ца́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Разм. Хуценька хапаць рукамі, зубамі, кіпцюрамі і пад. Дарэктар выдаўся мяркоўны І лепшы нават, як свой кроўны; Умей з ім толькі пагадзіцца, раменным вушкам паддабрыцца Ці падшыванку звіць на лапаць, — За вуха ён не будзе цапаць. Колас. // Лапаць, мацаць рукамі. — А ён [немец] вызверыўся ды зноў мяне цапае, рукаў ад блузкі ледзь не адарваў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звіва́ць несов.

1. (сплетать в одну прядь) свива́ть;

2. (в клубок) сма́тывать;

3. (с чего-л.) сма́тывать;

4. (сплетая, изготавливать) свива́ть, вить;

1-4 см. звіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Матаючы, звіць у клубок, маток; наматаць на што‑н. Зматаць пражу ў клубок. Зматаць дрот. □ [Цясляр] падняў шнур з зямлі, хацеў, відаць, звязаць, але зматаў і адкінуў у бок. Ракітны.

2. Матаючы, зняць з чаго‑н.; разматаць. Зматаць бінт з пальца.

•••

Зматаць вулачкі (вуды) — спешна пакінуць якое‑н. месца. Калі ж працы жаданай дзе-небудзь паблізу не знойдзецца, думаў Кірыл, давядзецца зматаць вудачкі. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакруці́ць, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак., што.

1. Прывесці ў кругавы рух; крутнуць. Пакруціць махавое кола. Пакруціць тачыла.

2. Кругавым рухам змяніць становішча чаго‑н. Пакруціць выключальнік. □ Канстанцін Міхайлавіч пакруціў рычажок прыёмніка, пашукаў іншае станцыі. Лужанін.

3. Разм. Туга звіць адно з другім.

4. Зламаўшы, паскручваць канцы паміж сабой, зблытаць усё, многае. Пакруціла бура пшаніцу ў полі.

5. і чым. Круціць некаторы час. Віктар Сяргеевіч пакруціў у руках бітон, потым зірнуў праз адчыненыя дзверы кухні некуды ў прастору і ўсміхнуўся. Гамолка. Палкоўнік прыжмурыўся.., пакруціў галавою. — Ты, Віктар, як заўсёды, гаворыш ісціну! Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гнездо́ в разн. знач. гняздо́, -да́ ср.;

во́лчье гнездо́ во́ўчае гняздо́;

гнездо́ грибо́в гняздо́ грыбо́ў;

гнездо́ контрреволю́ции гняздо́ контррэвалю́цыі;

пулемётное гнездо́ кулямётнае гняздо́;

слова́ одного́ гнезда́ сло́вы аднаго́ гнязда́;

вить (свить) себе́ гнездо́ віць (звіць) сабе́ гняздо́;

оси́ное гнездо́ асі́нае гняздо́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гняздо́ (мн. гнёзды) ср., в разн. знач. гнездо́;

г. курапа́ткі — гнездо́ куропа́тки;

во́ўчае г. — во́лчье гнездо́;

г. грыбо́ў — гнездо́ грибо́в;

кулямётнае г. — пулемётное гнездо́;

сло́вы аднаго́ гнязда́ — слова́ одного́ гнезда́;

звіць (сабе́) г. — свить (себе́) гнездо́;

асі́нае г. — оси́ное гнездо́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гняздо́, а́; мн. гнёзды (з ліч. 2, 3, 4 гнязды́), гнёзд і ‑аў; н.

1. Жыллё, зробленае птушкамі з галінак, гліны, пер’я і інш. на перыяд нясення яец і выседжвання птушанят. Ластаўчына гняздо. Буслава гняздо. Не разбурай птушыных гнёздаў. □ Усякая птушка сваё гняздо бараніць. Прыказка. Ляцяць, як і летась, у вырай З наседжаных гнёзд жураўлі. Астрэйка. // Пра жыллё звяроў, насякомых. Вавёрчына гняздо. Чмялінае гняздо. // перан. Месца жыхарства сям’і, бацькоўскі дом. Дзеці выраслі і вылецелі з бацькоўскага гнязда. Корбан. — Вунь наша і гняздо відно, — перарывае маўчанне чалавек, — бач, дзе мы аселіся. Скрыган. // перан. Прытулак, тайнае прыстанішча (звычайна шкодных для грамадства людзей). Контррэвалюцыйнае гняздо. □ У даўнія часы, калі Туніс быў непрыступным пірацкім гняздом, сюды прывозілі палонных з захопленых у моры караблёў. В. Вольскі.

