Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Палон ’няволя, у якую трапляе чалавек, захоплены ворагам у час вайны’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш.), пало́ннік ’палонны’ (Нас., Гарэц.). Агульнаслав.: рус., укр.поло́н, ст.-рус.полонъ, ст.-слав.пленъ, польск.plon ’жніва, ураджай’, чэш.plen ’выручка, прыбытак’; ’ураджай’, славац.plen ’здабыча, грабеж’, серб.-харв.пле̑н, пли̏јен ’здабыча’, славен.plén ’здабыча, грабеж’, балг.плен ’палон’. Прасл.pelnъ. Роднасныя літ.pel̃nas ’заслуга, заработак’, pelnaũ, pelnýti ’заслужваць’, лат.pèlna ’заслуга, прыбытак’, ст.-інд.paṇas ’абяцаная узнагарода’, pánatē ’закупляе, скупляе’, грэч.πολέω ’купляю’, ст.-в.-ням.fäli (< *fēli̯a) ’прадажны’, ст.-ісл.falz ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 314; там жа і агляд літ-ры).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
adequate
[ˈædɪkwət]
adj.
1) дастатко́вы
His wages are adequate to support his family — Яго́ны зарабо́так дастатко́вы, каб утры́мваць сям’ю́
2) адпаве́дны, кампэтэ́нтны
a person is adequate for the job — асо́ба адпаве́дная для гэ́тае пра́цы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
су́тачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сутак. Сярэдняя сутачная тэмпература.// Роўны суткам. Сутачны тэрмін.
2. Які адбываецца за суткі. Многім атрадам і брыгадам трэба было зрабіць амаль сутачны марш, каб выйсці на зыходны рубеж.Дзенісевіч.// Разлічаны на суткі. Сутачны графік. Сутачны запас вады.// Які атрымліваецца за суткі. Сутачны надой. Сутачная здабыча вугалю. Сутачны заработак.
3.узнач.наз.су́тачныя, ‑ых. Сума, якая выплачваецца асобам, што знаходзяцца ў камандзіроўцы або накіраваны на працу ў другую мясцовасць, за кожны дзень камандзіроўкі або знаходжання ў дарозе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прие́хали из ба́нка за вы́ручкой прые́халі з ба́нка па вы́ручку.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
халту́ра, ‑ы, ж.
Разм.зневаж.
1. Пабочны, звычайна лёгкі заработак звыш асноўнага. У людзей як у людзей — ва ўсіх па два выхадных ужо, а ў .. [Аўсяніка] вечна гэта «налева», вечна халтура...Васілевіч.
2. Нядобрасумленная, неахайная, выкапаная без ведання справы работа. [Мікола:] — Халтура хутчэй за ўсё, а не вецер... Калі б мы так будавалі, што вецер, няхай і штармавы, у дзевяць балаў, можа бурыць, — грош нам цана была б.Хадкевіч.// Тое, што зроблена такім чынам, прадукт такой работы. Хаджу, разглядаю скульптуры. Мастак быў праўдзівы, Ні спешкі нідзе, ні халтуры!Гілевіч.«Бо пішаш, — заявіў Сівы, — халтуру. Што толку з колькасці, браток, Калі слабы любы радок».Корбан.
[Ад лац. chartularium — спіс нябожчыкаў, які чытаўся свяшчэннікам на дзень памінання памёршых.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
які́, -а́я, -о́е; займ.
1.пыт. і адносны. Абазначае пытанне пра якасць, уласцівасць, прымету чаго-н.
Якое сёння надвор’е? Не ведаю, якое сёння чысло.
2. у клічных сказах. Абазначае ацэнку якасці каго-, чаго-н., выражае захапленне, здзіўленне, абурэнне і пад.
Які сад!
Якая бяда!
Які нягоднік!
3. Пры рытарычным пытанні ці ў рэпліцы ў адказ абазначае адмаўленне: ніякі, зусім не.
Які з яго паляўнічы? Ай, які там заработак.
