Пры́зямлянка (пры́землянка) ’жаваранак’ (ПСл; верагоднае маецца на ўвазе жаваранак чубаты, Galerida cristata L.). Лексікалізацыя словаспалучэння пры зямлі́, якое паказвае на звычайны біятоп гэтай птушкі. Параўн. зямля́нка і пад. для назваў берагавой ластаўкі, сітаўкі жоўтай і жаваранка чубатага (падрабязна гл. Антропаў, Назв. птиц, 259).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
чыры́канне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. чырыкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Верабейчыкі з вясёлым чырыканнем снуюць у паветры.Колас.Белагрудыя ластаўкі з вясёлым чырыканнем снавалі высока над зямлёй.Беразняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчабята́ць, ‑бячу, ‑бечаш, ‑беча; незак.
1. Спяваючы, утвараць гукі, падобныя на шчэбет (пра птушак). А бульбу садзяць, калі ўжо зусім цёпла, калі цвітуць сады, шчабечуць ластаўкі.Брыль.Пад вільчыкам дома шчабяталі ластаўкі.Даніленка.
2.перан. Хутка, бесперастанку гаварыць (звычайна пра дзяцей, жанчын). — А ведаеш, тата, — шчабятала дзяўчынка на руках у Міколы. — Ты паедзеш, а да мяне сёння цёця Ната прыйдзе.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пта́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
Разм. Дробная птушка. Пташкі-ластаўкі ляталі То на двор, то са двара, Над гняздзечкамі снавалі І так міла шчабяталі, Як бы жычылі дабра.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЖУРБА́ (Янка) (сапр.Івашын Іван Якаўлевіч; 30.4.1881, в. Купніна, цяпер у межах г. Чашнікі Віцебскай вобл. — 7.1.1964),
бел.паэт. Скончыў Глухаўскі настаўніцкі ін-т (1909). Настаўнічаў на Украіне і ў Беларусі. З 1902 друкаваў этнагр. нарысы ў газ. «Витебские губернские ведомости». Першы верш на бел. мове «На беразе Дзвіны» апубл. ў 1909 у «Нашай ніве». У лепшых вершах зб. «Заранкі» (1924), «Ясныя шляхі» (1959) — лірызм, нар.-песенныя матывы, некаторыя залішне рацыяналістычныя. Для дзяцей напісаў кнігі «Ластаўкі» (1950), «Сонечная раніца» (1955), «Светлыя дні» (1959).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рыба́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
Займацца рыбнай лоўляй; быць рыбаком. Каторы год я рыбачу на гэтым месцы, і кожнае лета тут пасяляюцца ластаўкі.Ігнаценка.У Мікіткі на рацэ ёсць сваё любімае месца, дзе ён заўсёды рыбачыць.П. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВА́ЗАПІСантычны,
размалёўка ант. керамічных пасудзін. Бярэ пачатак ад эгейскага мастацтва. Росквіту дасягнуў у Стараж. Грэцыі. Вазы і інш. пасудзіны размалёўвалі т.зв. чорным лакам, белай і пурпурнай фарбамі, пазалотай. Кампазіцыя размалёўкі арганічна спалучалася з формай пасудзіны. У гісторыі вазапісу вядомыя стылі: геаметрычны (9—8 ст. да н.э., гарыз. палосы рытмічных лінейных узораў), «дывановы» (7 ст. да н.э., паліхромныя выявы жывёл у спалучэнні з расліннымі ўзорамі), чорнафігурны (6 ст. да н.э.) і чырвонафігурны (апошняя чвэрць 6 — пач. 4 ст. да н.э.). З 2—3 ст. да н.э.стараж.-грэч. вазапіс паступова заняпаў, саступіўшы месца лакіраваным пасудзінам з рэльефным дэкорам або накладной арнаментальнай размалёўкай.
Да арт. Вазапіс. Прылёт першай ластаўкі. Чырвонафігурная пеліка. Каля 510 да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНДА́РСКІ (Роберт Яфімавіч) (н. 1.4.1936, г. Гомель),
бел. жывапісец. Скончыў Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе (1966). Працуе пераважна ў жанры пейзажа. Творчасць вызначаецца дэкаратыўнасцю каларыту, лірыка-эпічным ладам кампазіцый. Сярод твораў: «Ластаўкі» (1974), «Вясновыя турботы» (1975), «Жаўрук спявае» (1978), «Раніца ў Тарасаўцы», «На Белым возеры», «Кветкі лугавыя» (усе 1980), «Пейзаж з сарокамі», «Палескія дубравы» (абодва 1981), «Балада пра маці» (1982), «На Прыпяці» (1983), «Вёска Радуга» («Дзень Перамогі», 1984), «Расчыненае акно» (1987), «Юнацтва», «Веснавы сеў» (абодва 1992), «У забароненай зоне» (1994), «Вёска Барталамееўка» (1996), «Раніца» (1997), «На Бесядзі», «Лета майго дзяцінства», «Закат на Прыпяці» (усе 1998); акварэлі «Зімой» (1972), «Вясна на Сажы» (1974), «Раніца на Сажы» (1981) і інш.