масавыя арганізацыі, якія аб’ядноўвалі грамадзян для заняткаў фізкультурай і спортам.
Ствараліся паводле тэр. і вытворча-галіновай адзнак. Пярвічнымі арг-цыямі ДСТ былі калектывы фіз. культуры і спарт. клубы прадпрыемстваў, калгасаў, саўгасаў, навуч. устаноў. У СССР дзейнічалі 7 усесаюзных С.т.: «Буравеснік», «Воднік», «Дынама», «Зеніт», «Лакаматыў», «Спартак», «Працоўныя рэзервы»; 30 рэсп. ДСТ (15 з іх аб’ядноўвалі калектывы фіз. культуры прамысл. прадпрыемстваў і інш., 15 — сельскія спарт. калектывы). У інш. краінах аналагам С.т. з’яўляюцца аматарскія і прафес.спарт. клубы.
На Беларусі да 1917 існавалі аддзяленні ўсерас. «Т-ва садзейнічання фіз. развіццю вучнёўскай моладзі», С.т. «Санітас», «Сокал», «Унітас», яўр.нац. С.т. «Макабі» і інш. З 1930-х г. дзейнічалі рэсп. арг-цыі ўсесаюзных ДСТ: «Лакаматыў» (з 1936), «Працоўныя рэзервы» (з 1944), «Дынама», «Спартак», «Буравеснік» (з 1958), «Воднік» (з 1964); рэсп. т-вы «Ураджай» (сельскае, з 1956), «Чырвоны сцяг» (прафсаюзнае, з 1958). У 1985—93 пасля рэарганізацый С.т. раз’яднаны на асобныя фізкультурна-спарт. клубы і арг-цыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАДЫЁН (ад грэч. stadion месца для спаборніцтваў),
збудаванне для правядзення спаборніцтваў і трэніровак па розных відах спорту. Мае спарт. арэну (ігравое поле, бегавыя дарожкі, сектары для лёгкай атлетыкі), трыбуны для гледачоў, спарт. пляцоўкі з дапаможнымі збудаваннямі і памяшканнямі. Падзяляюцца на малыя (плошча 5—10 га, трыбуны на 1,5—3 тыс. месцаў), сярэднія (плошча 15—20 га, трыбуны на 10—12 тыс. месяцаў) і вял. (плошча больш за 25 га, трыбуны больш як на 25 тыс. месцаў).
Першыя С. будавалі ў Стараж. Грэцыі ў Алімпіі, Афінах, Дэльфах і інш. гарадах для правядзення Алімп. гульняў. Пасля адраджэння гульняў у 1896 С. будуюць у многіх краінах. Яны ўтвараюць комплексы збудаванняў для аздараўлення, навучальна-трэніровачных заняткаў, спарт. спаборніцтваў па розных відах спорту. У 1950—60-я г. атрымалі пашырэнне крытыя С. Самы буйны ў свеце адкрыты С. — Страгаўскі ў Празе (1934; 240 тыс. гледачоў). Найб. вядомыя С. 2-й пал. 20 ст. — алімп. ў Рыме і Мюнхене (Германія), Уімблдан і Уэмблі ў Лондане, «Ноу Камп» у Барселоне (Іспанія), спарт. комплексаў «Лужнікі» і «Алімпійскі» ў Маскве і інш.
На Беларусі (у Мінску і абл. цэнтрах) у 1920—30 пабудавана 14 С.; у Вял.Айч. вайну ўсе разбураны; пасля вайны адноўлены, пабудаваны новыя. Існуюць 220 С. з трыбунамі ад 1,5 тыс. да 50 тыс. месцаў (2001). Найбольшыя С.; у Мінску — «Дынама», «Трактар» (пабудаваны ў 1968, рэканструяваны ў 1978 і 1998, 25 тыс. месцаў); у Брэсце — «Дынама» (1937, рэканструяваны ў 1951, 10,6 тыс.), «Лакаматыў» (1972, 3 тыс.); у Віцебску — «Дынама» (1937, рэканструяваны ў 1980—86, 5 тыс.), «Лакаматыў» (1964, 1,5 тыс.); у Гомелі — «Лакаматыў» (1926, 15 тыс.), «Гомсельмаш» (1966, 9,7 тыс.); у Гродне — «Нёман» (1963, 15 тыс.); у Магілёве — «Спартак» (1956, рэканструяваны ў 1982, 12 тыс.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цеплаво́з, ‑а, м.
Лакаматыў, які прыводзіцца ў дзеянне рухавіком унутранага згарання. На змену паравозам ідуць электравозы і цеплавозы.«Беларусь».Нізкі, сіплы гудок цеплавоза скалануў паветра.Радкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
engine
[ˈendʒɪn]
n.
1) рухаві́к -а́m., мато́р -а m.
2) параво́з -а, лакаматы́ў -ва m.
3) машы́на, прыла́да f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ГАЗАТУРБАВО́З,
лакаматыў з газатурбінным рухавіком. Рух ад яго перадаецца на вядучыя колы праз эл., мех. і гідраўл. перадачу. Асн. часткі сілавой устаноўкі газатурбавоза з эл. перадачай (акрамя аднавальнага рухавіка): генератар пастаяннага току (спалучаны з валам турбіны), цягавыя электрарухавікі (сілкуюцца ад генератара, прыводзяць у рух вядучыя колы).
