chew2 [tʃu:] v. жава́ць
♦
bite off more than one can chew паста́віць пе́рад сабо́й невыкана́льную зада́чу
chew over [ˌtʃu:ˈəʊvə] phr. v. абду́мваць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
жва́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Паўторнае перажоўванне жвачнымі жывёламі ежы, якая адрыгаецца ў поласць рота. Згубіць жвачку. // Ежа, якая паўторна перажоўваецца. Падласка ляжыць каля плота, на сонейку, спакойна глядзіць і перажоўвае жвачку. Брыль.
2. Разм. Гумка, табака і інш., якія ўжываюцца для жавання. Гум[а]вую жвачку жуе У крэсле заморскім палкоўнік. Калачынскі. // перан. Нуднае, надакучлівае паўтарэнне аднаго і таго ж. Пішам пра сучаснікаў мы сумна — Траскатня ці жвачка са слязой. Панчанка.
•••
Жаваць жвачку гл. жаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жу́мрыць ’хрупаць (есці)’ (КСТ), кобр. жо́мраты ’павольна есці, жаваць’ (Жыв. сл., 100). Рус. перм., свярдл. жумрить ’жаваць’, укр. жу́мрити, жу́мрати ’есці’ (Грынч.), н.-луж. žumliś ’цяжка жаваць, мямліць’, в.-луж. žumlić ’гаварыць у нос, мямліць’, уст. ’намагацца перажаваць’ (Пфуль). Параўн. серб.-харв. жумо́рити, жубо̀рити і жу̏борити ’рабіць невялікі шум, ціха і няясна гаварыць’, шумо̀рити, шу̀морити ’шамацець’, славен. šumoréti, šumréti ’тс’. Элемент жу‑ суадносіцца, верагодна, з жав‑ у жаваць (гл.) < *žev‑ < і.-е. *g(i̯)eu‑. Далейшыя часткі кораня (м, р) няясныя. Параўн. жупарыць, жабанець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жу́шчэрыць ’жаваць’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. разан., пенз., сімб., сарат., уладз., казан., алан., урал., куйбыш., ніжнегар. жу́щерить ’есці, жаваць’, разан., цвяр., маск., уладз. жу́стерить, арл. жу́старить, наўг., валаг. жу́шкорить, цвяр., наўг. жухто́рить ’тс’. Няясна, магчыма, вынік злажэння двух кораняў жу‑ (< *gi̯eu‑, гл. жаваць) і *(s)ker‑ ’рэзаць’ ці ’жорсткі, сухі, худы’ альбо *(s)ter‑ ’цвёрды’. Покарны, 1, 933, 938–939, 1022.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пажо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што, чым.
Разм. Жаваць злёгку або час ад часу. Пракурор ні на кога не глядзеў, сядзеў моўчкі, нібы зазіраў у сваё нутро, і ледзь прыметна пажоўваў пярэднімі зубамі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папо́ўніцы, прысл.
Разм. На поўны рот, прагна (есці). Смачна апёкшы рот і ўсё нутро пахучай, моцнай вадкасцю, Іван пачаў жаваць папоўніцы. Брыль. Яўхім і Даніла слухалі гаворку і ўміналі папоўніцы свежы пшанічны хлеб. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жвя́каць ’шумна перажоўваць’ (ТСБМ). Рус. жвакать, дыял. пск., смал., калін., кастр. жвякаць ’есці, жаваць, жвякаць, гаварыць’, укр. жвакати ’гучна перажоўваць’, польск. żwakanie śledziony ’гук, які ствараецца селязёнкай каня’ (у Сянкевіча, магчыма, з усх.-слав.). Чэш. žvýkati, славац. žviakať, ’перажоўваць, балбатаць’, в.-луж. žwakać, н.-луж. žwakaś ’перажоўваць’, балг. жвакам ’жаваць’, макед. жвака, џвака ’жаваць, балбатаць’, серб.-харв. жва́кати ’тс’, славен., žvekáti ’тс’. Кантамінацыя гукапераймальнага дзеяслова, на што ўказвае суфікс ‑ка‑, і кораня, прадстаўленага ў жаваць: *žьv‑, які, відаць, мог спалучацца як з тэмай ‑a‑, так і з інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Мэмляцца, мімлятісе ’марудна што-небудзь рабіць’ (беласт., Сл. ПЗБ), рус. мумлить, мумрить ’смактаць, павольна жаваць’, каш. mumlac ’тс’, н.-луж. mumliś, в.-луж. mumlić, mumolić ’жаваць з цяжкасцю’, укр. мимрати ’рабіць марудна’. Паўд.-слав. лексемы семантычна трохі аддаленыя ад бел. Гукапераймальнае. Параўн. с.-н.-ням., новав.-ням. mummen, mummeln ’мямліць, жаваць, як бяззубы’ (Бернекер, 2, 75; Мацэнаўэр, LF, 11, 162; Фасмер, 3, 9). Гл. таксама му́мліць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жваць, жву, жвеш, жве; жвём, жвяце; незак., што.
Разм. Тое, што і жаваць. Ля ракі і суседка сядзіць на траве, свой гасцінец-праснак памаленечку жве. Дубоўка. Авечкі, ў кучу збіўшыся, драмалі. Каровы жвачку жвалі. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жава́ны і жо́ваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад жаваць.
2. у знач. прым. Расцёрты, размяты зубамі. Настаўніца назвала .. [Сержаў] учынак з жаванай паперай хуліганствам. Чорны. // перан. Разм. Які доўга і неаднаразова абмяркоўваўся; зацяганы. Жаванае пытанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)