Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
wéilen
vi знахо́дзіцца, цягну́цца, спыня́цца, затры́млівацца (дзе-н.)
wo mag er jetzt ~? — дзе ён мо́жа цяпе́р быць?
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
przystawać
незак.
1. далучацца;
przystawać do kompanii — далучацца да кампаніі;
2. згаджацца;
3. прылягаць;
4. прыпыняцца, затрымлівацца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Таро́каць ’размаўляць памяркоўна, спакойна, пра не вельмі важнае’ (Янк. 3.), таро́къць, таро́къцца ’марудзіць, затрымлівацца’ (мёрск., Нар. сл.), таро́кацца ’доўга гаварыць, дамаўляцца, спрачацца, марудзіць’ (ТСБМ), ’таргавацца, доўга дамаўляцца, упірацца’ (Кал., Барад.), ’спрачацца’ (Жд. 2), ’барукацца’ (швянч., Сл. ПЗБ), сюды ж торо́ка ’балбатуха’ (іван., бяроз., ЖНС). Параўн. рус.дыял.тара́кать, тарара́кать ’балбатаць’, серб.-харв.торо̀кати ’балбатаць, пляткарыць’. Дзеясловы гукапераймальнага паходжання (Фасмер, 4, 21; Скок, 3, 485). Параўн. тарочыць2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пераба́віць1 ’пераадольваючы цяжкасці, пераправіць каго-небудзь, што-небудзь у іншае месца; перавезці (сена праз раку)’ (ТСБМ, Янк. 3.; навагр., Шн.), сюды ж пераба́ўка ’пераправа, перавоз’ (Гарэц., Яруш.). Да пера- і ба́віць — ба́віцца1 (гл.). Семантыка лексемы найбліжэй да чэш.мар.baviti se ’дарэмна затрымлівацца з-за нейкай перашкоды’ і рус.разан.бавиться ’з цяжкасцю абыходзіцца’ і, магчыма, ст.-слав.бавити ’выратаваць’.
Пераба́віць2 ’прыклікаць, паклікаць’ (навагр., Дзмітр.). Відаць, з прывабіць < ва́ба (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
саніта́р, ‑а, м.
Асоба малодшага медыцынскай персаналу ў лячэбных установах, якая даглядае хворых і раненых, сочыць за чысцінёй у палатах і пад. На парозе прыемнага пакоя з’явіўся санітар.Каліна.Калі ў карцэр прыйшоў лекар з санітарам, Андрэй нават не звярнуў на іх увагі.Машара.// У арміі — радавы медыцынскай службы, які аказвае рапеным першую дапамогу і выносіць іх з поля бою. — Саніта-ар! — голасна крыкнулі паблізу. «Алёша?» — мільганула ў Антанюка, але затрымлівацца нельга было — рота атакавала.Хадкевіч.//перан. Пра таго або тое, што дапамагае захаванню здароўя, чысціні каго‑, чаго‑н. Дзятлы і мурашкі — лясныя санітары.
[Лац. sanitas — здароўе.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уважа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1.што. Лічыць, меркаваць. [Мікола Антонавіч:] — Будзем уважаць нашу размову скончанай.Дубоўка.Мне давялося затрымлівацца на асобных прамашках і ўдачах аўтараў, уважаючы іх за пралікі ў рабоце рэдакцый.Лужанін.
2.што і чаго. Любіць што‑н. [Кучучыха:] — А вой! Хіба салодкага не любіш? А я ж уважаю.Лобан.
3.нашто(звычайнаўформедзеепрысл.). Улічваць, прымаць пад увагу што‑н. Міхалапіху апраўдалі, уважаючы на тагачасны яе душэўны стан.Лупсякоў.Мабыць, уважаючы на гэтыя два матывы, і назваў Аляксей Кулакоўскі сваю аповесць «Да ўсходу сонца».Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
The guests lingered over coffee. Госці засядзеліся за кавай.
2. мару́дзіць;
She lingered over her dressing. Яна доўга апраналася.
3. паво́льна паміра́ць;
The old man lingered for another week. Стары працягнуў яшчэ адзін тыдзень.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Стыка́цца ‘зачыняцца’, ‘сутыкацца’ (Нас.), ‘бываць, знаходзіцца’ (Сцяшк.; навагр., З нар. сл.; ТС; віл., Жыв. сл.; Юрч., Варл.; бялын.; Янк. 3.), звычайна ў спалучэннях з не: не стыкацца дома (у хаце) ‘затрымлівацца, пабыць; вандраваць, бадзяцца, блукаць’, ‘паказвацца, мала бываць’ (Барад., Ян.): дома не стыкаецца (Нар. Гом.), ‘межаваць, судакранацца’ (Ласт., ТС), ‘злучацца’ (Варл.). Гл. тыкаць. Значэнне ‘зачыняцца’ Мяркулава (Этимология–1979, 12) тлумачыць у сувязі з дзеясловам ткаць, параўн. заткала ‘затычка’ (Нас.), рус.пск., цвяр.заткать ‘заткнуць, схаваць’, заткаться ‘знікнуць’; значэнне ‘быць, знаходзіцца’ узнікла, магчыма, у выніку эліпсіса слова-злучэння стыкацца з кім‑небудзь ‘сустракацца’. Да значэння ‘з’яўляцца, паказвацца’ параўн. ст.-слав.сътъкати, стъкати ‘абвясціць, паведаміць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пазні́цца, пазнюся, познішся, позніцца; незак.
1. З’яўляцца пазней вызначанага часу. Пазніцца на заняткі. □ [Ядзя:] — Заўтра новы дом пачынаем будаваць. Вось ранічкай і прыходзь сюды. Ды глядзі не пазніся.Асіпенка.Была ўжо глыбокая восень, але снег па нейкіх прычынах пазніўся.Ігнаценка.
2. Выконваць што‑н. пазней, чым трэба, чым прызначана. Пазніцца з выкананнем плана. Пазніцца з сяўбой. □ Васіль меў намер прайсці яшчэ раз папярэдзіць брыгадзіраў, каб яны не пазніліся з выездам брыгад на працу.Шамякін.
3.Затрымлівацца дзе‑н. — Толькі ты не пазніся там вельмі. Сам ведаеш — ваенны час, ноччу і з горада могуць не прапусціць, — папярэдзіў .. [Роўду] Бондар.Машара.— Збегай, — згадзіўся Міканор, — толькі не пазніся, завідна прыходзь.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)