wykrzywiać się

незак.

1. перакрыўляцца; крывіцца;

2. моршчыцца; крывіць (строіць) грымасу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пакрыві́ць, ‑крыўлю, ‑крывіш, ‑крывіць; зак., каго-што.

Зрабіць крывым, няроўным, перакошаным; пахіліць. Пакрывіць раму. □ Ні вецер .. [стог] не пакрывіць, ні завіруха, і не пацячэ ён нідзе. Кулакоўскі. // На некаторы час скрывіць у грымасе твар, рот, губы ад незадавальнення ці якога‑н. іншага пачуцця. Эма, ухмыльнуўшыся, пакрывіла вусны: — І зусім тут нічога цікавага... Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фінці́ць, ‑нчу, ‑нціш, ‑нціць; незак.

Разм.

1. Хітрыць, выкручвацца. — Ты са мною не фінці. Пачаў гаварыць — давай да канца, — папрасіў Антон. Савіцкі.

2. Падлізвацца да каго‑н., ліслівіць перад кім‑н. Фінціць перад начальствам.

3. Весці сябе легкадумна. [Максім Сцяпанавіч:] Да сарака, як кажуць, можна яшчэ фінціць і крывіць душою, а пасля — не-э!.. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перека́шиватьI несов.

1. (делать кривым) перако́шваць, касі́ць;

2. (о лице, чаще безл.) перакрыўля́ць, крыві́ць; см. перекоси́тьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пальча́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Рукавіца з аддзяленнямі для кожнага пальца. Маёр высока падымае бровы, крывіць ўсмешку і, надзеўшы пальчаткі, ідзе на сяло. Скрыган. Скінуўшы скураныя пальчаткі і ўзняўшы вышэй на лоб чорную вушанку, .. [Лёнеў бацька] прывітаўся з паляўнічымі. Ваданосаў. // Уст. Металічны футляр, які надзяваўся рыцарам на руку ў час бітвы.

•••

Кідаць пальчатку гл. кідаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ска́шиватьI несов. (придавать чему-л. косое положение) ско́шваць; (делать кривым) крыві́ць; (о глазах — особенно при неприязненном, угрюмом взгляде) касаву́рыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́рчить несов.

1. (сводить судорогами) ку́рчыць;

2. (коробить) безл. крыві́ць;

3. (рожу, гримасу) крыві́ць, стро́іць;

4. разг. (представлять из себя) стро́іць, выдава́ць (за каго); (прикидываться) прыкі́двацца (кім);

ко́рчить из себя́ знатока́ стро́іць з сябе́ знатака́ (зна́ўцу) (выдава́ць сябе́ за знатака́, за зна́ўцу), прыкі́двацца знатако́м (зна́ўцам);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крыві́цца, крыўлюся, крывішся, крывіцца; незак.

1. Станавіцца крывым, выгнутым, перакрыўленым. Хата крывіцца. Туфлі крывяцца. □ Асіны на бок крывяцца, І дым ад комінаў кладзецца пад плотам. Куляшоў. // Перакошвацца ў грымасе (пра твар, губы, рот і пад.). [Ермакоў] думаў аб нечым непрыемным, куткі яго тонкіх губ незадаволена крывіліся. Мележ. // Быць незадаволеным чым‑н., выражаць нязгоду з чым‑н. І скардзіўся на ўсё, на ўсіх крывіўся: Наследнік ёсць, а спадчыны няма. Панчанка.

2. Зал. да крывіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кавыра́ць ’падплятаць’ (Касп.). Рус. ковырять ’тс’ утворана прэфармантам ко‑ ад вирати ’плесці лапці, сеці і да т. п.’, параўн. рус. дыял. вирать ’плясці лапці, кашолкі, сеці; падплятаць лапці; сшываць і інш.’. Такія значэнні дазваляюць тлумачыць кывіряцькрывіць, перадражніваць’ (Бяльк.), параўн. бел. каверыць (гл.) і рус. дыял. коверитькрывіць, перадражніваць каго-н.’, як структурную і семантычную паралель параўн. рус. дыял. шевырять ’капацца, варушыць’, шевырялка ’балбатуха’. Адносна фанетыкі (кавырацькывіраць) параўн. рус. дыял. вирать ’плесці’ і вирать ’хлусіць, маніць’, вырить ’хітраваць, мудрагеліць’, магчыма і рус. вырей ’чараўнік’. Магчыма, як прыклад суаднесенасці ы/і, можна прывесці і рус. вир ’вір’ і выр, вырь, вырік ’тс’, нягледзячы на заўвагу Фасмера, 1, 370, што паводле фанетыкі гэтыя словы нельга аб’ядноўваць. Адносна ы/і гл. яшчэ Шанскі, ЭИРЯ, 1972, VII, 206–207. Засведчаныя ў рус. гаворках значэнні вирать ’кідаць і пад.’, структурна і семантычна падобныя смал. каверзать ’блытаць; біць, калаціць’, кубан. ’ісці, спатыкаючыся’ дазваляюць зразумець мсцісл. кавырь ’пра парушэнне прывычнага, звычайнага ладу’ (Нар. лекс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачу́чарыць ’грызці, абгрызаць што-н. (пра мышэй, трусоў, зайцоў)’ (дзярж., Нар. сл.). Да напарыць (гл.). Няясна. Магчыма, да прасл. čučati ’сядзець на кукішках, сагнуўшы калені’, параўн. каш. tuta ’верхняя частка завязанага мяшка’, ’валасы на галаве жанчыны, сабраныя ў гугель’ (< і.-е. keu‑k‑крывіць, згінаць, зварочваць’), абцяжаранага суфіксам ‑ч‑і‑ (Борысь, SP, 2, 278). Можна таксама дапусціць утварэнне ад чучарапак ’ракавіна малюска’, ’шкарлупіна выліўка’ — гэтак выглядаюць абгрызеныя, паедзеныя караняплоды.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)