◎ Легкабы́т ’гультай’ (добр., Мат. Гом.). Складаны назоўнік, утвораны ад прыслоўя лёгка і асновы дзеяслова быць (> бь/г-). Параўн. аналагічна бел.легкадум, ветрагон, рус.перм.легкостай, а таксама блізкае краснадар. легкобытник ’гультай, дармаед’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лайда́к, ‑а, м.
Разм.неадабр. Бяздзейны, варты пагарды чалавек; лодар, гультай. — Лёс .. [Гузоўскай] склаўся не зусім удала: муж — п’яніца, лайдак і дармаед.Скрыган.[Кустрэй:] — Ты глядзі, лайдак, калі яшчэ пусціш быка ў мой авёс, то я з цябе юху спушчу!Колас.— Ах ты, лайдак! Ах, вуж печаны! — на ўсю загарадзь грозіць баба Алімпа.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Dróhne
f -, -n
1) тру́цень; перан. тру́цень, гульта́й, дармае́д
2) разм. беспіло́тны разве́двальны самалёт
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
wyjadacz
м.
1. абжора;
2.дармаед;
3. прайдзісвет; бывалец; біты воўк
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Туняя́д (тунея́дъ) ‘дармаед’, ‘ненадзейны член сям’і’ (Нас.). Утворана на базе рус.тунея́дец ‘лайдак’ шляхам адсячэння суф. ‑ец або непасрэдна ад ту́не ‘дарма’ (гл. тунна) і ст.-слав.ꙗдь ‘ежа’ < ꙗстн ‘есці’ (КЭСРЯ); канец слова, магчыма, пад уплывам яд ‘атрута’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Распаса́жыць ’праматаць, прагуляць’, распасо́жыць ’дарэмна растраціць’ (віл., Нар. сл.), распаса́чыць ’расходаваць’ (Касп.), распаса́дзіць (рыспыса́дзіць) ’растраціць, растранжырыць’ (Юрч.). Няясна; сувязь з пасаг (гл.) невыразная (’растраціць усё, уключна з жончыным пасагам’?). Магчыма, звязана з польск.pasożyt (*pasorzyt) ’паразіт, дармаед’, адносна якога гл. Брукнер, 399, 478.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паразі́т
(гр. parasitos = нахлебнік, дармаед)
1) расліна або жывёла, якая жыве на паверхні (эктапаразіт) ці ўнутры (эндапаразіт) іншага арганізма і корміцца за яго кошт;
2) перан. асоба, якая жыве з чужой працы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
zawalidroga
1.ж. перашкода на шляху;
2.м./ж; завала, лежань, лежабок, дармаед, гультай
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
паразі́т
(гр. parasitos = нахлебнік, дармаед)
1) расліна або жывёла, якая жыве на паверхні ці ўнутры іншага арганізма і корміцца за яго кошт;
2) перан. той, хто жыве з чужой працы.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Багла́й ’гультай, абібок, лежабок, непаваротлівы чалавек’ (Нас., Бяльк., Інстр. лекс., Др.-Падб., параўн. Гарэц.). Рус.дыял.багла́й ’гультай, дармаед’, укр.багла́й, баглі́й. Фасмер (1, 102) лічыць, што зыходзіць трэба з *багла́й ’кавалак дрэва’ (адносна семантыкі параўн. дуб ’дрэва; дурны чалавек’), і параўноўвае гэта слова з баго́р, рус.бага́й, бага́н ’жардзіна з кручком; доўгая жардзіна’ і г. д. Але ўся гэта група слоў не мае надзейнай этымалогіі. Анышкевіч (Словарь, 64) параўноўвае з серб.-харв.ба̏гља ’звязак сена, саломы’, рум.а se bâhlí ’псавацца, гнісці’. Няясна.