Ломень ’пастка’ (ветк., Мат. Гом.). Да лом1 (гл.) са зменай семантыкі ’расколіна’ > ’яма’ > ’пастка’, што не зусім пераконвае. З’яўляецца магчымым вывесці гэту лексему з прасл. xlomǫti > xlonǫti (Мартынаў, Слав. акком., 131–132), якое генетычна суадносіцца з літ. lãmintiжэрці’ і ст.-грэч. λάμια ’пашча’, ’прорва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нажалопкацца ’наглытацца’ (гродз., Цых.), нажолупицца ’наглытацца не жаваўшы’ (ТС), нажлопацца ’напіцца гарэлкі, нахлябтацца’ (Сл. ПЗБ), рус. прыбалт. нажелубиться ’наесціся’, польск. nażłopać się ’нахлябтацца’. Экспрэсіўныя словы, у аснове якіх ляжыць каранёвы элемент *žlop‑ (параўн. польск. zlopać ’прагна піць’), які чаргуецца са *žlok‑ (параўн. жлокаць ’хлябтаць’, нажлокацца ’нахлябтацца’ (Нас.), што могуць узыходзіць да лопацьжэрці’, локаць ’хлябтаць’ з узмацненнем пры дапамозе пачатковага ж- (гл. жлокаць)). Звяртае на сябе ўвагу значнае падабенства ў семантыцы і фанетыцы літ. iluöbtiжэрці, глытаць вялікімі кавалкамі’ да славянскіх форм, таксама як і паралелізм žluobti: iluöbas ’кармушка (для каровы)’ і адпаведных славянскіх форм і назоўніка жолаб (żłób) ’драўлянае карыта; кармушка’, што, улічыўшы кампактны арэал распаўсюджання экспрэсных слоў, магло б сведчыць аб запазычанні ці хутчэй аб агульным паходжанні названых слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

tuck2 [tʌk] v. засо́ўваць; затыка́ць; хава́ць;

sit with one’s legs tucked сядзе́ць з падку́рчанымі нага́мі

tuck away [ˌtʌkəˈweɪ] phr. v. хава́ць, засо́ўваць

tuck in [ˌtʌkˈɪn] phr. v. infml пра́гна е́сці, жэ́рці; даві́цца

tuck up [ˌtʌkˈʌp] phr. v.

1. падтыка́ць (прыпол); закасва́ць (рукавы)

2. укла́дваць спаць; ху́таць (коўдрай)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Го́рла ’горла’. Рус. го́рло, укр. го́рло, польск. gardło, чэш. hrdlo, серб.-харв. гр̏ло, балг. гъ́рло, ц.-слав. гръло. Прасл. *gъrdlo. Параўн. літ. gurklỹs ’валлё, кадык’, ст.-прус. gurcle ’горла’. Усё да і.-е. *g​r̥‑tlo (ад кораня *g​er‑жэрці, паглынаць’). Гл. Фасмер, 1, 441–442; Слаўскі, 1, 257; Трубачоў, Эт. сл., 7, 204–205.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жо́ра ’жарабя’, жо́ря (Бяльк.). Памяншальнае ўсячэнне жарабя (гл. жарабец) з пераносам націску на першы склад. Для ўсячэння падставай магло быць падвядзенне пад мадэль кароткіх назваў малых жывёл (ягня, цяля, дыял. ваўча, казя, каця, Сцяц., Афікс. наз., 197), звязанае з усячэннем паўторнай суфіксацыі (параўн. ласянёнак і ласё, там жа, 201). Няясны націск. Не выключана кантамінацыя з жэрці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

devour

[dɪˈvaʊr]

v.

1) пра́гна е́сьці; зьяда́ць; жэ́рці (пра жывёліну), пажыра́ць

2) зьнішча́ць (пра аго́нь, пажа́р)

3) глыта́ць, праглына́ць

to devour novel after novel — паглына́ць рама́н за рама́нам

He devoured every word — Ён пра́гна лаві́ў ко́жнае сло́ва

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пуцава́ць1 ’прагна есці’ (гродз., Жыв. НС), пуцоваць ’злавацца’ (жытк., там жа). Відаць, да папярэдняга слова (гл.); параўн., аднак, польск. pucowaćжэрці’, чэш. spucovati ’з’есці’, якія аўтары Варшаўскага слоўніка (Варш. сл., 5, 426) і Махэк₂ (475) выво-дзяць з польск. pucować ’чысціць’, чэш. pucovati ’тс’ < ням. putzen ’тс’, г. зн. ’пакідаць посуд чыстым’.

