Ла́стаўкі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Ла́стаўкі
Р. Ла́ставак
Д. Ла́стаўкам
В. Ла́стаўкі
Т. Ла́стаўкамі
М. Ла́стаўках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Ластаўкі 3/33; 6/267

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛА́СТАЎКІ, ластаўкавыя (Hirundinidae),

сямейства птушак атр. вераб’інападобных. 20 родаў, 79 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Арктыкі, Антарктыкі і некат. акіянічных астравоў. На Беларусі 3 віды: Л. берагавая, або беражанка (Riparia riparia), Л. вясковая, або касатка (Hirundo rustica), і Л. гарадская, або варанок (Delichon urbica). 2 віды ў Чырв. кнізе МСАП.

Даўж. да 28 см, маса да 60 г. Апярэнне шчыльнае, пераважна цёмнае з метал. бляскам зверху і светлае знізу. Крылы доўгія, вузкія. Дзюба кароткая, сплюшчаная. Хвост выемчаты. Ногі кароткія. Кормяцца насякомымі, Л. дрэвавая амерыканская (Tachycineta bicolor) — ягадамі ядлоўцу. Гнёзды паўшарападобныя або ў выглядзе плоскай біклажкі, робяць з грунту, змешанага са слінай, прымацоўваюць іх да скал і пабудоў; у некат. відаў гнёзды ў норах і дуплах. Часта гняздуюцца калоніямі.

т. 9, с. 144

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ла́стаўка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ла́стаўка ла́стаўкі
Р. ла́стаўкі ла́ставак
Д. ла́стаўцы ла́стаўкам
В. ла́стаўку ла́ставак
Т. ла́стаўкай
ла́стаўкаю
ла́стаўкамі
М. ла́стаўцы ла́стаўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

белагру́ды, -ая, -ае.

У якога белыя грудзі.

Белагрудыя ластаўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каса́тка¹, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Народная назва вясковай ластаўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разлята́цца², -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).

Пачаўшы лятаць, захапіцца лятаннем, палётамі; разлётацца.

Ластаўкі разляталіся.

Самалёты разляталіся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

dovetail1 [ˈdʌvteɪl] n. tech. дэта́ль (у выглядзе хваста ластаўкі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

расшчабята́цца, -бячу́ся, -бе́чашся, -бе́чацца; -бячы́ся; зак.

1. Пачаць моцна шчабятаць (пра птушак).

Ластаўкі расшчабяталіся.

2. перан. Пачаць многа, ахвотна гаварыць, расказваць.

Дзеці расшчабяталіся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

застрэ́шак, -шка, мн. -шкі, -шкаў, м. (разм.).

Край страхі, што навісае над сцяной, а таксама месца пад ім.

Ластаўкі гнёзды ўюць пад застрэшкам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)