«Аб ахове помнікаў прыроды, садоў і паркаў» (дэкрэт, 1921) 2/17
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«СТО ДЗЁН»,
час другога праўлення Напалеона / у Францыі (20.3—22.6.1815). 1.3.1815 Напалеон на чале атрада каля 1 тыс.чал. уцёк з в-ва Эльба (аддадзенага яму ў пажыццёвае валоданне ў крас. 1814) і высадзіўся на Пд Францыі. Насельніцтва, незадаволенае палітыкай Бурбонаў, якія вярнуліся з эміграцыі, аказала Напалеону падтрымку; каралеўскія войскі на чале з маршалам М.Неем, адпраўленыя супраць б. імператара, перайшлі На яго бок. 13 сак. Напалеон выдаў у Ліёне дэкрэт аб аднаўленні імперыі. 20 сак., не сустрэўшы супраціўлення, ён увайшоў у Парыж. Кароль Людовік XVIII уцёк у Бельгію. 21 чэрв. абвешчана новая канстытуцыя, складзеная ў памяркоўна ліберальным духу. Манархі інш.еўрап. краін адмовіліся прызнаць аднаўленне імперыі Напалеона I. Расія, Вялікабрытанія, Аўстрыя і Прусія стварылі 7-ю антыфранц. кааліцыю і выставілі супраць Францыі войска ў 900 тыс.чал. на чале з А.У.Уэлінгтанам. 18 чэрв. ў бітве пры Ватэрлоо армія Напалеона была разбіта. 22 чэрв. ён другі раз адрокся ад прастола.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРЧПАДА́ТАК, харчовы падатак,
цвёрда фіксаваны (20% чыстага прадукту сял. працы, потым 10% ураджаю) натуральны сял. падатак на хлеб, бульбу, алейнае насенне, мяса, яйкі, масла, воўну і інш. прадукты земляробства і жывёлагадоўлі, уведзены дэкрэтам ВЦВК РСФСР ад 11.3.1921 замест харчразвёрсткі. Неўзабаве быў уведзены і ў БССР. Бяднейшыя сяляне (менш за 1 дзес. ворнай зямлі) вызваляліся ад яго поўнасцю, калект. гаспадаркі мелі падатковыя льготы. Увядзенне Х. ў загадзя вызначаным памеры (меншым за харчразвёрстку) стварала ў сялян матэрыяльныя стымулы для паляпшэння земляробства і павелічэння вытв-сці с.-г. прадуктаў. Значна пашырыліся пасяўныя плошчы збожжавых і бульбы. ДэкрэтВЦВК і СНКСССР ад 10.5.1923 увёў адзіны с.-г. падатак, які павінен быў забяспечыць абкладанне кожнай сял. гаспадаркі з улікам памераў яе даходаў, колькасці зямлі, свойскай жывёлы і інш. Сяляне павінны былі плаціць падатак 15 ліст. і 15 студз. кожнага года. З 1924 збіраўся толькі грашовы падатак (да 5% даходаў сял. двара).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛІ́ВАР (Bolívar) Сімон (24.7.1783, г. Каракас, Венесуэла — 17.12.1830),
адзін з кіраўнікоў барацьбы за незалежнасць ісп. калоній у Амерыцы, ваенны і дзярж. дзеяч Паўд. Амерыкі. Адукацыю атрымаў у Еўропе. Актыўна ўдзельнічаў у звяржэнні ісп. панавання ў Венесуэле (1810) і абвяшчэнні яе рэспублікай (1811). Пасля яе разгрому стварыў у жн. 1813 2-ю Венесуэльскую Рэспубліку. У 1814 пацярпеў паражэнне і пакінуў радзіму. У 1815 надрукаваў «Ліст з Ямайкі» — праграму вызвалення Лац. Амерыкі і стварэння незалежных лацінаамер. дзяржаў. У 1816 вярнуўся ў Венесуэлу. Адмена рабства (1816) і дэкрэт пра надзяленне салдатаў вызв. арміі зямлёй (1817) забяспечылі яму падтрымку шырокіх масаў. У 1819 аб’яднаў Новую Гранаду і Венесуэлу ў федэрацыю Вялікая Калумбія і стаў яе прэзідэнтам. У 1822 далучыў правінцыю Кіта (сучасны Эквадор), у 1824 вызваліў Перу, у 1825 узначаліў рэспубліку ў Верхнім Перу, якую ў яго гонар назвалі Балівіяй. У 1826 распрацаваў Канстытуцыю для Балівіі. Прыхільнік ідэі стварэння Вялікай Федэрацыі лацінаамер. дзяржаў, якую не здолеў рэалізаваць на кангрэсе ў Панаме (1826). Сепаратысцкія выступленні прывялі да звяржэння ўлады Балівара ў Перу і Балівіі. На пач. 1830 пайшоў у адстаўку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́КАЦЫ ФЕ́РЭНЦА II РУХ 1703—11, аўстра-венгерская вайна,
вызваленчая вайна ў Венг. каралеўстве пад кіраўніцтвам Ракацы Ферэнца II супраць панавання ў краіне аўстр.Габсбургаў. Пачаўся ў маі 1703 як працяг паўстання сялян на ПнУ Венгрыі (з 1697). Паўстанцы (куруцы; пераважна сяляне, збеглыя і дэмабілізаваныя салдаты, а таксама гараджане, дваране і асобныя прадстаўнікі родавай знаці; паводле нац. прыналежнасці — венгры, славакі, закарпацкія ўкраінцы, валахі) у пач. 1704 вызвалілі ад габсбургскіх войск амаль усе славацкія землі, у ліп. 1704 — Трансільванію, у снеж. 1705 — Задунайскі край. Ракацы выдаў дэкрэт аб вызваленні прыгонных сялян-паўстанцаў і членаў іх сем’яў ад феад. павіннасцей, стварыў структуры самаст.венг. дзяржавы (прыдворны савет, канцылярыя, рэгулярная армія і інш.), абапіраўся на фін., дыпламат. і ваен. дапамогу франц. караля Людовіка XIV. Пасля паражэнняў венг. войск у 1708 і 1710 у крас. 1711 у г. Сатмар (цяпер Сату-Марэ, Румынія) падпісаны мірны дагавор (куруцы канчаткова капітулявалі ў маі—чэрв. 1711), Венгрыя зноў страціла незалежнасць.
