Па́трыць ’шукаць, выглядаць’ (браг., Шатал.). Укр. патраты ’ачышчаць птушак ад пер’яў, свіней ад шэрсці’, рус. кастр. патрать ’даражыць, берагчы’, польск. patrzeć ’глядзець, звяртаць увагу, выглядаць, сачыць, клапаціцца’, чэш. patřiti ’належыць’, opatrovati ’ахоўваць, пільнаваць’, славац. patriť ’тс’, patrať ’сачыць, вышукваць’, серб.-харв. патраты ’тс’, ’быць карысным’, patriti ’выпадаць на долю’, opatriti ’забяспечыць чым-н.’, балг. патры’, ’варажыць, загаворваць ад уроку’. Прасл. patriti ’глядзець, ’клапаціцца, берагчы’, роднаснае са ст.-інд. pūti ’ахоўвае, сцеражэ’, patar ’захавальнік’ (Лекаў, SOc, 1933, 12, 138–140; Фасмер, 3, 217), з’яўляецца раннім скіфа-сармацкім запазычаннем, параўн. ст.-іран. pairai ’ахоўваць, сцерагчы, валодаць’ (Трубачоў, Этимология–1965, 47–50; Мартынаў, Язык., 47). Гэты іранізм пашырыўся ў асноўным у зах.-слав. мовах, уступіўшы ва ўзаемадзеянне з тагачасным абсалютным сінонімам прасл. blʼusti, пашыраным на ўсходзе і поўдні Славіў параўн. бел. блюдкі ’беражлівы’, ’які заўсёды можа і мае чым пачаставаць госця’. Можна згадзіцца з Булыкам (Лекс. запазыч., 127) у тым, што ст.-бел. патраты ’глядзець’ (1501 г.) было запазычана са ст.-польск. patrzyć ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прышаво́ры ’забабоны’; ’зачараваныя рэчы’, прышаворыха ’асоба, здатная на забабоны’ (пух., Жыв. сл.). Рус. наўг. прыше‑ выривать ’прышэптваць’, валаг., уран. пришевертывать ’прышэптваць, гаварыць неразборліва’. З пры‑ша‑ворыу дзе ша⇉экспрэсіўная прыстаўка. Несумненна, роднаснае каверня ’аб чым-небудзь неразумным’, каверыць ’перакручваць словы’ (гл.), якія Лабко (там жа) узводзіць да кораня ‑вер‑ са значэннем ’плесці’ і параўноўвае з вярэня ’плеценая торбачка’, рус. шеве‑ ренька ’кашолка’. Семантычны пераход ’плесці’ → ’гаварыць абы-што, што-небудзь незразумелае, пляткарыць’ шырока вядомы, параўн. вярзці, плёткі (гл.), рус. сплетни і г. д. З другога боку, вядома, што значэнне ’варажыць’ часта ўзнікае на базе значэння ’невыразна гаварыць, мармытаць’, параўн. забабоны, шаптацьзагаворваць’. Магчыма, да гэтай групы адносяцца яшчэ і рус. шаверь ’дробязь, дрэнь’, шаверень ’тс’; інакш аб апошніх словах Фасмер, 4, 393. Параўн., аднак, прышавіцца ’здацца, прывярзціся’ (Ласт.), што, хутчэй за ўсё, ад шаваць ’варушыцца’ (гл.), або да шаў (шав) (выклічнік, што перадае гаворку шапялявага) (Нас.) з экспрэсіўным нарашчэннем ‑pp‑, параўн. шапор‑ тацца ’варушыцца’, выклічнік шапор‑шапо́р ’тс’ (Нас.), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аця́цца ’згубіць жаданне есці’ (Сцяц.). Да цяць, тну з развіццём значэння ад ’рэзаць, біць’ да ’рэзка мяняць стан або паводзіны’, параўн. зацяць, уцяць ’раптоўна змоўкнуць, схаваўшыся і прыслухоўваючыся’ (Мядзв.), зацін ’прымус’, зацінлівы ’наравісты’ (Гарэц., Сцяц.), затнуцца ’занатурыцца’ (Сцяц.), зацяты ’ўпарты’; магчыма, што на семантыку гэтых слоў аказалі ўплыў даўнія ўяўленні аб умяшанні звышнатуральных сіл (чым і тлумачылася рэзкая змена паводзін ці стану), параўн. безасабовыя формы дзеяслова зацяло́ (гаварыць) (Арх. Бяльк.), цяло́ ’схапіла, узяло’ (Нас.) і асабліва архаічнае палескае зацінацьзагаворваць хатнюю жывёлу, якая згубілася ў лесе; заткнуўшы нож у дрэва, чараваць’, параўн. таксама засека ’чараўніцтва з мэтай, каб жывёла, якая адбілася ад статка, стаяла на адным месцы’. Дзеепрыметнік ацяты ’абрэзаны’ і ’наравісты’ адпавядае польск. ocięty зацяты, упарты, свавольны, шалёны’, ociętny ’тс’ (апошняе Брукнер (374) звязвае з архаічным ocokały ’заўзяты’ няяснага паходжання), параўн. таксама ст.-польск. o(b)cięt(y) ’той, каму адрэзалі якую-небудзь частку цела, часцей за ўсё галаву’ (Крупянка, Formacje, 70); наяўнасць балг. дыял. о́тет ’які цяжка згаджаецца’, ’непаслухмяны, своеасаблівы’, параўн. таксама выраз «ега́ си про́клет и о́тет» (каб ты быў пракляты і ?), дазваляе паставіць пытанне аб праславянскім архаізме o‑tętъ ’зацяты, наравісты’ (ад o‑tęti). Параўн. таксама ацяць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

