаповіч і Стахаў] перанеслі тахту і сервант бліжэй да ўвахода, на тое месца, дзе Пракаповіч пераслаў падлогу. Радкевіч.

2. Аддзяліць чым‑н. адзін рад прадметаў ад другога; перакласці. Пераслаць рады яблыкаў саломай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

spell

I [spel]

v.t., (-ll-) or spelt

1) падава́ць сло́вы па лі́тарах

2) піса́ць гра́матна

She cannot spell well — Яна́ ня ўме́е гра́матна піса́ць

How do you spell your name? — Як пі́шацца ва́ша імя́?

- spell out

II [spel]

n.

ча́ры pl.

to cast a spell on — насла́ць ча́ры на каго́, зачарава́ць

III [spel]

n.

1) пры́ступ -у m., каро́ткі пэры́яд ча́су

a spell of coughing or coughing spell — пры́ступ ка́шлю

a spell of hot weather — час гара́чага надво́р’я

2) informal часі́нка, хвілі́нка f.

rest for a spell — адпачні́ хвілі́нку

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

напусці́ць, ‑пушчу, ‑пусціш, ‑пусціць; зак.

1. каго. Даць магчымасць увайсці, дазволіць пасяліцца ў вялікай колькасці. Напусціць людзей у пакой. Напусціць жыхароў у кватэру.

2. чаго. Даць доступ куды‑н. вялікай колькасці чаго‑н. Ілья напусціў у ванну халоднай вады, пачапіў на кран сваю авоську і старанна памыў рукі. Васілёнак. — Заходзь, Ваня, заходзь! Чаго стаіш на парозе? Ды зачыняй дзверы, а то холаду напусціш! — зашаптаў камбрыг. Карпюк.

3. што. Спусціць, апусціць на што‑н. Напусціць на лоб валасы. Напусціць шапку на вочы.

4. што і чаго. Разм. (часта са словамі «на сябе»). Надаць сабе, сваім паводзінам нейкі выгляд, характар. Напусціць на сябе важнасці. □ Дзядок перш здзіўлена вылупіў вочы, потым хацеў усміхнуцца, але абдумаўся і замест гэтага напусціў на сябе дзелавы выгляд. Зарэцкі. Кірыла напусціў на сябе выгляд вінаватага — не павітаўся з рэдактарам за руку, ціха сеў насупраць Тукалы, панурыў галаву: вось я, карайце! Шамякін.

5. каго. Разм. Накіраваць для нападу. Напусціць сабак на звера. // перан. Падбіць, падгаварыць да дзеяння супроць каго‑, чаго‑н. [Віктар:] — Цяпер каб адных бежанцаў напусціў на гэтыя маёнткі, то.. за адзін дзень усё ператрушчылі б. Лобан.

6. што. Ва ўяўленні забабонных людзей — з дапамогай нейкай вышэйшай сілы наслаць на каго што‑н. Ніколі ў Курганішчы не было так ціха, як цяпер.. Нібы нейкі чараўнік напусціў сон на гэты шумлівы хутар. Бядуля.

7. што і чаго. Дадаць, павялічыць у памерах пры раскроі. Кравец напусціў на два пальцы паводле меркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)