Мала атрымалі.
4.неазнач. Тое, што і які-небудзь (у 1 знач.; разм.).
Праз якую гадзіну пад’едзе і бацька.
◊
Калі што якое (разм.) — калі здарыцца што-н. нечаканае, узнікнуць якія-н. цяжкасці, непрыемнасці.
Які б ні быў (разм.) — які хочаш, любы; такі, які ёсць, калі іншага няма, іменна такі.
Які-ніякі (разм.) — хоць які-н., няхай нязначны, не надта добры.
Якое-ніякое жыллё, а сваё.
Які яшчэ? (разм.) — ужыв. ў знач. «які» для ўзмацнення пытання.
Акучнік забраў Сяргей. — Які яшчэ Сяргей?
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзённы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да дня (у 1 знач.). Зоры на небе спапялелі, дзённае святло цадзілася зверху.Чорны.Ледзь-ледзь варушыцца лісце, спачываючы ад дзённай спёкі.Брыль.// Які адбываецца, праводзіцца днём, удзень. Дзённы спектакль. Дзённая разведка. □ Восеньскі дзень схіляўся пад вечар, дзённая змена ішла дамоў.Гурскі.// Прызначаны для дзейнасці або адпачынку ўдзень. Ноччу над лётным полем стаяла цішыня, тут была дзённая авіяцыя.Лынькоў.Змрокам з дзённай схованкі выходзіў Віктар.Лобан.
2. Які адбываецца, праводзіцца на працягу аднаго дня (у 1, 2 знач.), разлічаны на адзін дзень. Дзённы заработак. Дзённая выпрацоўка. Дзённае заданне. Дзённы пераход. Дзённы рацыён.
•••
Лямпа дзённага святлагл. лямпа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гало́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адчувае голад, хоча есці; проціл. сыты, накормлены. Горш адчуваў сябе Пятро — бульба перасядала ў горле, хоць ён учора не вячэраў і быў галодны.Шамякін.Галоднай курыцы проса сніцца.Прымаўка.
2.узнач.наз.гало́дны, ‑ага, м.; гало́дная, ‑ай, ж.Сыты галоднаму не спагадае.З нар.
3. Выкліканы голадам. Галодная смерць.
4. Неўраджайны; бедны на прадукты харчавання. Галодны год. Галодны край. □ На гаду два Юр’і, ды абодва, дурні: увосень халодны, а вясной галодны.З нар.
5. Бедны, недастаткова (для задавальнення патрэбы ў ежы, у сродках жыцця). Галодны абед. Галодны заработак. □ Годзе трымаць на галодным пайку Рагулю, падласую, гнедую: Дарогу турнэпсу! Прастор бураку!Крапіва.
•••
На галодны зубгл. зуб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усва́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм.
1. Сватаючы, дабіцца згоды на шлюб; сасватаць. [Несцер Іпатавіч:] — Нават дзецюка самага лепшага ва ўсім Турчанскім раёне вам [Валянціна Фёдараўна] за мужа ўсватаў.Дубоўка.
2.перан. Уладкаваць каго‑н. куды‑н. — Ат, — пачуўся насмешлівы голас Лясовіча, — вы самі, Сцяпан Захаравіч, усваталі яго ў старшыні і робіце выгляд, што плачаце.Хадкевіч.Думаў я пра гэта і вечарам, калі клаўся спаць на сваім новым ложку ў хаце цёткі Антоніхі, куды мяне ўсватаў на жыхарства калгасны бухгалтар.Нядзведскі.// Схіліць каго‑н. да чаго‑н. [Усевалад:] — Баюся нават сказаць, Барыс. Вельмі ж у цяжкую справу ты мяне ўсватаў.Скрыган.// Навязаць каму‑н. што‑н. Кожнай з гэтых баб хацелася больш за ўсіх увайсці ў Аміліна давер’е, бо гэта быў тавар, які можна было ўсватаць шмат каму, і мець ад гэтага нейкі заработак.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)