БРЭ́ЙГЕЛЬ (дакладнейБрогел) Старэйшы, ці «Мужыцкі» (Bruegel de Oude, Boeren Brueghel) Пітэр (паміж 1525 і 1530, г. Брэда, Нідэрланды — 5.9.1569), нідэрландскі жывапісец; адзін з заснавальнікаў флам. і галандскага рэаліст. мастацтва. У 1551 прыняты ў Антверпенскую гільдыю жывапісцаў. З 1563 працаваў у Бруселі. У раннія гады зазнаў уплыў Х.Босха. У яго творчасці ўвасобіліся пачуцці і страсці эпохі; складана перапляталіся гумар і трагізм, гратэск і грубаватая прастата з горыччу, сарказм з сатыр. павучальнасцю. Свайго гал. героя — сучасніка ён маляваў бескампрамісна («Сялянскае вяселле», «Сялянскі танец», абедзве каля 1566—67). Пачуццё бязмежнай велічы сусвету і неабходнасці ва ўсіх выпадках памятаць пра вечнасць жыцця і арыентавацца на яго першародныя законы не пакідалі мастака і тады, калі ён звяртаўся да тэмы вайны, голаду і смерці. Сэнс яго твораў неадназначны і часам глыбока зашыфраваны: «Перапіс у Віфлееме» (1566), «Сарока на шыбеніцы» (1568), «Сляпыя» (1568). Вял. значэнне ў яго творчасці мелі нідэрл. традыцыі, фальклор і нар. міфатворчасць. Нярэдка прыказка ці прытча выкарыстоўваліся ім як іншасказальная форма для глыбокага роздуму пра лёс краіны і свайго народа («Краіна гультаёў», 1567). У канцы жыцця звяртаўся да сцэн сял. жыцця, пейзажа («Змрочны дзень», «Поры года», «Вяртанне статка», «Паляўнічыя на снезе», «Жніво», усе 1565).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Гмах ’вялікі будынак’ (БРС). Слова гэта было ўжо ў ст.-бел. мове. Параўн. кгмахъ, гмахъ, дмахъ (з XVI ст.) ’будынак, пакой’ (гл. Булыка, Запазыч.). Крыніцай слова з’яўляецца польск.gmach ’вялікі будынак’, таксама ’кватэра’ (а гэта з ням., дакладней, с.-в.-ням.gemach). Гл. Слаўскі, 1, 297.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стакро́тка ‘маргарытка’ (гом., гродз., Кіс.; Нас., Байк. і Некр.), ‘агаткі’ (мін., Кіс.), сто́кроць ‘куст маргарытак’ (Нас.), стакратка ‘тс’ (Гарэц.). З польск.stokrótka ‘маргарытка’, якое, магчыма, калькуе ням.Tausendschön, што дакладней перадаецца чэш.stokrasa ‘тс’ (Брукнер, 516); укр.стокро́тка ‘тс’ таго ж паходжання, гл. ЕСУМ, 5, 424.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́лька ’партыя гульні ў карты’ (ТСБМ). Запазычана з рус.пу́лька ’тс’, што з франц.poule ’агульная сума ставак, складаючых банк у азартнай гульні’, параўн. польск.pula ’тс’; першапачаткова франц.poule ’курыца’, дакладней ’курыца на яйках’, дзе кожнае яйка атаясамліваецца са стаўкай; параўн. Фасмер, 3, 405; Банькоўскі 2, 965.
2. Узнагарода за працу, службу. [Багуцкі:] — Я прывык за добрую работу атрымліваць добрую плату.Лынькоў.Чым дакладней выходзіла работа, тым меншую плату назначаў Лапко.Колас.
3. Грашовая кампенсацыя за карыстанне чым‑н. Плата за кватэру.//перан. Тая або іншая ўзнагарода, аддача за што‑н. Гэта была шайка паліцаяў, якія, баючыся атрымаць належную плату за сваю службу немцам, цяпер туляліся па цёмных кутках.Васілевіч.
•••
Заработная плата — плата за работу па найму.
