Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
лакаматы́ў, -ты́ва, мн. -ты́вы, -тываў, м.
Машына (паравоз, цеплавоз, электравоз), якая рухаецца па рэйках і прызначана для перамяшчэння паяздоў.
|| прым.лакаматы́ўны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лакаматы́ў, -ты́ва м. локомоти́в
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
лакаматы́ў, ‑тыва, м.
Машына (паравоз, цеплавоз, электравоз і пад.) для перамяшчэння па рэйках вагонаў, цыстэрнаў, платформаў і пад. Па пуцях рушыў вялікі .. лакаматыў, цяжка пыхкаючы адпрацаванай парай.Васілёнак.
[Фр. locomotive ад лац. loco moveo— рухаю з месца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лакаматыў 6/247; 8/100, 481; 11/240
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКАМАТЫ́Ў (франц. locomotive ад лац. loco moveo зрушваю з месца),
самаходная цягавая машына для перамяшчэння па рэйкавым пуці цягнікоў або асобных вагонаў; частка чыг.рухомага саставу.
Бываюць з эл. рухавіком (электравоз), дызелем (цеплавоз, матавоз), газавай турбінай (газатурбавоз), паравой машынай (паравоз) і камбінаваныя (напр., дызель-электравоз). Функцыі Л. выконваюць таксама маторныя вагоны ў складзе дызель-паяздоў, аўтаматрысы. Адрозніваюць Л. магістральныя, манеўровыя, прамысловыя, у т. л. тыя, што працуюць на кар’ерах, у рудніках, на ўнутрызаводскіх пуцях і інш.
Лакаматывы: 1 — першы лакаматыў (створаны англійскім вынаходнікам Р.Трэвіцікам у 1804); 2 — «лакамашына» (першы Паравоз на дзяржаўнай чыгунцы Англіі, пабудаваны ў 1825); 3 — пасажырскі паравоз (1915, Расія); 4 — цеплавоз ТЭ-3 (СССР).