Пуцава́ць2 (пуцэваць) ’абчэсваць бярвенні’ (ПСл). Ад пуц ’цяслярская сякера’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жарло́1, жерло́ ’абжора’ (Нас.). Рус. дыял. свярдл., арханг. жорло́ ’абжора, п’яніца’, лайл. жерло́, жерело́ ’зяпа’. Ст.-рус. жьрло, жерло ’горла’. Назва чалавека — пераносная ад жерло́ ’горла, рот’, ’той, які мае «вялікі» рот’. Параўн. жарло́3. Параўн. жарля́цьжэрці’ (Нас.): дзеяслоў, утвораны ад жарло́. Параўн. польск. żarło ’ежа’. Прасл. зыходная форма для сучасных форм тыпу жарло́ была *žьrlo або *žьrdlo. Яна, відаць, суадносілася з *žьr‑ti (> жэрці), бо суфікс ‑lo звычайна далучаецца да дзеяслоўнай асновы і ўтварае nomina instrumenti (SP, 1, 103). Параўн. горла, жарало.

Жарло́2 ’джала (пчалы)’ (пін., бяроз., Шатал.). Рус. дыял. лаянк. жерло́, жерело́ ’рот’. Назва джала — перанос ад жерло́ ’горла’, ’рот’, засведчанага ў ст.-рус. Гл. жарло́1.

Жарло́3, жэрло ’крыніца’ (саліг., Нар. словатв., 108; Яшкін). Рус. жерло́ смал. ’адтуліна ў печы’, пск., куйбыш., урал. ’частка рабалоўнай снасці’, урал. ’рот’, пск. ’пратока’, паўд.-зах. крыніца’, алан. ’топкае месца ў балоце’, укр. жерло ’адтуліна ў гармаце, печы, іншых прадметах’, дыял. ’крыніца’, в.-луж. žórło ’тс’, серб.-харв. далм. ждр́ло ’тс’. Гл. таксама іншаслав. паралелі ў артыкуле жарало́. Геаграфічнае значэнне — пераноснае ад першаснага ’рот, горла’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жэ́рліца ’рыбалоўная снасць’. Рус. літ. жерли́ца, дыял. же́рлица, же́рли́ка ’тс’, укр. жерлига ’вялікая вуда’ (Грынч.). Фасмер (2, 49) і Шанскі (Д, Е, Ж, 284) развіваюць дапушчэнне Праабражэнскага (1, 229) аб паходжанні ад жерло са знач. ’горла’ (таго ж кораня) або ’вуда для лоўлі з жыўцом’ ад жэрці з суф. ‑ла (< *‑dlo), улічваючы жор ’час, калі добра бярэцца рыба’. Аднак і пры гэтых тлумачэннях не зусім ясная варыянтная суфіксацыя, а семантыка патрабуе далейшых удакладненняў і пацвярджэнняў. Трэба ўлічыць, што часцей назвы прадметаў на ‑іца ад прыметнікаў (параўн. пале́гліца ’палеглая пшаніца’, кру́гліца ’круглая ніва’, гл. Сцяц., Афікс. наз., 110–111).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́гаць ’прагна піць, хлябтаць’ (Нас., Варл.), ’многа і часта піць’ (кір., Нар. сл.; бых., Жыв. НС; стаўб., З нар. сл.), ’многа піць, піць вялікімі глыткамі’ (Жд. 2; дзярж., Нар. сл.; Сцяшк. Сл.), ’многа піць вады або есці вадкай стравы’ (карэл., Нар. сл., Сцяшк.), ’прагна есці, сёрбаць’ (Скарбы, мядз., Нар. словатв.; жлоб., Жыв. сл.), ’жэрці’ (полац., Янк. 2), ’разліваць’: не пугай, напу́гаў, што стол не ўспяваю выціраць (гродз., Цыхун, вусн. паведамл.). Дзеяслоў гукапераймальнага паходжання, у аснове — выклічнік пу! (пуг!), што імітуе уцягванне вадкасці ротам, параўн. пупа ’вада’ (у размове з дзецьмі), славен. pupati ’піць’ (у дзіцячай мове), у аснове якога гукаперайманне pup (Сной, 515), або пу́льгаты ’сёрбаць; разліваць’ (драг., Сл. Брэс.) (гл.), у аснове гукаперайманне пуль(г)!

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)