ПАЎЛАВЕ́Ц Вячаслаў Генадзевіч (н. 1.10.1959, г. Бійск Алтайскага краю, Расія),
бел. мастак. Скончыў Бел. тэатр.маст. ін-т (1982). З 1984 маст. рэдактар час. «Мастацтва». Працуе пераважна ў тэхніках акварэлі, пастэлі. Творам уласцівы лірызм, філас. падыход да адлюстравання рэчаіснасці, разнастайнасць выкарыстання тэхн. сродкаў і форм выяўлення ў спалучэнні з рэаліст. манерай выканання. Сярод твораў: серыі акварэляў «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» (1982), «Бацькаўшчына» (1984—86), «Уражанні» (1991), «Дрэвы» (1992), «Матэрыя часу», «Рэальнасць нерэальнасці», «Рух падсвядомасці» (усе 1993), «Стварэнне літары» (1994), «Геаметрыя краявіду» (1997—99). «Мроі і ўспаміны» (2000).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УМБРЫ́ЙСКАЯ ШКО́ЛА,
жывапісная школа Італіі 13 — пач. 16 ст. Існавала ва Умбрыі з цэнтрам у г. Перуджа. У 13 ст. вядома мініяцюрамі, у канцы 14 — пач. 15 ст. стала адной з вядучых у познагатычным мастацтве Італіі (Джэнтыле да Фабрыяна). З 2-й пал. 15 ст. пад уплывам фларэнційскай школы набыла рысы Ранняга Адраджэння (П.Перуджына, Л.Сіньярэлі, Пінтурык’ё, раннія работы Рафаэля). Для У.ш. характэрны тонкі лірызм, плаўнасць і музыкальнасць лінейных рытмаў, адчуванне паэтычнай гармоніі чалавека і прыроды, мяккасць каларыстычных вырашэнняў.
Да арт.Умбрыйская школа. Л.Сіньярэлі. Прышэсце Антыхрыста. Фрэска капэлы сабора Сан-Брыцыо ў Арвіета. 1499—1502.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАТА́ЛЬСКАЯ Людміла Мікалаеўна (дзявочае Драздова; н. 13.8.1953, в. Дзям’янкі Добрушскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1976). Працавала на Добрушскім фарфоравым з-дзе (гал. мастак у 1985—91). Сярод твораў: сервізы і наборы для чаю і кавы «Вячоркі» (1979), «Паўлінка» (1984), «Пяшчота» (1991); дэкар. вазы «Палескія ўзоры» (1982), «Слуцкія матывы» (1988); наборы дэкаратыўныя — «Сузор’е» (1985), «Гарады Беларусі» (1986), «Свята» (1987), «Шляхам Скарыны» (1989), «Казка» (1995), «Дыванок» (1996) і інш. У творах — нац. каларыт, адухоўленасць вобразаў, лірызм, тактоўная спроба прычыніцца да тэмы бел. мінуўшчыны.
Т.Р.Ермаковіч.
Л.Гатальская. Дэкаратыўны набор для квасу «Свята». 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАНСУГУ́РАЎ Ільяс (1.5.1894, г.п. Джансугураў, Казахстан — 1937),
казахскі паэт. Вучыўся ў Маск. камуніст. ін-це журналістыкі (1925—28). Рэпрэсіраваны, у 1958 рэабілітаваны. Друкаваўся з 1915. Гіст. мінулае, перамены ў жыцці, побыце, псіхалогіі і свядомасці казахаў — у паэмах «Стэп» (1930), «Кулагер» (1936), рамане «Таварышы» (1933), зб.сатыр. твораў «Права» (1935), п’есах «Турксіб», «Нянавісць», «Ісатай-Махамбет» (усе 1936) і інш. Тонкі гумар, паглыблены лірызм, уменне адлюстроўваць найб. характэрныя сац. з’явы — адметныя асаблівасці яго таленту. Адзін з першых перакладчыкаў на каз. мову твораў Я.Купалы. На бел. мову асобныя творы Дж. пераклаў У.Шахавец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗАКО́Ў Мікалай (Міклай) Іванавіч (н. 15.1.1918, с. Куцюк-Кінер Маркінскага р-на, Рэспубліка Марый Эл),
марыйскі паэт.Нар. паэт Рэспублікі Марый Эл (1960). Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага (1955). Друкуецца з 1934. Дэбютаваў кн. «Вершы» (1938). За зборнік вершаў «Паэзія — любімая сяброўка» (1950, на рус. мове) Дзярж. прэмія СССР 1951. Творы паэт. кніг «У краіне маёй Марыйскай» (1968), «Дарогай жыцця» (1975), «Лясныя напевы» (1976), «Дрэва, якое спявае» (1978) і інш. спалучаюць паглыблены лірызм і вострую публіцыстычнасць. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў І.Калеснік.
