археалагічная культура паляўнічых на маржоў, цюленяў і карыбу, якая існавала ў 1-й пал. 1-га тыс.н.э. на мысе Хоп (Аляска). У 1939—41 адкрыта і даследавана больш за 700 драўляных чатырохвугольных паўпадземных жытлаў з агнішчамі. Выяўлена 138 пахаванняў, некаторыя ў драўляных трунах з багатым інвентаром і загадкавымі скульптурамі, якія, магчыма, звязаны з шаманізмам. Знойдзены аббітыя каменныя прылады, вырабы з косці, іклаў і рогу (наканечнікі стрэл, коп’яў, астрогі, іголкі і інш.), скульптурныя выявы жывёл, фантастычныя фігуркі з маржовых іклаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
краке́т, ‑а, М ‑кеце, м.
Гульня, у якой драўляныя шары ўдарамі драўляных малаткоў праводзяцца праз драцяныя варотцы, расстаўленыя ў пэўным парадку. // Набор прадметаў для такой гульні. Купіць кракет.
[Англ. croquet.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ранго́ўт, ‑а, М ‑гоўце, м.
Спец. Сукупнасць драўляных або стальных прыстасаванняў на судне (мачты, рэі і пад.), якія служаць для пастаноўкі і расцягвання парусоў, падымання цяжараў, падачы сігналаў.
[Гал. rondhout.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ке́глі ’гульня, якая заключаецца ў збіванні шаром драўляных слупкоў’ (ТСБМ). Праз рус.кегли з ням.Kegel ’кегель, конус’ (Фасмер, 2, 220).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́кі, ла́кы (мн.) ’рогі драўляных віл, прызначаных для сена або саломы’ (пін., Нар. лекс.) — усечаная форма з відлакі, якое з польск.widłaki.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
непрыва́бны, ‑ая, ‑ае.
Пазбаўлены прывабнасці. [Маня] сціснулася, сагнулася, і постаць яе стала непрывабная.Чорны.У пачатку мая зацвілі местачковыя сады, закрылі шэрыя непрывабныя сцены старых драўляных будынкаў белай квеценню.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тра́ма
(ням. Tram)
апорная бэлька, якая падтрымлівае столь у драўляных будынках.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Плясця́нка ’пояс, зроблены рукамі пры дапамозе дзвюх-трох драўляных палачак’ (Нік. Очерки). У выніку кантамінацыі лексем плесці і пляцёнка (гл.). Параўн. таксама плясцёнка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пляшко́ ’патоўшчаная частка зуба ў драўляных граблях’ (брасл., Сл. ПЗБ). Да плешка (гл.). Параўн. таксама польск.pleszka ’галоўка цвіка ці шрубы’, plesznik ’від цвіка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПЫЛАСО́С,
электрычная прылада для выдалення пылу. Прынцып дзеяння засн. на ўсмоктванні вентылятарам пылу з паветрам. Выкарыстоўваецца таксама для пабелкі, афарбоўкі драўляных і метал. паверхняў, увільгатнення паветра, апырсквання раслін і інш.