Літ.:
Краткая история Венгрии: С древнейших времен до наших дней. М., 1991. С. 135—141.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХАНО́ВІЧ Яўген Мікалаевіч (н. 25.11.1911, г.п. Джусалы Кзыл-Ардзінскай вобл., Казахстан),
бел. мастак. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1932). Значнае месца ў творчасці займае гіст. тэматыка, партрэтная галерэя дзеячаў бел. культуры. Рэалістычнасцю вобразаў, сюжэтаў, выразнасцю задумы вызначаюцца жывапісныя палотны «У рабства» (1944), «Апавяданне байца» (1946), «Дапамога Масквы партызанам» (1947), «Партызаны ў разведцы» (1948), «Гуляюць дублёры» (1954), «Партызаны ў засадзе» (1958), «Узнагарода Я.Коласа ордэнам Леніна» (1982); партрэтныя кампазіцыі «Р.К.Арджанікідзе ў разведцы пад Барысавам» (1936), «Я.Купала і З.Бядуля ў рэдакцыі газеты «Наша ніва» ў 1914 годзе» (1951, з І.Давідовічам) і інш.; партрэты мастакоў А.Глебава (1946), В.Ціхановіча (1983), А.Пятрухны (1984), нар. артыста Беларусі У.Галубка (1968, 1972). Аўтар графічных кампазіцый: «Пераправа цераз раку Белую», «Палонныя белапалякі» (абедзве 1940), «Дэкрэт аб зямлі» (1963) і інш.; партрэтаў А.Пашкевіч (Цёткі, 1976), Ф.Скарыны, Ф.Багушэвіча (абодва 1977), Я.Купалы, Я.Коласа (абодва 1978) і інш.; трыпціха «Кастусь Міцкевіч у студэнцкія гады» (1959), пейзажаў, ілюстрацый да кніг, больш за 400 экслібрысаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ука́з, ‑а, м.
Пастанова, распараджэнне вышэйшага органа ўлады, якія маюць сілу закона; дэкрэт. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. □ На .. вечары быў зачытаны ўказ аб узнагародзе жанчын .. [Кавалёвай] падалі годнасць Героя Сацыялістычнай Працы.Дуброўскі.//Разм. Наказ. Расці Для шчасця На зямлі — Такі вялікі ўказ Дало жыццё нам, І яму Мы верылі спаўна.Кірэенка.
•••
Не ўказкаму — не можа служыць падставай, указаннем каму‑н., што і як трэба рабіць. — Сам ведаю, што раблю. І ты мне не ўказ, — агрызаецца Лявон.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЦЮРГО́ (Turgot) Ан Рабер Жак (10.5.1727, Парыж — 20.3.1781),
французскі дзярж. дзеяч, філосаф, эканаміст. Скончыў тэалагічны ф-т Сарбоны, але адмовіўся ад духоўнай кар’еры. У 1761—74 інтэндант у Ліможы. У 1774—76 ген. кантралёр фінансаў (міністр фінансаў, гандлю і грамадскіх работ); ажыццявіў шэраг рэформ, якія лібералізавалі эканам. жыццё Францыі (выдаў дэкрэт пра свабодны гандаль хлебам, у 1766 скасаваў дарожныя павіннасці і цэхавую арганізацыю). У працы «Размова пра ўсеагульную гісторыю» (1750) распрацаваў філасофію гісторыі, у цэнтры якой аналіз прагрэсу ў розных галінах грамадскага жыцця і законаў, якія імі кіруюць. Гэтыя ідэі Ц. развіты ў працах М.Ж.Кандарсэ і К.А.Сен-Сімона. У эканам. тэорыі Ц. за аснову ўзяў канцэпцыю фізіякратаў чыстага с.-г. прадукту і фізіякратычны падзел на класы. Адмаўляў ідэю натуральнага парадку і стаяў на пазіцыях асабістага інтарэсу, з якога выводзіў пастулат свабоднай канкурэнцыі; прадказаў ідэю гарманізуючай дзейнасці рынку А.Сміта. Зрабіў пэўны ўклад у развіццё тэорыі грошай. Асн. яго праца «Роздумы пра стварэнне і размеркаванне багаццяў» (1766). Аўтар артыкулаў у «Энцыклапедыі» Д.Дзідро і Ж.Л.Д’Аламбера.
Тв.:
Рус.пер. — Избранные философские произведения. М., 1937;