2. Група якіх‑н. аднародных прадметаў, размешчаных разам. Будынкі ў мікрараёне размешчаны гнёздамі. // Група слоў аднаго кораня. Гняздо слоў з коранем «стол».

3. Адтуліна, паглыбленне, у якія што‑н. змяшчаецца, устаўляецца. Попельніца ўманціравана ў стол, для графіна з вадой адпаведна зроблена надзейнае гняздо. М. Стральцоў. [Санька] паставіў дошку рубам у спецыяльнае гняздо і асцярожна пачаў націскаць на зензубель. Ваданосаў. // Акоп, паглыбленне ў акопе для байца з кулямётам або іншай зброяй. Кулямётнае гняздо. □ Агонь артылерыйскіх гнёздаў заціх. Грамовіч.

4. Месца высеву двух або некалькіх зярнят, а таксама ўсходы гэтых зярнят. Гаруноў разгортваў сцёблы, гняздо за гняздом, пералічваў, вырываў горшыя, пакідаючы па адной-дзве расліны ў гняздзе. Дуброўскі.

•••

Асінае гняздо — пра зборышча людзей, шкодных для грамадства, пра іх жыллё, месца знаходжання.

Звіць (сабе) гняздо гл. звіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Свой1 займ. ‘які належыць сабе, уласцівы сабе, мае адносіны да сябе, уласны’, ‘які знаходзіцца ў сваяцкіх, сяброўскіх або іншых блізкіх адносінах’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Некр. і Байк., Стан., Сл. ПЗБ, ТС). Укр. свій, рус. свой, польск. swój, в.-луж., н.-луж. swój, чэш. svůj, славац. svoj, серб.-харв. сво̑ј, славен. svoj, балг. свой, макед. свој, ст.-слав. свои. Прасл. *svojь ‘свой’. Бліжэйшыя і.-е. адпаведнікі: ст.-прус. swais, swaia ‘свой’, літ. sãvas, лат. savs ‘тс’, ст.-в.-ням. swîo, geswîo ‘брат жонкі, цесць, сваяк’ < *svei̯o‑, ст.-інд. svás ‘уласны’, авест. xva‑, hva‑, ст.-перс. uva‑ ‘тс’, грэч. ‘сябе’, гоц. swes ‘уласны’, ст.-лац. sovos, лац. suus ‘тс’; гл. Траўтман, 251 і наст.; Мюленбах-Эндзелін, 3, 792; Майргофер, 3, 566. Да і.-е. *su̯o‑ ‘свой’; гл. Борысь, 590; Сной₁, 625; агляд літ-ры гл. Фасмер, 3, 583; Шаўр, Etymologie, 38–39. Гл. яшчэ Шустар-Шэўц, 1392–1393; БЕР, 6, 562–563. Параўн. таксама формы без ‑в‑: ст.-слав. себе (гл. сябе).

Свой2 ‘скрутак, трубка выбеленага палатна’ (Сцяшк., Жд. 2, Сержп., З нар. сл.; браг., Нар. сл., ТС, Ян., Мат. Гом., Скарбы), сво́ец ‘тс’ (гарад., Сл. ПЗБ), ‘мера самаробнай тканіны’ (Інстр. 3), свуй ‘трубка палатна’ (стол., Нар. лекс.). Ад *свіцьзвіць’ < віць; відаць, паходзіць з гаворак, дзе прыстаўка с‑ не пераходзіць у з‑. Параўн. сувой.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перакруці́ць, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак., каго-што.

1. Павярнуць кругом, процілеглым бокам, канцом. Перакруціць педалі. □ З канца ў канец залы .. [піянерважатая] павявала тоўстую чорную нітку.. Вучням па чарзе завязвала вочы, давалі ў рукі нажніцы і, перакруціўшы некалькі разоў, пасылалі да ніткі. Арабей. // Закруціць, скруціць што‑н. у выглядзе спіралі. Перакруціць гужы.

2. Круцячы, раздзяліць напалам, на часткі. Перакруціць дрот.

3. Скруціць, звіць вельмі туга, крута; сапсаваць празмерным закручваннем. Перакруціць вужышча. Перакруціць шрубу. Перакруціць спружыну гадзінніка. Перакруціць кран.

4. Наматаць на што‑н. другое. Перакруціць магнітафонпую стужку з адной касеты на другую. // Наматаць, абматаць іначай. [Ракуцька] скінуў боты, перакруціў на нагах анучы і зноў абуўся. Чорны.

