1.(1і2ас.неўжыв.). Вырасці, паспець (пра плады, злакавыя расліны і пад.). — А як авёс наш урадзіўся? Схадзіць бы ў Ліпава пабачыць!Колас.
2.Разм.Нарадзіцца, з’явіцца на свет (пра чалавека). [Жонка:] Я ведаю, што гавару. Бачыла я калі прасветлую гадзіну? Або Марыльчына дзіця ўрадзілася на вялікае шчасце?Чорны.// Аказацца з якімі‑н. якасцямі, асаблівасцямі ад нараджэння. [Адам] прывык да сваёй адзіноты. Апраўдваўся: такі ён ужо ўрадзіўся. Замкнуты, нелюдзімы.Вышынскі.//укаго. Нарадзіцца падобным на каго‑н. Урадзіцца ў бацьку. □ — Дзіва што, — казала [Кліменту] Анісева маці. — Месца табе трэба шмат... І ў каго ты ўрадзіўся такі гмах?Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Nasci in felici signo
Нарадзіцца пад шчаслівым знакам.
Родиться под счастливым знаком.
Гл.: In oriente...
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
саро́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Мужчынская (верхняя і сподняя) або жаночая (сподняя) кашуля. Табе вышыла сарочку Цветам васільковым І сагнала паясочак з нітак каляровых.А. Александровіч.Адзін, пасівелы, быў у скамечанай шапцы, а другі, высокі юнак, — у саламяным, пажоўклым ад заношанасці капелюшы і ў нацельнай сарочцы.Пестрак.Раманіха стук аб дно драўлянага вядра конаўкай, пасля за вядро і на двор, у адной сарочцы, як спала.Ермаловіч.
•••
Сардэчная сарочка — знешняя абалонка сэрца.
Каб цябе (яго, яе, вас, іх) сарочка не чапала; няхай цябе (яго, яе, вас, іх) сарочка не чапае — праклён, пажаданне самага найгоршага. — Няхай яго сарочка не чапае, — скляў пана дзед.Якімовіч.
Нарадзіцца ў сарочцыгл.нарадзіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́весціся, ‑ведзецца; пр. вывеўся, ‑велася; зак.
1.Нарадзіцца з яйца, лічынкі і пад. Неўзабаве ў трубе вывеліся.. галчаняты, і ў маладых бацькоў з’явіліся новыя клопаты.Шуцько.
2. Перастаць існаваць, перавесціся. Вывелася рыба ў сажалцы.// Знікнуць. Вывеліся плямы.// Выйсці з ужытку, аджыць свой век. Гэтыя звычаі даўно ўжо вывеліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аб’е́дкі, ‑аў; адз. аб’едак, ‑дка, м.
Рэшткі яды, недаедзеная кавалкі. Аб’едкі хлеба.//перан. Тое, што астаецца пасля каго‑н. (падзелу, карыстання і пад.). Яму суджана было нарадзіцца ў сям’і з дзевяці душ — і самаму апошняму. А апошняму заўсёды застаюцца аб’едкі. Усё падзялілі браты, пазабіралі ў пасаг сёстры.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Найсці́, найці́ ’найсці’, ’знайсці’, ’нарадзіць’ (Бяльк., Яруш., Кліх, Пятк., Сл. ПЗБ, ТС), найсці́ся, найці́цца ’знайсціся’, ’нарадзіцца’ (Жд. 1, Сцяшк. Сл., Мат. Гом., Юрч., Сл. ПЗБ, ТС). Параўн. рус.найти́, укр.найти́, польск.najść, чэш.najít, славац.nájsť, в.-луж.nańć, nadeńc, н.-луж.najś, славен.nájti, серб.-харв.наћи, балг.на́йда, макед.найде, што дае падставы для рэканструкцыі *na‑iti (гл. ісці), звычайна са значэннем ’найсці, напасці, натрапіць’ і ’знайсці’ (параўн. Копечны, Zákl. zásoba, 65). Значэнне ’нарадзіць’, ’нарадзіцца’, якое адлюстроўвае эўфемізм, што мае засцерагальную (ахоўную) функцыю (паводле Машыннага, «ma na celu wprowadzenie w błąd złych mocy», Kultura, II, 1, 277), таксама вядома большасці славянскім мовам, параўн. рус.найти сына і прынятыя формулы, што «тлумачаць» дзецям іх з’яўленне: найти в крапиве, найти за углом, серб.-харв.нашло се дијете (Вук) і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Tágeslichtn -es дзённае святло́;
das ~ erblícken з’яві́цца на свет, нарадзі́цца;
ans ~ kómmen* паказа́цца; вы́явіцца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
zrodzić się
zrodzi|ć się
зак.нарадзіцца; узнікнуць; з’явіцца;
~ły się wątpliwości — узніклі сумненні
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
пара́дзіцца, ‑раджуся, ‑радзішся, ‑радзіцца; зак.
1. Папрасіць парады ў каго‑н. Цяпер у Алеся часта з’яўлялася жаданне стрэцца з.. [Калачынскім]. Пагутарыць.., парадзіцца, прызнацца ва ўсім.Чарнышэвіч.Няма каму сказаць шчырага слова, няма з кім нарадзіцца...Зарэцкі.
2. Абмяняцца думкамі, парадамі; параіцца. На папярочцы-сценцы, што аддзяляла загуменні ад папару, хлопцы прыпыніліся парадзіцца, як ісці к лесу.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
gutter[ˈgʌtə]n.
1. (сцёкавы) жо́лаб; вадасцёк, сцёкавая кана́ва (уздоўж вуліцы або дарогі)
2. the gutter трушчо́бы;
children of the gutter дзе́ці трушчо́баў
♦
be born in the gutterнарадзі́цца ў гале́чы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)