Месёнчны ’месячны’ (віл., Сл. ПЗБ). З польск. miesięczny ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 3, 59). Карэннае ‑ё‑ з польск. miesiąc [mʼesionc] ’месяц’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рзне́нце, рзне́ньця ’рэзкі боль у жываце’ (воран., шальч., Сл. ПЗБ). Паводле Мацкевіч (там жа, 4, 331), з польск. rznięcie ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мянтосіць ’мянціць’ (смарг., Сл. ПЗБ). З польск. miętosić ’мяць, камячыць’ (Мацкевіч, там жа, 3, 105), але пры ад’ідэацыі мета, мянця ці мянташка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мярні́чы, мерні́чы ’землямер’ (смарг., шальч., Сл. ПЗБ; шчуч., Сцяшк. Сл., Юрч. Фраз. 3). З польск. mierniczy ’каморнік’ (Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 3, 59).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тру́тка ‘атрута’ (беласт., Сл. ПЗБ). З польск. trutka ‘тс’ (Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 5, 133), у мове паляўнічых ‘прынада, запраўленая атрутай’ (Варш. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
«ГО́ЛАС РАДЗІ́МЫ»,
інфармацыйная культ.-асветная газета Беларускага таварыства па сувязях з суайчыннікамі за рубяжом. Выдаецца з 6.4.1955 у Мінску на бел. мове штотыднёва. Да студз. 1960 наз. «За вяртанне на Радзіму». Засн. бел. секцыяй Сав. к-та «За вяртанне на Радзіму» для прапаганды сав. ладу жыцця сярод бел. эмігрантаў. З сярэдзіны 1970-х г. больш аб’ектыўна асвятляла жыццё, у т. л. бел. эміграцыі. З сярэдзіны 1990-х г. адзінае бел. выданне, якое распаўсюджваецца сярод нац. дыяспары і ў асяроддзі замежных беларусістаў. Інфармуе аб паліт. працэсах, якія адбываюцца ў Беларусі, навінах грамадска-культ. жыцця. Публікуе шмат матэрыялаў па гісторыі Беларусі, асвятляе жыццё беларусаў у далёкім і блізкім замежжы. Да 1993 выдавалася «Бібліятэчка газ. «Голас Радзімы». Выдадзена больш за 150 кніг і брашур.
В.Г.Мацкевіч.
т. 5, с. 323
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мле́ка, мле́чка ’малако, малачко’ (Сл. ПЗБ, Яруш., мін., Шн.). З польск. mleko, mleczko (Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 3, 72; Арашонкава, Бел.-польск. ізал., 10).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мідыґава́цца ’быць у нерашучасці, вагацца’ (ваўк., Сл. ПЗБ). З польск. medykować, mendykować < medytować ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 3, 65; Варш. сл., 2, 916).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паша́рпаць вільн. ’паскубсці (пер’е)’, ваўк., швянч. ’падраць’, шчуч. ’пакусаць’ (Сл. ПЗБ). З польск. poszarpać ’раздзіраць адно за адным’, ’рваць’, ’тармашыць’ (Мацкевіч, там жа, 3, 474).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПО́ЛЬСКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ ВАНДРО́ЎНЫ ТЭА́ТР БССР.
Існаваў у 1929—35 з асн. базай у Мінску. Створаны з удзельнікаў тэатр. гуртка польскай моладзі пры клубе імя Р.Люксембург. З 11.7.1932 называўся Дзярж. польскі тэатр БССР імя 11 ліпеня; меў стацыянарную базу ў будынку Чырвонага касцёла. Маст. кіраўнік Э.Багінскі, з 1933 Я.Танальскі. У першыя гады пры т-ры працавалі кароткатэрміновыя драм. курсы. Напачатку ў рэпертуары пераважалі аднаактовыя п’есы, скетчы, канцэртныя праграмы. Сярод пастановак: «Недаростак» Дз.Фанвізіна (1931), «Армія міру» Ю.Нікуліна (1932), «Мараль пані Дульскай» Г.Запольскай (1933), «Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава, «Гібель эскадры» А.Карнейчука (абедзве 1934), «Карчмарка» К.Гальдоні, «Сям’я Варанцоў» В.Кавальскага (абедзве 1935). Сярод акцёраў І.Багінская, Ю.Галавач, В.Окалаў, А.Ротар, З.Стома, К.Стэцкі, К.Мацкевіч, В.Татаржыцкая, В.Тышкевіч, І.Худніцкі.
М.А.Каладзінскі.
т. 12, с. 485
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)