◎ Ко́мша ’маруда’ (Нар. словатв.). Значэнне гэтага слова пададзена няправільна. Аб гэтым сведчыць ілюстрацыя: «Ці скора ужо тэй комша накомшыцца?» З кантэксту відаць, што комша мае значэнне ’абжора’, таму яго трэба суадносіць з комшыць ’прагна есці булку, пірог’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
lelum :
lelum polelum разм. а) ледзьве-ледзьве; млява; марудна; нага за нагу;
н. маруда; недалуга
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Тру́ля ‘марудны чалавек, маруда’ (лід., Сл. рэг. лекс.). Няясна; можна параўнаць з укр. дыял. труля́ти ‘штурхаць’ (гл. туляцца) або з лат. truls, абл. truļš ‘тупы, тупалобы’, ‘атупелы (погляд)’, якое з trult ‘станавіцца тупым’, trulēt ‘тс’ < і.-е. *treu‑ (Каруліс, 2, 431).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вазго́ля ’маруда’ (Юрч.). Да вазголя ’пэцкаль, мазюра’ < *вазгаць ’пэцкаць’, якое звязана з вазгры (Вярэніч, Бел.- укр. ізал., 10–11). Параўн. рус. вазгать, вазганить ’пэцкаць, вэдзгаць, квэцаць’, вазгун, вазгунья, вазган, вазгала, вазгалья ’неахайны, брудны чалавек, пэцкаль’ (Даль). Гл. Фасмер, 1, 267; Махэк₂, 697.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вайлу́н ’цяльпук, маруда’ (КЭС). Да валіць; параўн. рус. валинь, валень, увалень ’няўклюда’, укр. вайло, вайлюка, валют, валяка ’лены чалавек, лежабока, гультай’, вайлуватий ’няспрытны, непаваротлівы’. Магчыма, таксама збліжэнне з валун ’вялікі камень’. Кароткае і — устаўны гук; параўн. бел. дыял. вайзелін, вайстрак ’лязо’ < востры.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́луш ’няўмека’ (Сцяц.). Няясна, магчыма, утворана з калупш, якое да калупша ’нетаропкая, марудная жанчына’, адзначана на ўсходзе (Яўс.). У такім выпадку да калупаць ’марудна рабіць што н.?’ да калупаць (гл.). Адносна семантыкі параўн. яшчэ карэліц. калупа ’маруда’, апошняе прымушае выказаць здагадку і аб магчымай экспрэсіўнай трансфармацыі слова калупа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нявы́валака ’слабахарактарны, вялы чалавек’ (Мядзв.), ’нязграбны, гультаяваты чалавек’ (Мат. Маг.), ’не надта разумны’ (полац., Нар. лекс.), ’маруда’ (ушац., Нар. сл.), ’абыякавы да ўсяго’ (Жд. 2); рус. невыволока ’нялоўкі, непаваротлівы, тоўсты чалавек; неахайны чалавек’. Да валачыцца, параўн. ілюстрацыю да слова: Валачэцца, вох, і нявывалака ш (Мат. Гом.), першаснае значэнне, відаць, у ’дамасед’ (Касп.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ваву́ліць ’марудзіць, капацца’ (Нас.). Слова цьмянае. Можна меркаваць, што яно паходзіць ад рэдуплікацыі гукапераймальнага экспрэсіўнага выклічніка ва, якім абазначалася невыразнае маўленне. Значэнні ’марудзіць, капацца’ і іншыя маглі ўзнікнуць пазней на падставе першаснага. Да гэтага ж кораня трэба аднесці рус. ваулить ’гаварыць павольна, заікацца’, вавула, ваула ’маруда, заіка; неахайны чалавек’. Не выключана сувязь з гукапераймальным прыназоўнікам вава (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пы́пла 1 ’цяльпук, непаваротлівы, павольны ў дзеянні чалавек’ (Бяльк.), ’няўмека’ (Юрч.), пыпля ’маруда, нерашучы чалавек’ (Нас.). Меркаванні пра балтыйскае паходжанне пы́пля ’маруда’ (Байк. і Некр.) з пят. рірёіе ’penis’ (Блесэ, SB, 5, 18–19) ці з літ. pyplys ’плакса; дзіцяня’ (ад pypti ’пішчаць’, Лаўчутэ, Балтизмы, 72) патрабуюць дадатковага абгрунтавання. Нельга разглядаць асобна ад пыпліць ’дрэнна рабіць’, параўн. у запісах фальклору: А сваттюхпы пыплёхи / Пыплють, пыплють, ну ултѣють /А нам сказать ня сміють (віц.).
◎ Пы́пла 2 (пыпло) ’ціпун у птушак’ (Нас.). Да пы́пець (гл.), магчыма, збліжанае з гукаперайманнем, якое перадае адпаведны характар гукаў пры хваробе, параўн. чэш. гірай ’выдаваць голас пры хваробе ціпун (пра курэй)’; pipati ’пікаць, пішчаць’, славен. гірай ’дакранацца’, pipati ’торкаць, калупацца ў зубах’; балг. фъфля ’прышапётваць, чапляць кончыкам языка зубы пры размове’ і пад., што дае падставы бачыць у названым слове няпоўнае падваенне кораня. Гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Раскярэ́ша, розкере́ша ’няхлюя, мурза’ (пруж., Непакупны, Связи, 194–195), ’маруда’ (іван., там жа), укр. дыял. ’крываногі’, ’развілка на сасне’. Параўноўваецца (там жа) з літ. kerė́ža ’разгалістае дрэва, куст’, прэфіксальная форма ў выніку кантамінацыі названай формы з славянскай лексемай тыпу укр. розкоря́ка, гл. раскарака. У якасці зыходнай формы фанетычна бліжэй літ. kereišà ’няўклюда, нязграбны чалавек’, гл. керайша. Параўн. Лаўчутэ, Балтизмы, 67.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)