ЛІНГВІСТЫ́ЧНАЯ ГЕАГРА́ФІЯ,
раздзел мовазнаўства, які вывучае тэрытарыяльнае распаўсюджанне моўных з’яў. Вылучылася з дыялекталогіі ў канцы 19 — пач. 20 ст. Цесна звязана з арэальнай лінгвістыкай. Вытокі бел. Л.г. ў працах па ўсх.-слав. дыялекталогіі — «Нарыс рускай дыялекталогіі» А.І.Сабалеўскага (1892) і інш. Упершыню абгрунтаваў падзел бел. гаворак на 2 гал. часткі — паўн.-ўсх. і паўд.-зах. — і вызначыў іх тэр. межы Я.Ф.Карскі («Агляд гукаў і форм беларускай мовы», 1885). Вял. значэнне ў станаўленні Л.г. мелі працы П.А.Бузука, які шырока карыстаўся метадамі арэальнай лінгвістыкі («Спроба лінгвістычнай геаграфіі Беларусі», 1928, і інш.), праводзіў рэканструкцыю стараж. форм на аснове сучаснага распаўсюджання моўных з’яў. Якасна новы этап у развіцці Л.г. звязаны з інтэнсіўнай працай над складаннем дыялекталагічных атласаў бел., рус. і ўкр. моў, значнае месца сярод іх належыць «Дыялекталагічнаму атласу беларускай мовы». У ім акрэсліваюцца арэалы моўных з’яў, уласцівых агульнанац. бел. мове, а таксама дыялектных рыс, агульных для бел., рус. і ўкр. моў. Комплекс пытанняў, звязаных з групоўкай бел. гаворак, праблемамі гіст. дыялекталогіі і моўных кантактаў, асвятляецца ў працы (на базе атласа) «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968, карты ізаглос 1969). Слоўнікаваму складу гаворак Беларусі прысвечаны спец. «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» у 5 тамах (т. 1—4, 1993—97).
Літ.:
Эдельман Д.И. Основные вопросы лингвистической географии. М., 1968;
Ареальные исследования в языкознании и этнографии: (Язык и этнос). Л., 1983;
Крывіцкі А.А. Што такое лінгвагеаграфія. Мн., 1986.
Ю.Ф.Мацкевіч.
т. 9, с. 264
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мірс ’страх, які даводзіць чалавека да непрытомнасці’ (Карскі, Труды). Балтызм, які Карскі (там жа, 393) супастаўляе з літ. mirksóti, mirksaũ ’сядзець з напаўрасплюшчанымі вачамі’ або з mir̃ti ’паміраць’. Лаўчутэ (Балтизмы, 145) адносіць гэту лексему да слоў, паходжанне якіх аргументавана недастаткова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты́сяць ‘тысяча’ (Кліх), týśač ‘тс’ (Карскі 2–3, 21). Трансфармавана пад уплывам польск. tysiąc ‘тс’, параўн. ст.-бел. тысенць ‘тс’ (1589 г., ГСБМ) і новаўтварэнні («на польский и чешский лад», Карскі 2–3, 248) ст.-бел. тисѧць, тисѧчей (XV ст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ві́ны ’прычыны’. Карскі (Труды, 204) лічыць паланізмам. Да віна́ 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ахці, ахці мне выкл., абазначае журбу, здзіўленне (Нас.), а́хця мне ’гора мне’ (дзісн., Рам.), а́хці мненюшкі (Карскі 2–3, 85), ст.-бел. (з XV ст.) ахци ’на жаль’ (Карскі, там жа), рус. а́хти, а́хте ’ах’, ахти́ ’ах, вельмі’, а́хти мне ’ах’. Складанае слова выкл. ах + ці, ця энклітычная форма асабовага займенніка 2‑й асобы адз. л. у дав. або він. склоне, параўн. Карскі 2–3, 98, 192; Фасмер, 1, 97; Шанскі, 1, А, 180.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́хта ’хтосьці’ (Нас., Грыг., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), не́хтачка, не́хтачкі (Янк. 3., Яўс.), ст.-бел. нѣхто, нехто (Карскі 2–3, 91). Утворана пры дапамозе адмоўя не- (нѣ) ад хто (гл.), да якога можа далучыцца памяншальна-ласкальны суфікс ‑чка/‑чкі (Карскі 2–3, 54).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плахе́й ’злы’ (чэрык., ЛА, 5). З рус. плохой ’тс’ (Карскі, 2, 230).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пякці́ гл. пячы́. Другасна адноўленае ‑к‑ пад уплывам пяку́, пяку́ць (Карскі, 1, 376).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ва́нчас, ванчос, ванчэс, ванчус ’дубовы брус, клёпкі, дошкі на клёпкі’ (Кольб., КЭС, Гарб.); ’від лесаматэрыялу’ (КСТ). Да літ. vančos, лат. vantis ’дубовы брус, бэлька для прывязвання якара’ (Карскі, Труды, 391, 482; Карскі, РФВ, 49, 13; Фасмер, 1, 272; Рудніцкі, 1, 310; Аткупшчыкоў, Лекс. балтызмы, 32–33).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мыздра́ ’наздра’ (Бяльк.). Да ноздра (гл.). Аб мене н > м гл. Карскі, 1, 324.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)