Акэ́шкаць ’ачысціць’ (Шат.), няясна, гл. кешкацца ’варушыцца’. Магчыма, запазычанне з балтыйскага. Параўн. літ. kèkšti, keškù ’біць, штурхаць’ і kẽgždalas ’мякіна, высеўкі’. Калі акэшкаць азначала ’ачысціць зерне’, тады два значэнні беларускіх слоў можна аб’яднаць. Фрэнкель, 236, 234.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)