Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
◎ Кума́ць ’знікаць’ (Мат. Гом.). Ёсць падставы лічыць дэфініцыю недакладнай. Параўн. адзіную ілюстрацыю: «Глянь, ужз месяц кумае». Ясна, што дзеяслоў кумаць азначае працягласць дзеяння, а ’знікаць разавае дзеянне. Мабыць, кумаць ад *кымаць, якое да кімаць, Змарыць, якія да рус. (афеньск.) кимать ’спаць’. Значэнне цалкам падыходзіць да прыведзенай ілюстрацыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
змо́раны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.адзмарыць.
2.узнач.прым. Абяссілены, стомлены цяжкай работай ці якім‑н. іншым заняткам. Тлее ў глыбокай яме аганёк... Соладка храпуць змораныя паўстанцы.Чарот.З якой прыемнасцю мокрыя, змораныя людзі размясціліся ў сухой пячоры!Маўр.// Які выяўляе стомленасць. Начальнік раптам пачырванеў, яго надзьмуты і змораны твар наліўся абурэннем.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Ке́мнуць ’заснуць’ (Сцяшк. Сл.). Гл. Змарыць. Рус.кимать ’спаць’. Польск.kimać ’тс’, якое разглядаецца як запазычанне з рускай, паколькі першакрыніца адносіцца да так званай мовы афеняў, якая лакалізуецца ў цэнтральнарускім рэгіёне. Афеньск. кимать узыходзіць да н.-грэч.κοιμούμαι ’спаць’ (Фасмер, Этюды, 87). Этымалогія гэтага слова чамусьці не трапіла ў Этымалагічны слоўнік Фасмера. Іншыя этымалогіі ненадзейныя. Параўн. Бандалетаў, Этимология–1980, 69.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
умори́тьсов., в разн. знач.змары́ць, замары́ць;
прогу́лка его́ умори́ла прагу́лка яго́ змары́ла;
он умори́л меня́ свои́м расска́зом ён замары́ў мяне́ сваі́м апо́ведам;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
müde
a сто́млены, змо́раны, знямо́жаны
sich ~ láufen* — набе́гацца, змары́цца ад бегані́ны
éiner Sáche ~ wérden — змары́цца [стамі́цца] ад чаго́-н.
~ wérden — замары́цца, стамі́цца
~ máchen — стамі́ць, змары́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Прыну́дзіць ’прымусіць’ (Ян.), прынудзі́лавец ’хто працуе па прымусу’ (паст., Сл. ПЗБ), загнаць у прыну́д ’прымусіць зайсці сілай’ (ТС), сюды ж дзеясловы з іншай семантыкай, адлюстраванай у ну́дзіць (гл.): прыну́дзіць ’занудзіцца, зажурыцца’ (Ян.), прыну́дзіцца ’тс’, прыну́дзіць ’затхнуцца (пра рыбу)’ (ТС); таксама сюды ж аддзеяслоўныя субстантывы прыну́да ’туга’ (ТС), пріну́жа ’прынука, прымус’ (Бяльк.). Ст.-бел.принудити ’прымусіць, загадаць’. Узыходзіць да прасл.*prinuditi, прэфіксальнага ўтварэння ад *nuditi (sę). Ст.-слав.приноудити ’прынудзіць’, ст.-рус.принудити ’прымусіць, прынудзіць; загадаць; пераканаць; прызначыць’ (Сразн.), рус.прину́дить ’прымусіць’, укр.принуди́ти ’змучыць, змарыць тугою, смуткам’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заганя́ць1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак.да загнаць.
заганя́ць2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
Разм.
1.Змарыць, давесці да стомы, прымушаючы многа хадзіць, бегаць і пад. Анісім Папок заганяў свайго Буланчыка, ездзячы ў раён.Сабаленка.
2.перан. Стаміць працай, шматлікімі даручэннямі, прыдзіркамі і пад. Мікіта. Шэпча сам сабе: «Добра, што хоць ніхто не ведае, а каб ведалі, заганялі б мяне людзі, затукалі б, а мо’ і яшчэ горай было б».Галавач.Свякроўка ж мяне заганяе, Ніколі мне не паспагадае.З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навалі́цца, -валю́ся, -ва́лішся, -ва́ліцца; зак.
1. Налегчы сваім цяжарам на што-н.
Н. на стол.
2.перан. Дружна ўзяцца за якую-н. работу; з прагнасцю накінуцца на што-н.
Н. на вучобу.
Хлопцы дружна наваліліся на клёцкі.
3. Напасці, накінуцца на каго-, што-н.
Н. на пазіцыі ворага.
Наваліліся ўсе на аднаго.
4. Падаючы, насыпацца (пра многае; разм.).
Навалілася яблыкаў за ноч.
5.перан.Змарыць (пра сон, спёку і пад.).
Сон наваліўся.
6.перан. Спасцігнуць, нечакана напаткаць.
Хвароба навалілася.
7.перан. Нахлынуць, сабрацца ў вялікай колькасці.
Пад канец тыдня навалілася столькі работы.
8. Накінуцца на каго-н. з лаянкай (разм.).
Ён мог ні за што н. на чалавека.
|| незак.нава́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)