1. Ад спалоху, нечаканасці і пад. кінуцца ўбок, назад.
Людзі шарахнуліся назад.
Конь шарахнуўся ўбок.
2. Моцна ўдарыцца аб што-н. (разм.).
Ш. плячом аб кант дзвярэй.
|| незак.шара́хацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз.шара́ханне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ра́мцік ’кант’ (Ласт.). У выніку мены н > м ад рант (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
фла́нец, ‑нца, м.
Спец.
1. Злучальная частка трубаправодаў, валаў і пад. у выглядзе дыска з адтулінамі для балтоў.
2. Адагнуты пад прамым вуглом кант металічнага ліста.
[Ад ням. Flansch.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згаблява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.
Габлюючы, зняць верхні слой чаго‑н. Згабляваць няроўнасці. □ — Ідзі, Мікалай, мне тут у гэтай дошцы кант згаблюй — я збіваць пачну.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Bíesef -, -n кант (на мундзіры)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
аканто́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
Тое, чым акантоўваюць; кант 1 (у 2 знач.). Акуляры ў сіняй акантоўцы. □ Вузкая стужка шашы нібы зусім сціснулася ў белай акантоўцы прыдарожных слупоў.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАТЭГАРЫ́ЧНЫ ІМПЕРАТЫЎ (ад лац. imperativus загадны),
асноўны закон этыкі І.Канта. Сфармуляваны ў рабоце «Крытыка практычнага розуму» (1788). Зыходзячы з паняцця свабоды тэарэт. розуму, Кант сцвярджаў, што адзінай вызначальнай асновай свабоднай і добрай волі можа быць толькі неабходны і агульназначны маральны закон практычнага розуму — К.і. Усведамленне неабходнасці дзейнічаць у адпаведнасці з маральным законам ён называў маральным загадам або абавязкам у адрозненне ад пачуццёвай эмпірычнай схільнасці да выканання маральнага закона. Кант разумеў маральны закон як безумоўнае прадпісанне, таму лічыў, што катэгарычным імператывам павінны кіравацца ўсе людзі незалежна ад іх паходжання і становішча; у гэтым іх вышэйшы абавязак. У выпадку канфлікту паміж пачуццёвай схільнасцю і маральным законам Кант патрабаваў безумоўнага падпарадкавання маральнаму абавязку, што ўзвышае чалавека над сабой як часткай пачуццёвага свету; усякая асоба — самамэта і не павінна разглядацца як сродак здзяйснення розных задач, нават калі гэта задачы ўсеагульнага дабрабыту. К.і. неабходна адрозніваць ад гіпатэтычнага імператыву, які, паводле Канта, належыць да валявых дзеянняў чалавека, калі ён не цікавіцца маральнымі мэтамі сваіх дзеянняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Перакантава́цца ’перажыць нястачу, перабіцца як-небудзь’ (гродз., ЖНС). Да пера- і кантава́цца (гл.); відаць, запазычана з гутарковага рус.перекантоваться ’тс’, параўн. кур.кантова́ть ’карміць, утрымліваць каго-небудзь’, жарг.кантоваться ’знаходзіцца дзе-небудзь; не працаваць’ (Шчарбакова, Бруева, 89). Усе гэтыя значэнні другасныя, зыходная семантыка ў польск.przekantować ’перавярнуць, перакуліць праз кант’. Гл. таксама кант.
2.Спец. Апрацаваць (камень, брус і пад.) так, каб атрымаўся кант 1 (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАУ́МЕН (ад грэч. noumenon),
тэрмін, які ў процілегласць феномену, абазначае сутнасць, што можа быць спасцігнута толькі розумам (розумаспасцігальную). Упершыню тэрмін «Н.» выкарыстаў Платон (у дыялогу «Тымей»), які разумеў пад Н. рэальнасць як яна існуе сама па сабе і прадмет абстрактных ведаў. І.Кант (у «Крытыцы чыстага розуму») разглядаў Н. як адмоўнае праблематычнае паняцце. Н. — гэта прадмет розуму, інтэлектуальнай інтуіцыі. У «Крытыцы практычнага розуму» Кант указваў на магчымасць станоўчага спасціжэння Н. як прадмета непачуццёвага сузірання. У гэтым сэнсе Н. недаступны чалавеку, паколькі яго сузіранні, паводле Канта, могуць быць толькі пачуццёвымі. Абодва гэтыя значэнні Н. адпавядаюць у яго філасофіі розным функцыям «рэчы ў сабе».