Тв.:
Рус.пер. — Избранное. Йошкар-Ола, 1960.
Літ.:
Кадыков Н.С. Поэзия Миклая Казакова. Йошкар-Ола, 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МКРТЧАН Мгер (Фрунзе) Мушэгавіч (4.7.1930, г. Гюмры, Арменія—1993),
армянскі акцёр. Нар.арт. Арменіі (1971). Нар.арт. Грузіі (1980). Нар.арт.СССР (1984). Скончыў Ерэванскі тэатр.ін-т (1956). У 1946—53 працаваў у Ленінаканскім,драм. т-ры імя А.Мравяна. З 1956 у т-ры імя Г.Сундукяна ў Ерэване. Мастацтву акцёра ўласцівы лірызм, спалучэнне камедыйнай імправізацыйнасці з пранікненнем у характары герояў. Здымаўся ў кіно: «Каўказская палонніца», «Трохвугольнік» (абодва 1967), «Мы і нашы горы» (1970), «Хатабала» (1971), «Айрык» (1972), «Наапет» (1977), «Міміно» (1978), «Аплявуха» (1980), «Песня мінулых дзён» (1982), «Адзінокім прадастаўляецца інтэрнат» (1984). Дзярж. прэмія Арменіі 1967. Дзярж. прэмія СССР 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНГІ́ Уладзімір Міхайлавіч (н. 18.3.1935, стойбішча Набіль Сахалінскай вобл., Расія),
ніўхскі пісьменнік. Скончыў Ленінградскі пед.ін-т (1959), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1965). Піша на рус. і ніўхскай мовах. Аўтар зб-каў вершаў і паэм «Салёныя пырскі» (1962), «Легенда аб таполі» (1965); апавяд. і аповесцей «Ніўхскія легенды» (1961), «Блакітныя горы» (1962), «Ізгін» (1965), «Тынграй» (1970), «У царстве ўладароў» (1973), «Падарожжа ў стойбішча Лунва» (1985); раманаў «Несапраўдны гон» (1965), «Жаніцьба Кевонгаў» (1975); кн. нарысаў «Па астравах скарбаў» (1976). Для твораў характэрны лірызм, рэалістычнае адлюстраванне з’яў і падзей, псіхалагізм. На бел. мову асобныя творы С. пераклаў К.Кірэенка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЦЁСАЎ (сапр.Вайсбейн) Леанід Восіпавіч
(21.3.1895, г. Адэса, Украіна — 9.3.1982),
расійскі артыст эстрады, спявак. Нар.арт.СССР (1965). З 1911 выступаў на эстрадзе, з 1921 адначасова ў аперэце. З 1929 кіраўнік і саліст, а таксама дырыжор і канферансье створанага ім першага сав. джазавага калектыву «Тэа-джаз» (з 1948 Дзярж.эстр. аркестр Расіі), з якім У. упершыню выканаў многія песні сав. кампазітараў. Яго выкананню ўласцівы лірызм, грамадзянскасць, жыццялюбства. З джазавым калектывам зняўся ў кінафільме «Вясёлыя хлопцы» (1934). Аўтар кніг «З песняй па жыцці» (1961), «Дзякуй, сэрца!» (1976).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВЕ́ДЗІК Генадзь Барысавіч (4.3.1914, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 11.10.1942),
яўрэйскі паэт. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1937). Працаваў у перыяд. друку, настаўнікам, з 1940 у Ін-це мовы, л-ры і мастацтва АН Беларусі. Загінуў на фронце ў Вял.Айч. вайну. Друкаваўся з 1929. Аўтар паэт. зб-каў «Старт» (1934), «Вершы» (1939), паэмы для дзяцей «Наш Джым» (1935). Яго паэзія прысвечана сяброўству, каханню, нялёгкай салдацкай службе; ёй уласцівы элегічнасць, лірызм. На бел. мову вершы Ш. перакладалі Э.Агняцвет, Р.Барадулін, А.Вольскі, А.Вялюгін і інш.