5. перан. Разм. Рэзка змяніць, парушыць папярэдні парадак, хаатычна перайначыць. Вайна многае перакруціла, перайначыла. Новікаў. // Змяніць у горшы бок. — Працавалі мы дагэтуль нядрэнна, усё ў нас ішло добра, а вы ўсё хочаце перакруціць. Скрыган. // Зрабіць на свой лад. О, як ім [нікчэмным людзям] хочацца законы Перакруціць на ўласны лад І праўду лёгенька з сядла Маною выбіць... Скарпіёны!.. Бачыла.

6. перан. Разм. Сказіць, змяніць сэнс, змест, форму чаго‑н. Той факт.. падхапілі ўжо кулацкія языкі, перакруцілі, прылажылі яшчэ ў дзесяць столак. Крапіва. Па тым, як Карніцкі наўмысля перакруціў слова кадры і вымавіў яго з асаблівым націскам, Каліта зразумеў, што гутарка.. будзе не вельмі лагодная. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сві́нка1 ‘хвароба залоз, заушніца’ (ТСБМ, Касп., Сцяшк., Сл. ПЗБ). Укр., рус., балг. сви́нка, польск. świnka ‘тс’. Ад свіння (гл.) з прычыны пухліны, якая значна патаўшчае шыю. Аналагічна лац. scrōfula ‘пухліна на шыі’ ад scrōfa ‘свіння, свінаматка’, грэч. χοιράς ‘апухлыя шыйныя залозы’ ад χοῖρος ‘парася, свіння’ (Фасмер, 3, 578; Вальдэ-Гофман, 2, 501; ЕСУМ, 5, 190; БЕР, 6, 550).

Сві́нка2 ‘від рыбы на рацэ Буг’ (беласт., Ніва, 1973, 16 вер.), свінюк ‘рыба падуст, Chondrostoma nasus (L.)’ (Жук., рэдка на Нёмане), ‘харыус’ (Інстр. 2). Рус. сви́нка ‘падвід падуста, волжскі падуст’, укр. дыял. сви́нька ‘дняпроўскі падуст’, сви́нка ‘падуст’, польск. świnka, славац. švinka ‘тс’. Да свіння (гл.). Назва дадзена па знешнім выглядзе, таму што ў гэтай рыбы рот знаходзіцца пад храсткаватым носам, які моцна вытыркаецца (гл. Сабанееў, Жизнь, 506 і наст.). Параўн. таксама іншыя назвы гэтай рыбы: пад‑уст, насар, ням. Schweinfisch < Schwein ‘свіння’. Агляд матэрыялу па розных славянскіх мовах гл. Усачова, Этимология–1973, 93.

Сві́нка3 ‘грыб таўстуха’ (Янк. 1; рагач., Арх. ГУ; Нік., Оч.; Сл. рэг. лекс.), ‘грыб сіняватага колеру’ (Нас.), свіння́, сві́нка ‘назвы грыбоў, пераважна розных відаў сыраежак’ (Сярж.–Яшк.). Ад свіння1 (гл.) у форме памяншальнасці, што наогул прадуктыўна ў назвах раслін (гл. Мяркулава, Очерки, 155). Адносна семантыкі назвы параўн. свінуха2 (гл.).

Сві́нка4 ‘гульня са спецыяльнай калодачкай або мячыкам з анучак (свінкай): хто будзя пасвіць свінку?’ (гродз., Нар. словатв.), свінья́ ‘старажытная гульня, пры якой цурку заганяюць у ямку’ (ТС). Укр. сви́нка ‘від гульні, а таксама драўляны шар, які ганяюць палкай’, рус. сви́нка ‘пацурбалак, цурка або чушка для гульні ў свінкі’, балг. сви́нка ‘мячык і гульня, пры якой імкнуцца закаціць яго ў ямку’, славен. svínjka ‘драўляны мячык’, серб. дыял. свињћа ‘цурка або камень, якую адзін з гульцоў (“свињар”) спрабуе кійком загнаць у ямку, чаму перашкаджаюць іншыя гульцы; сама гульня’. Да свіння1; да семантыкі параўн. рус. чу́шка ‘свіння’ і ‘злітак, брусок свінцу або чугуна’. Менш верагодна вывядзенне з прасл. *sъvinъka < sъvi(nǫ)ti (параўн. укр. зви́нка ‘мячык з шэрсці; гульня ў мяч’ ад звитизвіць’), гл. ЕСУМ, 5, 190.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)