Прысы́пка ’мякіна, якую дабаўлялі ў хлеб’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Таксама, як і літ. прысы́пка ’рэчыва, парашок, якім прысыпаюць што-небудзь’, ад прысыпа́ць з суф. ‑к‑. Гл. сы́паць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аці́ра ’мякіна’ (Рам.), ’буйнейшыя адходы пры ачыстцы збожжа’ (Мат. Гродз.), ’дробнае пацёртае сена’ (Юрч.), аціры ’дробная саломка, якая застаецца пасля абмалоту збажыны’ (парыц., Янк. Мат., Янк. II, БРС), рус. смал. атиря ’мякіна’, параўн. польск. ocierki ’часцінкі пры абранні’, славац. oteriny, чэш. otěřiny ’пацяруха’, otěrky ’збожжа з абабітага снапа’. Ад аціраць, церці, якое магло мець значэнне ’аббіваць, малаціць’, параўн. аціраць ’малаціць проса’ (Юрч.), чэш. otírati ’аббіваць’, otěrek ’абабіты, абмалочаны сноп’, гл. Фасмер, 1, 358; Махэк₂, 659. Параўн. вотрыны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пушны́ 1, пушо́н ’з прымессю мякіны, вотруб’я’ (ТСБМ, Ян., Малч.): кыли хлѣбушка пушонъ — могу выпылаць (маг., Шн.), пу́шны (пушный) ’тс’ (Нас.), сюды ж пушно́, пухно́ ’мякіна’ (Нас.). Ад пух ’адыходы пры веянні, мякіна’, параўн. пу́хны (гл.).

Пу́шны 2 ’пульхны, мяккі; смачны’ (Бяльк., ТС), пушны́ ’тс’: пушныя бліны (ашм., пухав., Сл. ПЗБ), пуша́ны ’тс’ (віл., там жа), pušány ’мяккі, дзіркаваты; угноены, апрацаваны’: пушаная зімля (Варл.), сюды ж пушно́ ’пульхнае дзіця’ (Бяльк.). Да пушы́ць ’надуваць, рабіць пульхным, пышным’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяле́ка ’пясчаная, неўрадлівая зямля, залеж, незасеянае поле’ (дзятл., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), пяле́чына ’тс’ (гродз., пух. Сл. ПЗБ), пя́ла ’тс’ (дзятл., Сцяшк. Сл.), сюды ж пялекава́ты, пелякава́ты ’пясчаны’ (дзятл., чэрв., Сл. ПЗБ), пялёта ’пясчаная, неўрадлівая зямля’ (барыс., там жа). Грынавяцкене і інш. (Сл. ПЗБ) выводзяць з літ. pelė́kas ’шэры, мышасты’, што зусім верагодна па лінгвагеаграфічных меркаваннях. Відаць, чыста выпадковае фармальнае супадзенне з славен. pȅlek ’зярнятка’, якое выводзіцца з *рelъ ’пыл, мякіна, палова’ (Бязлай, 3, 23), што суадносіцца з літ. pelaĩ ’мякіна, палова’. Гл. пе́ліка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пухо́ны ’пухлы, пышны (пра хлеб, булкі, аладкі)’ (Шат.; бяроз., Сл. ПЗБ), пуха́ны ’тс’: пуханы хлеп у дзірачках (віл., Сл. ПЗБ). Дзеепрыметнік ад пу́хаць або прыметнік ад пух ’мякіна, высеўкі’ (< *pux‑ъnъ), параўн. пушо́ны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абме́ці ’аўсяная мякіна’ (Янк. I), абмецце ’зерне нізкага гатунку’ (Янк. I), абмёты ’самая дробная салома, якая застаецца пасля малацьбы’ (Выг. дыс.), абмеціца ’мука з пяском, якая абмецена навакол мельнічнага каменя’ (Нас. Доп., КЭС). Гл. амёты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ватры́на ’астаткі зерня пасля абмалоту разам з астаткамі калосся’ (КЭС). Параўн. во́трына ’мякіна, палова’ (Бяльк.). Рус. дыял. во́три́на, во́тра, во́тря ’тс’. З *otьra, *otьrja да *ter‑ ’церці’ (Міклашыч, 353; Далабко, ZfslPh, 3, 130; Фасмер, 1, 358).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акэ́шкаць ’ачысціць’ (Шат.), няясна, гл. кешкацца ’варушыцца’. Магчыма, запазычанне з балтыйскага. Параўн. літ. kèkšti, keškù ’біць, штурхаць’ і kẽgždalas ’мякіна, высеўкі’. Калі акэшкаць азначала ’ачысціць зерне’, тады два значэнні беларускіх слоў можна аб’яднаць. Фрэнкель, 236, 234.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

chaff

I [tʃæf]

n.

1) мякі́на f.

2) се́чка f. (на корм)

chaff cutter — сячка́рня f.

II [tʃæf]

1.

v., informal

кпі́ць, паджарто́ўваць

2.

n.

паджарто́ўваньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Во́бмешка ’пасыпка, запраўка корму хатняй жывёле’ (БРС); ’мука грубага памолу’ (Жд., 1, Янк. II, Інстр. I, Мат. Гом.); ’дробная мякіна’ (Шат.). Укр. о́бмішка ’вотруб’е або мука, што падмешваюць у корм жывёле’, польск. obmieszka ’тс’. Да абмяшаць з суф. ‑ка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)