Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
прабо́іна, ‑ы, ж.
Дзірка, прабітая ў чым‑н. Яшчэ здалёк хлопцы ўбачылі, што частка даху дэпо знесена і ў адной з сцен ззяе велізарная прабоіна.Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прако́л, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. пракалоць 1.
2.Дзірка, зробленая чым‑н. колючым. Раса абмывала босыя ногі і добра залечвала дзесяткі усялякіх праколаў, падбояў, крапіўных і камарыных укусаў.Кулакоўскі.//Дзірка, зробленая ў талоне або ў іншым дакуменце як знак парушэння правіл дарожнага руху. — Як жа гэта, таварыш Маргайлік, вы на чырвоны сігнал паехалі?.. Правы даўнія, праколаў няма і такое парушэнне...Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыра́ж.
1.дзі́рка, -кі ж., разг. дзю́рка, -кі ж.;
2.(захолустье) разг. глухі́ заку́так, глуш, род. глушы́ж.;
◊
кабы́ не дыра́ во рту — жил бы жил, ни о чём не тужи́л хадзі́ў бы ў зло́це, каб не дзі́рка ў ро́це;
дыра́ от бу́бликадзі́рка ад абара́нка.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
це́ча, ‑ы, ж.
1. Пранікненне вадкасці цераз шчыліну, прабоіну. Калі .. [Юрка з дзяўчынаю] праплывалі пад мостам цераз Аку, лодка стукнулася аб бык і дала цечу.Карпаў.
2.Дзірка, прабоіна. Залатаць цечу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Адту́ліна (КТС, БРС), адтуліць ’адкрыць’ — адтуліна ’дзірка’. Гл. туліць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абара́нак, ‑нка, м.
1. Булачны выраб з заварнога цеста, закручанага кольцам. І любяць дзеда Юрку ўнукі, Яны цалуюць яму рукі, А дзед у плечы іх цалуе І абаранкам патрактуе.Колас.
2. Рулявое кола ў аўтамабілі, трактары і пад. Пазяхае шафёр і моцна-моцна сціскае абаранак руля, каб не прыдрамаць, не прапусціць павароткі.Лынькоў.
3.узнач.прысл.абара́нкам. У форме, у выглядзе кольца. Скруціцца абаранкам.
•••
Дзірка ад абаранкагл.дзірка.
Зарабіў на абаранкігл. зарабіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чатырохвуго́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае чатыры вуглы, у форме чатырохвугольніка. Камень застаўся ў руках у хлопчыка, а на тым месцы, дзе ён толькі што сядзеў, у сцяне чарнела чатырохвугольная дзірка.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)