альт, -а́, мн. альты́, -о́ў, м.

1. Нізкі жаночы або дзіцячы голас.

2. Спявак (спявачка) з такім голасам.

3. Музычны смычковы або медны духавы інструмент нізкага рэгістра.

|| прым. альто́вы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)