Рэальная заработная плата — пакупная здольнасць заработнай платы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КІСЛО́ТЫ,
клас хім. злучэнняў, якія змяшчаюць вадарод, здольны пры электралітычнай дысацыяцыі ў водных растворах адшчапляцца ў выглядзе іона H+ (дакладней — іона гідраксонію H3O+). Пры замяшчэнні вадароду на іон металу ўтвараюцца солі.
У залежнасці ад колькасці іонаў вадароду, што адшчапляюцца ад малекулы, К. падзяляюць на аднаасноўныя (напр., азотная кіслата HNO3, саляная кіслата HCl), двухасноўныя (напр., серная кіслата H2SO4, вугальная кіслата H2CO3) і г. д. Паводле ступені дысацыяцыі адрозніваюць К. моцныя, якія ў разбаўленых водных растворах дысацыіруюць амаль цалкам (напр., HNO3, H2SO4), і слабыя, якія дысацыіруюць нязначна (напр., H2CO3). Для класіфікацыі К. і асноў у няводных растворах карыстаюцца пераважна 2 тэорыямі, прапанаванымі ў 1923: пратоннай І.Н.Бронстэда і электроннай Г.Н.Льюіса. Паводле тэорыі Бронстэда, К. наз. злучэнні, здольныя аддаваць пратон, а асновамі — злучэнні, здольныя далучаць яго. Згодна з тэорыяй Льюіса: К. — акцэптары электроннай пары, асновы — донары гэтай пары. Кіслотныя ўласцівасці рэчываў паводле першай тэорыі звязваюцца з наяўнасцю пратона, паводле другой — абумоўлены будовай малекул, якая вызначае іх электронаакцэптарныя ўласцівасці, таму да К., акрамя пратонных К., адносяць таксама электронаакцэптарныя злучэнні (напр., тэтрахларыд волава SnCl4, трыфтарыд бору BF3), якія не маюць вадароду.
Літ.:
Усанович М.И. Исследования в области теории растворов и теории кислот и оснований: Избр. тр. Алма-Ата, 1970;
Мискиджьян С.П., Гарновский А.Д. Введение в современную теорию кислот и оснований. Киев, 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ву́смерць прысл. ’да смерці’ («Полымя», 1970, № 2, 118). Няясна, магчыма, прыназоўнікавае ўтварэнне — у + смерць, як на + смерць з нехарактэрнай для бел. мовы перацяжкай націску; параўн. рус.на́смерть. Апошняе дазваляе меркаваць аб магчымым запазычанні слова з рус. мовы, відаць, вусным шляхам, дзе яно магло паходзіць са спалучэння в + смерть (дакладней — во́ смерть).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бенефі́цыя (БРС), бенефиция ’даходная царкоўная пасада’ (ст.-бел.; Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск.beneficjum (< лац.beneficium); Булыка, Запазыч., 41. Дакладней: запазычанне з формы мн. ліку beneficja, якая магла ўспрымацца як слова ж. роду. Праз польск. мову запазычаны таксама ст.-укр.бенефициум, укр.бенефі́ція, рус.бенефи́ция (гл. Шанскі, 1, Б, 91).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
За́леж ’цалінная або ворная зямля, якая даўно не апрацоўвалася’, за́лях (дакладней, відаць, за́ляг) ’аблога’ (гродз., З нар. сл.). Рус.за́лежь ’тс’. Назоўнік ад дзеяслова залегчы/залягаць, у форме залеж з пераходам г > ж перад ‑ь па 1‑й палаталізацыі. Іншае значэнне залеж (’месца залягання выкапняў’, ’заляжалы тавар’), магчыма, пад рус. уплывам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́нак ’ганак’ (БРС, Шат., Касп., Нас., Сцяшк.), ’прызба’ (БРС), ’веранда’ (Жд. 2). Ст.-бел. (з XVI ст.) кганокъ, кганекъ, ганокъ (гл. Булыка, Запазыч., 147). Укр.га́нок, рус.дыял.га́нок. Запазычанне з польск.ganek (а гэта з ням., дакладней, с.-в.-ням.ganc, ням.Gang). Гл. Булыка, там жа; Фасмер, 1, 392; Слаўскі, 1, 254.