Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
акары́на, ‑ы, ж.
Італьянскі духавы народны музычны інструмент з гліны або фарфору, па гуку падобны на флейту.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дуду́к, ‑а, м.
Духавы драўляны музычны інструмент у выглядзе трубкі з 9 адтулінамі; пашыраны ў народаў Каўказа.
[Тур. düdük.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
контрафаго́т, ‑а, М ‑гоце, м.
Самы нізкі па рэгістру драўляны духавы музычны інструмент, які гучыць на актаву ніжэй фагота.
[Іт. contrafagotto.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
альт, -а́, мн. альты́, -о́ў, м.
1. Нізкі жаночы або дзіцячы голас.
2. Спявак (спявачка) з такім голасам.
3. Музычны смычковы або медны духавыінструмент нізкага рэгістра.
|| прым.альто́вы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
трамбо́н, ‑а, м.
Духавы медны музычны інструмент нізкага і рэзкага тэмбру, які мае выгляд двойчы выгнутай трубкі з шырокай гарлавінай.
[Іт. trombone.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАРЫТО́Н (італьян. baritono),
1) мужчынскі голас сярэдняга рэгістру (паміж басам і тэнарам). Дыяпазон A — as1. Вылучаюць лірычны барытон, больш мяккі і рухомы, бліжэй да драм.тэнара, і драматычны барытон, больш мужны і моцны, бліжэй да баса.
2) Басовы струнны смычковы інструмент сям’і віёлаў з 6—7 асноўнымі і 7—20 (і болей) рэзаніруючымі струнамі (выкарыстоўваліся і для ігры шчыпком).
3) Духавы медны муштучны інструмент з сям’і шырокамензурных вентыльных духавых інструментаў (саксгорнаў і інш.).
4) Абазначэнне разнавіднасцяў у сем’ях духавых інструментаў (напр., саксафон-барытон, барытонавы габой і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зурна́, ‑ы, ж.
Усходні духавы музычны інструмент у выглядзе ражка ці жалейкі. На лепшай зурне ў чайхане Вас прывітаюць там.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кларне́т, ‑а, М ‑неце, м.
Драўляны духавы музычны інструмент, які мае форму цыліндрычнай трубкі з клапанамі і з невялікім раструбам на канцы.
[Фр. clarinette ад лац. clarus — ясны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПА́РНЫЯ ДУ́ДКІ, парнёўка, дудкі,
старажытны бел. народны духавымуз.інструмент тыпу падоўжнай свістковай флейты. Інш. назвы: пасвісцелі, сапілка, гуслі. Складаюцца з 2 драўляных дудак рознай даўжыні з трыма ігравымі адтулінамі на кожнай. Тыповы гукарад сяміступенны, утвараецца 2 тэтрахордамі з 1 агульным гукам. Гучанне камернае, светлае, мяккага тэмбру. У час ігры дудкі трымаюць пад вуглом. П.д. гучалі на бяседах, хрэсьбінах, вяселлях, пры ваджэнні карагодаў. Выкарыстоўвалі звычайна як сольны інструмент і для суправаджэння спеваў, часам у ансамблі са скрыпкай. На іх выконвалі мелодыі абрадавых і пазаабрадавых песень, радзей танцавальныя. Былі найб. пашыраны на Магілёўшчыне.