дапра́віць

‘скончыць выпраўляць, рамантаваць што-небудзь; скончыць кіраваць чым-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дапра́ўлю дапра́вім
2-я ас. дапра́віш дапра́віце
3-я ас. дапра́віць дапра́вяць
Прошлы час
м. дапра́віў дапра́вілі
ж. дапра́віла
н. дапра́віла
Загадны лад
2-я ас. дапра́ў дапра́ўце
Дзеепрыслоўе
прош. час дапра́віўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шэ́нкель, -я, мн. -і, -яў, м. (спец.).

Унутраная, звернутая да каня частка нагі конніка ад калена да шчыкалаткі, якая дапамагае кіраваць канём.

Даць шэнкеля (моцна націснуць шэнкелямі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

control2 [kənˈtrəʊl] v.

1. кірава́ць

2. кантралява́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Гірава́цькіраваць’ (Бяльк.: гірыва́ць). Азванчэннем (к‑ > г‑ на пачатку слова ў наяўнасці сананта ‑р‑) з кірава́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нача́льстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.

Кіраваць кім‑, чым‑н.; быць начальнікам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sterować

незак. кіраваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

administrować

незак. кіраваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

распараджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. гл. распарадзіцца.

2. Кіраваць, ведаць кім-, чым-н.

У доме ўсім рспараджаецца бацька.

3. Весці сябе як гаспадар; камандаваць.

Р. ў чужой хаце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

govern [ˈgʌvn] v.

1. кірава́ць, пра́віць

2. кантралява́ць; выраша́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

адміністрава́ць

(лац. admimstrare)

1) кіраваць, загадваць; кіраваць бюракратычна, падмяняючы канкрэтнае кіраўніцтва загадамі і распараджэннямі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)