дзяцю́к, дзецюка́, мн. дзецюкі́, дзецюко́ў, м. (разм.).

Юнак, дарослы хлопец; яшчэ нежанаты малады чалавек.

Стаяў плячысты д. з гармонікам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзяцю́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дзяцю́к дзецюкі́
Р. дзецюка́ дзецюко́ў
Д. дзецюку́ дзецюка́м
В. дзецюка́ дзецюко́ў
Т. дзецюко́м дзецюка́мі
М. дзецюку́ дзецюка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дзяцю́к (род. дзецюка́) м.

1. молодо́й па́рень;

2. прост. кавале́р, ухажёр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзяцю́к, дзецюка, м.

Разм. Юнак, хлопец. Адам, які па мірным часе хадзіў бы ў шосты клас,.. выглядаў ладным дзецюком. Навуменка. Цяпер яго Васільком зваць было неяк няёмка — гэта быў зграбны, плячысты дзяцюк, які толькі абліччам і, галоўнае, вачамі нагадваў даўнейшага гарэзнага школьніка. Дубоўка. // Нежанаты малады чалавек; кавалер. — А ён жа, Васіль, усё-такі яшчэ хлопец малады, мог бы смела гадоў з два пагуляць дзецюком. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыдуркава́ты, -ая, -ае.

Дурнаваты, бесталковы.

П. дзяцюк.

П. выгляд.

|| наз. прыдуркава́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фанабэ́рысты, -ая, -ае (разм.).

Які любіць фанабэрыцца; з фанабэрыяй.

Ф. дзяцюк.

Фанабэрыстая натура.

|| наз. фанабэ́рыстасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хлапчы́на, -ы, Д -ну, М -не, мн. -ы, -чы́н і -аў, м. (разм.).

Малады чалавек, дзяцюк.

Рослы, плячысты х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рука́сты, -ая, -ае (разм.).

1. 3 доўгімі, вялікімі рукамі.

Р. дзяцюк.

2. перан. Умелы, дзелавы, энергічны.

Р. гаспадарнік.

|| наз. рука́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыба́ты, -ая, -ае.

1. Высокі, хударлявы.

Ц. хлопец.

2. Пра тонкія і доўгія ногі.

Дзяцюк заскакаў на сваіх цыбатых нагах.

|| наз. цыба́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дети́на прост. дзяцю́к, род. дзецюка́ м., хлапчы́на, -ны м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)