чапа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Дакранацца, датыкацца да чаго‑н. Пайшла [Марыля] зноў. Пасміхаецца, як бульбяныя жывыя лісточкі мякка чапаюцца за калені. Брыль. // Нападаць на каго‑н., біць. [Янка:] — Мамачка, толькі не чапайцеся. Я вам сазнаюся — я збег ад пана Замыжнага. Гартны.

2. Прыставаць да каго‑н., займацца з кім‑н. — Ты чапаешся з Грубэравымі прадаўшчыцамі, а яны яшчэ козы. Табе трэба не тое, ты мужчына. Брыль. Іншы раз у такіх выпадках Віця ўцякаў, ці прасіў не чапацца, ці палохаў, што паскардзіцца настаўніцы. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каса́ться несов.

1. (дотрагиваться) дакрана́цца (да каго, чаго), датыка́цца (да каго, чаго);

каса́ться руко́й стола́ дакрана́цца (датыка́цца) руко́й да стала́;

2. (затрагивать) перен. закрана́ць (каго, што);

в кни́ге а́втор каса́ется ва́жных вопро́сов у кні́зе а́ўтар закрана́е ва́жныя пыта́нні;

3. (иметь отношение) ты́чыцца, даты́чыцца, даты́чыць;

э́то меня́ не каса́ется гэ́та мяне́ не ты́чыцца (не даты́чыцца);

4. ісці́ (пра каго, што, аб кім, чым);

речь каса́ется му́зыки размо́ва (гаво́рка) ідзе́ пра му́зыку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ты́цяты ‘рабіць што-небудзь, пераходзячы з месца на месца’ (кам., ЖНС); 3‑я ас. адз. л. ты́цяе ‘цягнецца, пляцецца, ціха ідзе’ (Бес.). Няясна; магчыма, роднаснае чэш. tejcet ‘бадзяцца, швэндацца, ацірацца, лазіць (з месца на месца)’ — старачэшскае ў адносінах да яго (у выніку падаўжэння ъ > y) было б ⁺tycěti (Махэк₂, 638). Да прасл. *tekti, адкуль цячы (гл.). Семантычна суадносіцца з ты́цаті ‘шукаць’ (Сл. Брэс.), якое, аднак, бліжэй да ўкр. ти́цяти, ти́цькати ‘біць заднімі нагамі’, серб. ти́цатыдатыкацца’, славац. tycať ‘торкаць’, што да прасл. *tycati, *tъknǫti (ЕСУМ, 5, 566, 577), гл. тыц.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сутыка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да сутыкнуцца (у 1–3 знач.).

2. Датыкацца, дакранацца ўзаемна. [Настаўніца] завяла патэфон, я пачаў выбіраць пласцінкі, рукі нашы ўвесь час сутыкаліся. Лупсякоў.

3. Размяшчацца блізка да чаго‑н.; мець сумежныя бакі; межавацца. [Паліна:] — Пайсці ўскрайкам лугу, што сутыкаўся з полем, значыла выдаць сябе. Кавалёў.

4. Уступаць у якія‑н. адносіны, узаемадзеянне, кантакт з кім‑, чым‑н.; мець справу з кім‑, чым‑н. Важным сродкам узбагачэння слоўнікавага саставу старабеларускай мовы з’явілася запазычванне лексікі з іншых, пераважна суседніх моў, з якімі ў большай ці меншай ступені сутыкалася ў старажытнасці беларуская мова. Жураўскі.

5. Зал. да сутыкаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчу́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Датыкацца, мацаць што‑н. з мэтай агляду, даследавання. Грыша нейкім дроцікам пачаў шчупаць верх скрыначкі... Якімовіч. А то, чаго добрага, скажуць: во, Красанок адправіў жонку на пагулянкі, а сам і карову доіць і курэй шчупае. Гроднеў. // перан. Разм. Уважліва разглядваць што‑н. Гудзілка быстра ўскідае неспакойныя вочкі, як бы шчупае Свірыдавы мыслі і стан яго душы. Колас.

2. перан. Разм. Асцярожна, незаўважна, непрыкметна старацца даведацца пра каго‑н., выведаць у каго‑н. што‑н. Доўга гаманіў Базыль ды аб усім патроху; гэтым ён шчупаў цвёрды, моцны грунт самасвядомасці. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

fngern

1. vi перабіра́ць па́льцамі

2. vt

1) датыка́цца па́льцамі (да чаго-н.)

2) разм. ула́дзіць, абла́дзіць;

wir wrden die Sche ~ мы гэ́та ўла́дзім [абла́дзім]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ntasten vt

1) датыка́цца, дакрана́цца (да чаго-н.); абма́цваць

2) перан. закрана́ць (гонар і г.д.)

3) перан. паруша́ць;

inen gten Nmen ~ запля́міць до́брае імя́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

dotykać

dotyka|ć

незак.

1. kogo/czego датыкацца, дакранацца да каго/чаго, кранаць што;

2. czego прымыкаць; сутыкацца; мець агульную мяжу;

ulica dotykać parku — вуліца прымыкае да парка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Асму́скваць, асму́зкваць ’абрываць зярняты аўса, захапіўшы паміж пальцамі адно ці колькі каліваў’ (Янк. I). Магчыма, звязана з укр. мускати ’прыгладжваць’, польск. muckać ’дакранацца, гладзіць, датыкаццаo(b)muskać ’далікатна ацірацца’; балг. мушкам ’даторквацца, націскаць, басці, калоць’. Брукнер (348) лічыў muskać выключна польскім, Младэнаў (Годишник, XIII–XIV, 1917–1918, 91–92) узводзіў яго да і.-е. *(s)meu̯‑ ’дакрануўшыся, прывесці ў рух’ (Покарны, 743, дае без s‑), параўн. лац. movere ’рушыць’ (Вальдэ-Гофман, 2, 116), магчыма, літ. mùšti ’ўдарыць’, mušnóti ’ціха абстукаць’. Улічваючы, што націскны ы ў дадзенай беларускай гаворцы пераходзіць у у (ДАБМ, к. 39), можна дапусціць сувязь з смыкаць (гл.), але пры гэтым няясна другое ‑с‑ (‑з‑ у запісе Янкоўскага). Супрун, Веснік БДУ, 1973, 2, 66.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́чыцца ‘датычыць, мець адносіны’ (ТСБМ), ст.-бел. тычитися ‘мець дачыненне’ (1388 г., ГСБМ): вам се самых тыче (Александрыя), побач з тычити ‘тс’: в томъ местѣ ничого не тычетъ Слуцка (1499 г., ГСБМ). Відаць, запазычана з польск. tyczyć się ‘адносіцца да чагосьці ці кагосьці’ або скалькавана непасрэдна з лац. attingere (< tangere ‘кранаць, датыкацца’), параўн. лац. guod attingit ‘што да, як да, у дачыненні да’, польск. co się dotyczy (‑tyczy замест ‑tycze, гл. Ніч, Wybor pism, 2, 257; Банькоўскі, 1, 292), чэш. co se týče, славац. čo sa týka, славен. kar se tega tiče, tikati se ‘датычыць, адносіцца’. Да тычаць, тыкаць1 (гл.); паводле Борыся (657), польск. tyczyć ‘памячаць дарогу тычкамі’ ад прасл. *tyčь, гл. тыч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)