ЛЯСНІ́ЦТВА,

вытворча-тэрытарыяльная адзінка ў лясной гаспадарцы. Можа ўваходзіць у склад лясгаса або леспрамгаса. На замацаванай за ім тэрыторыі дзярж. ляснога фонду ажыццяўляе мерапрыемствы па вырошчванні, выкарыстанні і ахове лясоў, кантралюе работу лесанарыхтоўшчыкаў, дапамагае калгасам і саўгасам у арганізацыі і вядзенні гаспадаркі ў іх лясах, адпускае лес на пні і лесаматэрыялы, арганізуе і кантралюе нарыхтоўку грыбоў, ягад, лек. раслін, сена і інш. Асн. тэр. адзінка Л. — лясны квартал. Л. падзяляюцца на тэхн. ўчасткі (аб’езды), апошнія — на абходы. Адказны за вядзенне гаспадаркі ў Л. — ляснічы, у тэхн. участку — участковы тэхнік-лесавод, у абходзе — ляснік. На Беларусі (1999) 720 Л. сярэдняй пл. 9,25 тыс. га, у складзе якіх 1941 тэхн. ўчастак і 10,6 тыс. абходаў. Сярэдняя пл. тэхн. ўчастка 3,4 тыс. га, абходу — 630 га. У Л. могуць арганізоўвацца лясныя гадавальнікі, пункты па нарыхтоўцы і перапрацоўцы грыбоў і ягад. Л. ёсць у лясной гаспадарцы Расіі, многіх інш. краін свету.

т. 9, с. 429

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

до 1, нескл., н.

Першы гук музычнай гамы, а таксама нота, якая абазначае гэты гук.

[Іт. do.]

до 2, прысл.

Разм. Досыць, дастаткова. — Ат, які толк з дзявочай навукі, — апраўдваўся каторы раз ляснік перад сябрамі.. — Распісацца ўмее, і до. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

леснічо́ўка, ‑і, ДМ ‑чоўцы; Р мн. ‑човак; ж.

Разм. Хата лесніка і яго сям’і. Некалі на гэтым Месцы стаяла.. леснічоўка, у якой жыў панскі ляснік Міхал Міцкевіч. С. Александровіч. На маленькай утульнай палянцы стаіць адзінокая леснічоўка. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абхо́д

1. Пэўны ўчастак лесу, поля, які абходзіць ляснік, палявы вартаўнік (Слаўг.).

2. Дарога кругом, у аб'езд (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

вы́гадавацца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.

Дасягнуць сталага ўзросту; вырасці. Бацькоў сваіх Таццяна не ведала, яна выгадавалася ў дзіцячым доме. Васілёнак. — Тата, чаму мне не страшна ў лесе?.. — Таму, дачушка, — адказаў ляснік, — што ты ў лесе радзілася, выгадавалася і ўвесь час жывеш... Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашавялі́ць, ‑вялю, ‑веліш, ‑валіць; зак., што або чым.

Прывесці ў рух, злёгку парухаць; паварушыць. Ляснік прычыніў дзверцы ў печцы, пашавяліў галавешкі. Ігнаценка. Возчык пашавяліў лейцамі, конь рушыў барзджэй — дарога кіравала ўніз. Быкаў. Кірыла Фаміч падышоў да хлопчыка і гулліва пашавяліў вусамі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стра́жнік, ‑а, м.

1. Да рэвалюцыі — ніжэйшы паліцэйскі чын у сельскай мясцовасці. Продкі Неслухоўскіх адбывалі вайсковую службу ў Вялікім княстве Літоўскім у чынах ротмістраў, харунжых, стражнікаў Брэсцкага ваяводства і г. д. «Полымя».

2. Уст. разм. Ляснік. Аб’ездчыкі са стражнікамі Сюды [на сесію] схадзіліся, з’язджаліся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скме́ціць, скмечу, скмеціш, скмеціць; зак., каго-што або з дадан. сказам.

Абл. Прыкмеціць, заўважыць. Цётка Паўліна такі скмеціла, як перакідваліся позіркамі старшыня з Зосяю. Сабаленка. Пайсці на рыбу — значыць кінуць без нагляду лес, а нехта адразу скмеціць, што ляснік на Нёмане боўтаецца, і дасць волю сякеры. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Страж ‘ахоўнік, абаронца’ (ТСБМ), страж, стра́жа ‘варта’ (беласт., ашм., Сл. ПЗБ). Мяркуючы па прыкладах, даволі позняе запазычанне з рус. страж ‘тс’, дзе праз царкоўнаславянскую з ст.-слав. стражь, стража ‘тс’, або праз польск. straż ‘тс’, што з чэш. straž, параўн. ст.-польск. stróża (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 341). Сюды ж стра́жнікляснік, лясны абходчык’ (Нас., Гарэц.; ганц. Ск. нар. мовы), ‘паліцэйскі’ (Бяльк.), што з рус. стра́жник ‘вартаўнік’ або польск. strażnik ‘вартаўнік, наглядчык’. Гл. Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 62.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пару́бшчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца парубкай, высечкай лесу. [Турава:] — Гэта ж каб мне ножкі маладыя, хіба не пабегла б я ў лес, да тых парубшчыкаў? Савіцкі. // Той, хто займаецца незаконнай парубкай. Але ляснік мог спяшацца і на засаду супроць парубшчыкаў. Паслядовіч. Шэраг апавяданняў Коласа прысвечаны жыццю леснікоў, людзей, у службовы абавязак якіх якраз і ўваходзіць лавіць парубшчыкаў, зладзеяў. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)