Сто́лак ‘зэдлік, услончык’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Сцяшк.; петрык., Шатал.; Ян., Мат. Гом., Скарбы, Бяльк.; паст., ваўк., узд., беласт., Сл. ПЗБ), сто́лок ‘слон, табурэтка’ (ТС, Нар. словатв., ПСл.; стол., Нар. лекс.), сто́лок, сто́лка, сту́лка ‘зэдлік’ (Сл. Брэс.), сто́лкі ‘козлы’ (Сл. рэг. лекс.). З польск.stołek ‘табурэтка’. Польскае слова ўтворана ад stół, гл. Борысь, 579.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Варца́ць, ворца́ть ’ванітаваць (пра дзяцей)’ (Мядзв.). Мядзведкі заўважае, што адносна дарослых ужываецца козлы драть або вынитова́ть. Рус. (смал.) варца́ть ’ванітаваць’, варца́ки ’ваніты’. Не вельмі яснае слова. Можна меркаваць, што гэта запазычанне (з трансфармацыяй, перастаноўка гукаў) з польск.дыял.wracać ’ванітаваць’ (яно вядома як польскі правінцыялізм на Украіне; гл. Карловіч, 6, 161). Параўн. форму вараца́ць ’нудзіць’ (Касп.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ве́траніцы, ві́траныці ’дзве дошкі, якія прыбіваюцца да лат з боку франтона і, скрыжоўваючыся, утвараюць вільчак’ (палес., Нар. сл., Шатал.), рус.валаг., уладз.ве́треница ’тс’, паўн.- і с.-рус., урал.ве́треница, ве́треницы ’козлы на страсе, апоўзіны на капе, стозе’, польск.каш.zawietrznica ’дзве дошкі на франтоне’, славен.vétrnice ’саламяная пляцёнка, якая закрывае ў вільчыку адтуліны паміж схіламі страхі’. Да ве́цер (гл.). Гл. таксама ветранікі2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рышт1 ’рыштаванне пры пабудове зруба вышэй вокнаў’ (ТС), ’козлы для падоўжанай распілоўкі калод’ (ТС), ры́шты, рэ́шты, ра́шты ’прыстасаванне ў возе для пашырэння яго пагрузачнай пляцоўкі’ (Нар. словатв.). Усечаная форма ад рыштава́нне (гл.), рышту́нак.
Рышт2 ’месца, дзе цячэ невялікая рэчка’ (міёр., НС), ’роў, ручай’ (Бяльк.), ’канава’ (Нас.), ’ручай, рэчышча, роў’ (клім., ЛА 5), ’канава’ (Гарэц., Яруш.), ры́шта ’канава’ (Жд. 3). Ад рышто́к (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
kozioł
м.
1. казёл;
2.спарт. конь;
3.козлы (сядзенне ў павозцы);
kozioł ofiarny — ахвярны казёл;
uparty jak kozioł — упарты як асёл
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Паця́г1 ’імкненне, незалежнае ад волі чалавека’ (Варл.). Укр. кіеўск. по́тяг ’тс’. З польск.pociąg ’тс’.
Паця́г2, паця́га ’тоўстая жэрдка, якая кладзецца паверх шулаў або на падсошкі, ці на козлы пад вільчак’ (Юрч.). Польск. вялікапольск. pociąg ’маціца, тоўстая бэлька пад бэлькамі столі’, серб.-харв.по̏тег ’жэрдка, палка’. Прасл.potęgъ ’доўгая жэрдка, палка’. Да цягну́ць (гл.).
Пацяг3 ’той, хто любіць пацягвацца’ (Шат.). Укр.валынск.по́тяги ’пацягванне’. Да паця́гвацца < цягну́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кры́нджалы ’сані, прызначаныя для перавозкі бярвення’ (Япк., Мат., Мат. Гом., Ян., ТС), ’прывалы, прылада для калее, каб вазіць бярвенні’ (Бяльк.), ’козлы з трох кійкоў’ (ТС). Укр.кринджола ’санкі’, рус.кринджолы ’тс’, польск.grynd‑ żoły ’нізкія сані для саломы’. Лічыцца балтызмам. Параўн. літ.gri̯žulas, gri̯zulge, grezalas ’дышаль’. Гіпотэза аб запазычанні з польск.grządzil, grądziel ’дышаль сахі’ (Фасмер, 2, 377) неверагодная, бо ў гэтым выпадку мы б чакалі дыфтонг ‑оп‑, а не ‑in‑, ‑уп‑ (Лаўчутэ, Балтизмы, 11).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Казяло́к1 ’расліна Tragopogon pratensis’ (Дэмб., Касп.). Дакладная паралель ва ўкр.козелок ’некаторыя віды Tragopogon’. Рус.маск.козёлик і дыял.козелька ’розныя віды казлабародніку’. Здаецца, ёсць падставы лічыць гэту назву ўсх.-слав. Да бел. і ўкр. можна дадаць яшчэ рус.ніжнегар.козелок ’расліна Sonchus oleraceus’. Гэтыя расліны не вельмі падобныя, аднак падабенства можна ўбачыць у істотных дэталях іншай расліны (Sonchus arvensis), апрача таго, можна меркаваць і аб функцыянальным пераносе (ядомыя расліны). Ва ўсякім разе фармальна ўсх.-слав. характар слова рус. прыкладам не столькі даводзіцца, колькі падмацоўваецца, бо няма падстаў лічыць бел. фіксацыі залежнымі ад укр. матэрыялу. Мяркуем, што ў даным выпадку для назвы расліны быў ужыты заонім казялок ’казляня’.
Казяло́к2 ’жалезная падстаўка ў выглядзе трыножніка’ (карэліц., нясвіж., Нар. словатв.). Укр.козелець ’штатыў у вітушцы’, усх.-палес.козлік, козюлок ’вітушка’, рус.халмаг., арханг.козелок ’некалькі калоў, жэрдак, пастаўленых разам у шацёр’, арханг.козёл (козлы) ’бярвенні, пастаўленыя ў піраміду для прасушкі’, козла ’трыножнік з жэрдак, палак для вогнішча’ (перм.); бел. канкрэтная (мясцовая) рэалізацыя, магчыма, усх.-слав. тэрміна для розных невялікіх перакрыжаваных (козлы) канструкцый.
◊ den ~ zum Gärtner máchen — пусці́ць казла́ ў агаро́д
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Стано́к1 ‘машына, прыстасаванне’, ‘апора’, ‘стойла’ (ТСБМ), ‘прыстасаванне або прылада’ (ТС), ‘вал у кроснах, на які набіваецца аснова ці палатно’ (Сцяшк.), станкі́ мн. л. ‘козлы, на якіх пілуюць дровы’ (Жд. 3). Ад сталн1 (гл.) з суф. ‑ок. Паводле Трубачова (Этимология–1985, 6), прасл.*stanъkъ першапачаткова азначала пераважна ткацкі стан.
Стано́к2 ‘стаянка, шалаш у лесе, на лузе’, ‘стойла для каня ў хляве’ (ТС, Сержп. Прымхі). Да стан1 (гл.).
Стано́к3 ‘луг паміж балотамі’ (Жд. 3). Да стан1 з суф. ‑ок, г. зн. ‘месца, дзе можна стаць’.