1) Sl. хлапе́ц -ца́m., хлапчы́на -ы m., дзяцю́к дзецюка́m.
2) дзівакава́ты чалаве́к
3) пу́дзіла, чу́чала n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
блазнюкава́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Які любіць блазнаваць; блазан (у 2 знач.). Не так ужо заўсёды і смешна бывала, што ён гаворыць ці вычварае, гэты няўрымслівы, блазнюкаваты дзяцюк.Брыль.
2. Уласцівы блазнюку (у 2 знач.); поўны блазенства. Потым, спаткаўшыся з яго [Карніцкага] нейкім блазнюкаватым позіркам вачэй, [дзяжурны] усхапіўся з-за стала, залямантаваў на ўвесь пакой.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыдуркава́ты, ‑ая, ‑ае.
Дурнаваты, бесталковы. Гэта быў бедны местачковы дзяцюк гадоў за дваццаць, бязвусы, безбароды, трохі заіка, трохі гультай і трохі прыдуркаваты.Колас.На тварах бандытаў з’явіліся ўхмылкі. Яны, відаць, паверылі, што перад імі сапраўды прыдуркаваты хлопец.Хомчанка.// Уласцівы прыдурку. Спакойны, ураўнаважаны, з застыглай прыдуркаватай усмешкай на няскладным твары, .. [Алёшка] ішоў да каменданта і думаў, па якой гэта патрэбе яго паклікалі да начальства.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прызе́місты, ‑ая, ‑ае.
Нізкі на выгляд; прысадзісты. З двух бакоў разлягаліся лагодныя, светлыя прасторы палёў, пясчаныя ўзгоркі, на якіх асталяваліся .. разложыстыя прыземістыя хвойкі.Колас.[Мужчыны] падышлі да гаража — доўгага прыземістага будынка, разлічанага машын на дзесяць.Хадкевіч.Танкі, прыземістыя, злавесныя, упарта набліжаліся.Мележ.// Невысокі, але моцнага целаскладу; каржакаваты (пра чалавека). Наперадзе цвёрдай паходкай з аўтаматам напагатове крочыў прыземісты і плячысты дзяцюк.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
youth
[ju:Ө]
n.
1) маладо́сьць f., юна́цтва n.
2) дзяцю́к, юна́к -а́m.
3) мо́ладзь f.
4) Figur. пе́ршая ста́дыя, зара́f.
during the youth of this country — на зары́ разьвіцьця́ гэ́тай краі́ны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
хлапчы́на, ‑ы, м.
Разм. Малады чалавек, дзяцюк. І вось у гэты час да нас падышоў высокага росту, добра адзеты хлапчына гадоў дваццаці.Пальчэўскі.— Памесцімся, — супакоіў нас шафёр, вясёлы гаваркі хлапчына, відно, вялікі ахвотнік да сваіх дарожных стрэч і знаёмстваў з самым розным людам.Васілевіч.// Рослы, плячысты малады чалавек. [Бацька:] — Мужчына ж, канешне! Эх, а хлапчына які вялікі вырас за гэтыя чатыры гады.Мележ.Прыйшоў Мікіта — дужы хлапчына з масянжовым тварам, троху сутулаваты, унурысты і маўклівы.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сужэ́нства ’праўная сувязь мужа і жонкі, шлюб’, сужо́нства ’тс’, сужо́н, сужане́ц ’муж’, сужані́ца ’жонка’, сужане́цкія пяро́звы ’паслявясельныя візіты маладых’ (дрыс., Ласт.), сюды ж сужэ́нька (sužéńka) ’заручаны дзяцюк’ (Варл.), ’суджаная’ (Касп.). Параўн. серб.-харв.су̏жањство ’няволя, палон, увязненне’, су̏жањ ’вязень, палоннік, раб’, харв.sùžnjica ’раб, рабыня; палонны’, славен.súženjstvo ’рабства, няволя’, sùženj ’раб, нявольнік’, sužnja ’рабыня, нявольніца’, ц.-слав.сѫжьнь ’палоннік’, сѫжьница ’палонніца’. Зыходная форма прасл.*sǫžьnь, першапачаткова ’той, хто звязаны’, што ад *sǫ‑ (гл. су-) або *sъ‑ і *ǫz‑ьnь, гл. вязень, вуза, вузкі (Скок, 3, 367; Глухак, 596; Сной₂, 712). На семантыку слова паўплывала збліжэнне з судзіць (гл. суджаны) і жаніць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
хам, ‑а, м.
1.Уст. Пагардлівая назва чалавека ніжэйшага саслоўя, звычайна селяніна (у мове паноў). Уваходзіць перапалоханы галоўны аконам. У руках яго папера. — Ясны пане! Якую агідную паперу падалі пану гэтыя хамы з Выганаў і з Высокага!Колас.Эх, дзяцюк, хама ўнук, Сын бяды і працы, Чаго прэш, як сляпы, У панскія палацы?Купала.
2.Разм.лаянк. Грубы, нахабны чалавек. [Марылька:] Як жа я з табою жыць буду, з такім хамам? [Няміра:] — Ага, Цывін настройвае цябе супроць мяне?!Чорны.
[Ад імя Хама, сына Ноя, які, паводле біблейскага сказання, быў пракляты бацькам за непашану.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лобус2 ’хлопец, дзяцюк’ (арго, Рам. 9), ашм. ’гарэза’ (Сл. ПЗБ). З польск.łobus, łobuz ’гарэза’, ’вісус’, ’хуліган’, ’гультай’, ’нягоднік’, якое, паводле Слаўскага (5, 127), з’яўляецца адным з нешматлікіх выпадкаў параўнання чалавека з дрэвам, калодай, дубцом, — параўн. укр.хлистик, лобас, рус.хлыст, бел.драг.лі́мах, бел.пень і інш. Да лобус1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
змо́ршчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
1. Сабрацца ў маршчыны, складкі. Твар зморшчыўся. □ Адам прыплюшчыў вочы, і ў яго зморшчыўся лоб.Чорны.
2. Зморшчыць твар, скрывіцца ад чаго‑н. непрыемнага. Ваўчок зморшчыўся, як моршчыўся заўсёды, калі размова заходзіла пра новую і клапатлівую справу.Хадкевіч.Алік толькі паспытаў суп і зморшчыўся.Ваданосаў.
3. Заўчасна пахудзець, пастарэць, усохнуць (ад гора, нялёгкага жыцця). Паліт, калі ад’язджаў [у Амерыку], быў кучаравы, стройны дзяцюк, а вярнуўся лысы, як той бубен. Згорбіўся, зморшчыўся Паліт.Бялевіч.
4. Пакрыцца складкамі, няроўнасцямі; пакарабаціцца, усохнуцца. Грыбы зморшчыліся так, што нават не было чаго есці.Маўр.[Яблыня] раптоўна пачала чэзнуць, вянуць. Лісточкі і пялёсткі зморшчыліся.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)