Больш дасканалыя газатурбавозы з двухвальнымі газатурбіннымі рухавікамі, у якіх рух вядучым колам (праз мех. або гідраўл. перадачу) надае незалежная газавая турбіна. Магутнасць такіх газатурбавозаў да 5 МВт, ккдз 0,16—0,22. Ёсць газатурбавозы, у якіх замест кампрэсара і камеры згарання газатурбіннага рухавіка ўстаноўлены свабоднапоршневы генератар газу. Ккдз такіх газатурбавозаў да 0,35—0,4. Газатурбавозы з’явіліся ў сярэдзіне 20 ст. У параўнанні з цеплавозамі маюць большую ўдз. магутнасць, кампактнасць, магчымасць выкарыстання нізкагатунковага паліва. Выкарыстоўваюцца на чыгунках з невял. грузаабаротам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАВО́З,
лакаматыў, які прыводзіцца ў рух парасілавой устаноўкай. Складаецца з паравога катла, дзе награваннем вады атрымліваецца пара, паравой машыны, у якой энергія пары пераўтвараецца ў зваротна-паступальны рух поршня, экіпажнай часткі (рама з колавымі парамі) і тэндэра, у якім размяшчаюцца запасы вады, паліва і змазкі.
Створаны ў Вялікабрытаніі Р.Трэвітыкам у 1803 і Дж.Стэфенсанам у 1814 (практычна прыдатны П. «Ракета» выпрабаваны ў 1829). У Расіі П. стварылі Я.А. і М.Я.Чарапанавы ў 1833—34. Найб. развіццё паравозабудаванне атрымала з канца 19 ст. да 1950-х г. Магутнасць П. дасягала 4000 к.с. (2942 кВт), скорасць 130 км/гадз. З-за нізкай эканамічнасці (ккдз да 9%) выпуск П. у СССР спынены з 1956; заменены цеплавозамі і электравозамі.
Паравозы: а — Дж.Стэфенсана «Ракета» (1829; 1 — паравы кацёл, 2 — цыліндр, 3 — топка, 4 — паравы кацёл); б — Я.А. і М.Я. Чарапанавых (1833—34); в — грузавы тыпу 1—5—0 (1947).
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
накірава́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. накіраваць (у 3, 4 знач.).
2. Кірунак развіцця якога‑н. дзеяння. [Рыбнікаў:] Святое пачуццё нянавісці да ворага трэба трымаць у руках, даць яму разумнае накіраванне. Пара можа і лакаматыў рухаць, і кацёл узарваць.Крапіва.
3. Дакумент аб прызначэнні куды‑н. У той жа дзень .. [Люба] атрымала накіраванне на працу ў свой раён.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЭЛЕКТРАВО́З,
неаўтаномны лакаматыў, які прыводзіцца ў дзеянне цягавымі электрарухавікамі, што сілкуюцца ад кантактнай сеткі або акумулятараў. Бываюць магістральныя (грузавыя, пасаж., грузапасаж), манеўровыя, прамысл. і рудніковыя; пастаяннага і пераменнага току, камбінаваныя. Магутнасць да 9 тыс.кВт, скорасць магістральных пасажырскіх да 220 км/гадз і больш, грузавых да 110 км/гадз.
Уключае мех. частку (кузаў, хадавыя цялежкі, аўтасчэпку), эл. і пнеўматычнае абсталяванне (кампрэсар, рэзервуары для сціснутага паветра, прылады тармазныя, сістэмы кіравання і інш.). У Э. пастаяннага току эл. абсталяванне — цягавыя рухавікі пастаяннага току, рухавікі дапаможных машын (напр., кампрэсараў), пераўтваральнікі напружання для сілкавання нізкавольтных прылад, пускарэгулюючыя і ахоўныя апараты, токаздымальнікі і інш.; у Э. пераменнага току — цягавы трансфарматар і выпрамнікі для сілкавання цягавых электрарухавікоў.
Першы доследны Э. пабудаваны ў 1879 Э.В.Сіменсам у Германіі, у 1880 у Расіі, першы магістральны — у 1895 у ЗША. Масавы выпуск і выкарыстанне Э. пачаліся ў 1932—34. У СССР у 1932 зроблены першы магістральны Э. серыі 11, пачалося праектаванне Э. серыі ВЛ.
На Беларусі грузавыя Э. пачалі выкарыстоўваць у 1981 на ўчастку чыг. Смаленск—Орша, у 1982 — на ўчастку Орша—Мінск. Рамонт Э. ВЛ80 і ЧС4Т асвоены з 1993 у дэпо г. Баранавічы і Мінска.
І.І.Леановіч.
Электравозы: 1 — скарасны для трансеўрапейскіх экспрэсаў і паяздоў «Інтэрсіці» серыі Е-03 (ФРГ); 2 — грузавы пераменнага току ВЛ80М (Расія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ру́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.каго-што. Перамяшчаць, пхнучы ці цягнучы. Рухаць воз.//перан. Кіраваць перамяшчэннем каго‑, чаго‑н., накіроўваць куды‑н.
2.што. Прыводзіць у рух, прымушаць дзейнічаць. Рухае яго, кран гэты, і кіруе стромкай стралой пастаўлены ў зграбнай будцы самы сапраўдны трактар.Шынклер.[Рыбнікаў:] Пара можа і лакаматыў рухаць, і кацёл узарваць.Крапіва.
3.чым. Рабіць рухі, варушыць якімі‑н. часткамі цела. Рухаць рукамі. □ Свае праклёны .. [служка] шаптаў вечна і да таго прывык гаварыць сам з сабою, што нават у сне рухаў губамі.Бядуля.
4.перан.; што. Садзейнічаць развіццю чаго‑н. І кожны чуў у ранішняй пераклічцы гудкоў магутны гул суладнай чалавечай працы, якая ўзнімала ўгору гарады і сёлы, якая рухала ўперад жыццё.Лынькоў.Дысертанту стварылі ўсе ўмовы, толькі пішы, рухай наперад навуку.«Вожык».
5.Разм. Тое, што і рухацца (у 2 знач.). — Цяпер можна рухаць далей каму куды трэба, — выказаў Рыгор.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)