перемени́ть сов. перамяні́ць, змяні́ць, замяні́ць;
перемени́ть разгово́р перамяні́ць (змяні́ць) размо́ву;
перемени́ть причёску перамяні́ць (змяні́ць) прычо́ску;
перемени́ть лошаде́й перамяні́ць (замяні́ць) ко́ней;
перемени́ть бельё змяні́ць бялі́зну;
перемени́ть мне́ние перамяні́ць ду́мку (по́гляд);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перамяні́ць, -мяню́, -ме́ніш, -ме́ніць; -ме́нены; зак., каго-што.
1. Замяніць адно другім, змяніць.
П. бялізну.
П. тэму размовы.
2. Надаць іншую форму, перайначыць.
П. адносіны.
|| незак. пераме́ньваць, -аю, -аеш, -ае і перамяня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. пераме́на, -ы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
przemeblować
зак. пераставіць мэблю; замяніць мэблю
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
пратэзава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.
Спец. Забяспечыць (забяспечваць) пратэзам; замяніць (замяняць) пратэзам страчаныя часткі цела.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zastąpić
зак.
1. замяніць;
zastąpić chorego nauczyciela — замяніць хворага настаўніка;
zastąpić drogę — заступіць (загарадзіць) дарогу
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ДУБЛЁР (франц. doubleur ад doubler падвойваць),
1) той, хто паралельна з кім-н. выконвае аднолькавую работу (напр., прадпрыемства-Д., Д. касманаўта — які праходзіць разам з ім падрыхтоўку і здольны яго замяніць).
2) Акцёр, які замяняе асн. выканаўцу ролі, а таксама акцёр, які ўзнаўляе тэкст пры перакладзе фільма з адной мовы на другую.
т. 6, с. 243
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАМЕТРЫ́ЧНЫЯ ПЕРАЎТВАРЭ́ННІ,
узаемна адназначныя адлюстраванні мноства пунктаў (прамой, плоскасці, прасторы) на сябе ці на інш. мноствы. Сукупнасць геаметрычных пераўтварэнняў такіх, што кожную канечную паслядоўнасць пераўтварэнняў можна замяніць адным пераўтварэннем гэтай сукупнасці, а пераўтварэнне, адваротнае любому з іх, таксама належыць данай сукупнасці, утварае групу пераўтварэнняў, напр., рух плоскасці (або прасторы). Гл. таксама Артаганальнае пераўтварэнне, Гамалогія, Гаматэтыя.
т. 5, с. 121
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
незаме́нны, ‑ая, ‑ае.
Такі, якога цяжка або нельга замяніць; выключна патрэбны. Незаменны чалавек. Незаменны корм. □ У атрадзе сябры зрабіліся незаменнымі разведчыкамі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скіп, ‑а, м.
Спец. Самаразгрузная скрыня для падымання грузу, якая перамяшчаецца на роліках па канаце пад’ёмнай устаноўкі. [Леў Сцяпанавіч:] — Ваганеткі мы прапануем замяніць скіпамі. Паслядовіч.
[Англ. skip.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
струхне́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і струхлелы. І яшчэ .. [Ігнат] падумаў, што не паспеў сёлета падважыць хату, каб замяніць два струхнелыя вянкі. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)