nsprechen*

1. vt

1) звярта́цца (да каго-н.), пачына́ць размо́ву, загаво́рваць (з кім-н.)

2) (um A) прасі́ць (чаго-н.)

3) падаба́цца;

das spricht ihn nicht an гэ́та яму́ не падаба́ецца

2. vi:

bei j-m ~ наве́дваць каго́-н.;

bei inem Mädchen ~ рабі́ць прапано́ву дзяўчы́не

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

зуб

1. зуб, род. зу́ба м., мн. зу́бы, -бо́ў;

моло́чный зуб мало́чны зуб;

глазно́й зуб во́чны зуб;

зуб му́дрости зуб му́драсці;

коренно́й зуб карэ́нны зуб;

2. техн. зуб, род. зу́ба м., мн. зу́бы, -бо́ў;

вооружённый до зубо́в узбро́ены да зубо́ў;

вы́рвать из зубо́в вы́рваць з зубо́ў;

гляде́ть (смотре́ть) в зу́бы (кому) глядзе́ць у зу́бы (каму);

зуба́ми держа́ться (ухвати́ться) (за что) зуба́мі трыма́цца (ухапі́цца) (за што);

зуб на зуб не попада́ет зуб на зуб не трапля́е;

зу́бы на по́лку (класть, положи́ть) зу́бы на палі́цу (кла́сці, палажы́ць);

зу́бы съесть (на чём) зу́бы з’е́сці (на чым);

име́ть зуб (на кого, против кого) мець зуб (на каго, супро́ць каго);

лома́ть (на чём) зу́бы лама́ць (на чым) зу́бы;

навя́зло в зуба́х навя́зла ў зуба́х;

не по зуба́м не па зуба́х;

ни в зуб ні ў зуб;

пока́зывать (показа́ть) зу́бы пака́зваць (паказа́ць) зу́бы;

сквозь зу́бы праз зу́бы;

сти́снув зу́бы сця́ўшы зу́бы;

точи́ть зу́бы (зуб) (на кого, что) вастры́ць зу́бы (зуб) (на каго, што);

зу́бы загова́ривать зу́бы загаво́рваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зуб (род. зу́ба) м.

1. (мн. зу́бы) зуб;

2. (мн. зубы́) зуб, зубе́ц; зу́бья;

з. бараны́ — зуб (зубе́ц, зу́бья) бороны́;

во́чныя зу́бы — глазны́е зу́бы;

карэ́нны з. — коренно́й зуб;

з. му́драсці — зуб му́дрости;

мало́чныя зу́бы — моло́чные зу́бы;

вастры́ць — (тачы́ць) зу́бы точи́ть зу́бы;

вы́рваць з зубо́ў — вы́рвать из зубо́в;

глядзе́ць у зу́бы — смотре́ть (гляде́ть) в зу́бы;

лама́ць зу́бы — лома́ть зу́бы;

з. за з. — зуб за зуб;

з. на з. не папада́е — зуб на́ зуб не попада́ет;

зу́бы загаво́рваць — загова́ривать зу́бы;

зу́бы з’е́сці — зу́бы съесть;

палажы́ць зу́бы на палі́цу — положи́ть зу́бы на по́лку;

ні ў з. наго́й — ни в зуб ного́й;

ле́зці к чо́рту ў зу́бы — лезть чёрту в пасть;

мець з. — (на каго) име́ть зуб (на кого), (против кого);

на адзі́н з. — на оди́н зуб;

не па зуба́х — не по зуба́м;

ні ў з. — ни в зуб;

паказа́ць зу́бы — показа́ть зу́бы;

праз зу́бы — сквозь зу́бы;

ска́ліць (прадава́ць) зу́бы — ска́лить зу́бы;

сця́ўшы (сці́снуўшы) зу́бы — сти́снув зу́бы;

тра́піць на зу́бы — попа́сть на зу́бы;

трыма́цца рука́мі і зуба́мі — держа́ться зуба́ми;

узбро́ены да зубо́ў — вооружённый до зубо́в;

на гало́дны з. — проголода́вшись;

спіць хоць зу́бы вы́беры — спит без за́дних ног;

во́ка за во́ка, зуб за зубпогов. о́ко за о́ко, зуб за зуб;

до́ранаму каню́ ў зу́бы не глядзя́цьпосл. дарёному коню́ в зу́бы не смо́трят

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)