гато́вы, -ая, -ае; гато́ў, гато́ва.

1. да чаго і з інф. Які зрабіў усе неабходныя прыгатаванні.

Г. да ад’езду.

2. на што або з інф. Які схільны зрабіць што-н., з якім можа што-н. адбыцца.

Г. памагаць садзіць бульбу.

Бульба гатова зацвісці.

3. Канчаткова зроблены, годны для ўжывання, выкарыстання.

Абед г.

Гатовыя дэталі.

На ўсім гатовым (наз.).

4. толькі кар. ф., у знач. вык. Выражае канчатковы вынік якога-н. дзеяння або стану і ўжыв. ў знач.:

а) памёр, сканаў;

б) зусім п’яны (разм.).

Ужо гатоў!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

venerable

[ˈvenərəbəl]

adj.

1) го́дны паша́ны, глыбо́капаважа́ны; шано́ўны

2) старада́ўны, вяка́мі шанава́ны

venerable customs — стары́я, вяка́мі шанава́ныя звы́чаі

3) дасто́йны (ты́тул духо́ўнай асо́бы)

4) прападо́бны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

worthy

[ˈwɜ:rðI]

1.

adj.

1) го́дны, ва́рты

a worthy cause — ва́ртая намага́ньняў спра́ва

2) які́ заслуго́ўвае

2.

n.

славу́тасьць, выда́тнасьць f.

•

- worthy of

- worthy of praise

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Venter cibi avidus praecepta non audit

Галодны страўнік не слухае павучанняў.

Голодный желудок не слушает наставлений.

бел. Салаўя байкамі не кормяць. Галоднаму і ў галаву нічога не ідзе. Чалавек галодны да нічога не згодны/не годны.

рус. У голодного брюха нет уха. Брюхо ‒ глухо: словом не уймёшь (что ни говори, а корми). С разговоров сыт не будешь. Нет у брюха уха.

фр. Ventre affamé n’a pas d’oreilles (У голодного живота нет ушей).

англ. A hungry belly has no ears (У голодного живота нет ушей).

нем. Der hungrige Bauch hat keine Ohren (У голодного живота нет ушей).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

дасто́йны разм.

1. (варты чаго-н.) wert; würdig;

дасто́йны ўва́гі bemérkenswert;

дасто́йны пахвалы́ lóbenswert;

дасто́йны перайма́ння náchahmenswert; náchahmungswürdig;

2. гл. годны

2.дастрачы́ць

1. (закончыць шыць) fértig ábnähen, stéppen vt; das Nähen beénden;

2. (да якога-н месца) nähen bis (A)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

good​2 [gʊd] adj. (better, best)

1. до́бры (у розных знач.);

a good book до́брая кні́жка;

He’s a good husband. Ён добры муж.

2. кары́сны;

Meat is not good for you. Вам шкодна есці мяса.

3. здаро́вы;

be in good health быць здаро́вым

4. прыда́тны, го́дны;

This ticket is good for one month. Гэты білет годны на адзін месяц.

5. прые́мны;

It’s good to see you. Прыемна вас бачыць.

6. сма́чны (пра ежу)

7. спра́ўны, у до́брым ста́не (пра розныя рэчы)

♦

a good deal шмат;

a good few не́калькі;

be good at smth./doing smth. до́бра, спры́тна, уві́шна, спрактыкава́на рабі́ць што-н.;

as good as gold (пра дзяцей) зо́латца;

in good faith fml шчы́ра;

in good time за́гадзя; зара́ней;

good luck! жада́ю по́спеху!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

godny

1. варты, годны;

godny szacunku — варты пашаны;

godny zaufania — варты даверу;

godny wzmianki — варты згадкі;

godny podziwu — варты здзіўлення;

2. паважаны; шаноўны; паважны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

conspicuous

[kənˈspɪkjuəs]

adj.

1) зна́чны (до́бра ба́чны), які́ кі́даецца ў во́чы; выра́зны

2) асаблі́вы, незвыча́йны, які́ прыця́гвае ўва́гу

an actress of conspicuous charm — акто́рка з надзвыча́йнай прыва́бнасьцю

3) го́дны ўва́гі; ве́льмі до́бры, выда́тны

4) паказны́, прэтэнзі́йны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

awful

[ˈɔfəl]

adj.

1) жахлі́вы; стра́шны, страшэ́нны

an awful storm — страшэ́нная навальні́ца

2) informal надзвыча́йны, жу́дасны; ве́льмі благі́, брыдкі́

His room was an awful mess — Яго́ны пако́й быў у жу́дасным беспара́дку

3) го́дны глыбо́кае паша́ны, дасто́йны; ве́лічны, імпаза́нтны

the awful power of God — ве́лічная сі́ла Бо́жая

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

responsible

[rɪˈspɑ:nsəbəl]

adj.

1) адка́зны

to be responsible for — быць адка́зным за каго́-што

to be responsible to — быць адка́зным перад кім

2) быць прычы́най чаго́

The bad weather is responsible for the small attendance — Благо́е надво́р’е — прычы́на мало́е наве́двальнасьці

3) го́дны даве́ру, надзе́йны, пэ́ўны

a very responsible position — ве́льмі адка́зная паса́да

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)