змары́ць, змару́, змо́рыш, змо́рыць; змо́раны; зак., каго.

1. Давесці да стану знямогі, стомленасці, стаміць.

Далёкая дарога змарыла нас.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адолець (пра сон).

Змарыў сон.

|| незак. змо́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. змары́цца, змару́ся, змо́рышся, змо́рыцца (да 1 знач.); незак. змо́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змары́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. змару́ змо́рым
2-я ас. змо́рыш змо́рыце
3-я ас. змо́рыць змо́раць
Прошлы час
м. змары́ў змары́лі
ж. змары́ла
н. змары́ла
Загадны лад
2-я ас. змары́ змары́це
Дзеепрыслоўе
прош. час змары́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

змары́ць сов.

1. утоми́ть, истоми́ть; умори́ть; изму́чить;

далёкая даро́га ~ры́ла яго́ — далёкая доро́га утоми́ла (истоми́ла, умори́ла, изму́чила) его́;

2. одоле́ть; смори́ть;

ы́ў сон — одоле́л (смори́л) сон;

ы́ла спёка — смори́ла жара́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змары́ць, змару, зморыш, зморыць; зак., каго.

1. Давесці да стану знямогі, стомленасці; знясіліць, стаміць. Нарэшце, дзённыя і начныя турботы змарылі хлопцаў, і яны заснулі так моцна, што, мусіць, цяпер іх не разбудзіў бы ні мароз, ні гром. Маўр. Шыковіч вырашыў гаварыць нядоўга, каб не змарыць і так ужо стомленых за дзень людзей. Шамякін.

2. Адолець (пра сон). Віктар урэшце прымоўк, утуліў галаву ў плечы, і мне здалося, што яго змарыў сон. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змо́рвацца гл. змарыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змо́рваць гл. змарыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

натамі́ць, -тамлю́, -то́міш, -то́міць; -то́млены; зак., каго-што.

Утаміць, змарыць; змучыць.

Н. ногі.

|| незак. натамля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смори́ть сов., разг. змары́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да змарыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утамі́ць, утамлю́, уто́міш, уто́міць; уто́млены; зак., каго-што.

Давесці да ўтомы, стаміць, змарыць.

У. каня.

У. рукі.

|| незак. утамля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)