малады́, -а́я, -о́е.

1. Юны, які не дасягнуў сталага ўзросту.

Маладое пакаленне.

2. Уласцівы маладому ўзросту, маладым людзям.

М. задор.

Маладая душа.

3. Які нядаўна пачаў расці, існаваць, нядаўна ўтварыўся.

Маладое дрэўца.

4. Які нядаўна вырас, свежы.

Маладая бульба.

5. Нядаўна прыгатаваны (аб напітках, прадуктах).

Маладое піва.

6. у знач. наз. малады́, -о́га, м., малада́я, -о́й, ж., мн. малады́я, -ы́х. Жаніх і нявеста пасля заручын і ў час вяселля.

Віншаваць маладых.

|| памянш.-ласк. маладзе́нькі, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карава́й, ‑я, м.

Вясельны абрадавы пірог круглай формы. Віншаваць са шчасцем пойдуць [людзі] маладых, Каравай пшанічны панясуць да іх. Кляўко. Адно хіба не хапала таго, каб мы з Ірай сталі пад вянец, а астатняе ўсё было: нават дзялілі каравай. Сабаленка. // Вялікая булка, спечаная для якой‑н. урачыстасці, свята. Ваша свята — наша свята! І выносяць залаты Каравай нам з першай хаты Украінскія браты. Панчанка. На чужы каравай рота не разявай. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скава́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць скаванага (у 2 знач.); адсутнасць свабоды, лёгкасці ў дзеянні або ў праяўленні чаго‑н. Неяк хутка асвойтаўшыся, Хрысціна разгаварылася, і яе першая скаванасць мінулася, а просты твар набыў нейкую асаблівую жывасць, нават узнёсласць. Кухараў. Хацелася быць прыгожым, як і ўсе тут, умець трымаць сябе вольна, без гэтай няёмкай скаванасці. Карпаў. Яе сталі віншаваць, і толькі цяпер пакінула Таццяну скаванасць, шчаслівая ўсмешка азарыла яе твар. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ранцавальнікі ’валачобнікі’ (баран., пруж., Бел. фальк. у суч. зап. (Брэс.), 57). Хутчэй за ўсё з *ралцавальнікі (гл. ра́лца2). Сумніўна вывядзенне дзеяслова ранцавацьвіншаваць песняй’ з ра́нец ’заплечная торба’ (“chodit z rancem, určenym pro dary”, гл. Slavia, 43, 1, 54). Не выключана аднак запазычанне, параўн. каш. ramcowac ’стукацца ў дзверы; крычаць’, в.-луж. rancować ’валачыцца’ (< ням. ranzen ’спарвацца (пра сабак)’), гл. SEK, 4, 172, 220; Шустар-Шэўц, 2, 1206.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

compliment

[ˈkɑ:mpləmənt]

1.

n.

камплімэ́нт -у m., пахвала́ f.

to pay a compliment — зрабі́ць камплімэ́нт, пахвалі́ць

to fish for compliments — напро́швацца на камплімэ́нты

2.

v.

1) хвалі́ць; віта́ць, віншава́ць

2) дарава́ць (з прызна́ньнем)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

gratulacja

gratulacj|a

ж. віншаванне;

składać komu ~e z okazji czegoвіншаваць каго з чым;

moje ~e! — віншую!

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

насле́днік, ‑а, м.

1. Асоба, якая атрымала спадчыну або мае права на яе атрыманне. Прамы наследнік. Законны наследнік. □ Не шанцавала майму бацьку на сыноў.. А што гэта за гаспадар без наследніка. Скрыган. // Разм. Дзіця, сын. Віншаваць з наследнікам. □ — Ну, Валюха, як наш наследнік? — Вадзім абняў .. [жонку] за плечы, прыхінуў да сябе. Гаўрылкін.

2. перан. Пераемнікі, прадаўжальнікі якой‑н. справы. Наследнікі рэвалюцыйных традыцый. □ [Навум:] — Рыгор Піліпавіч забыўся, што мы наследнікі не толькі беларускай культуры, але і лепшага, што стварыла чалавецтва наогул. Мікуліч.

•••

Наследнік прастола — сын манарха або наогул асоба, да якой павінна перайсці ўлада ў манархічнай дзяржаве.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

gratuleren vi (j-m zu D) віншава́ць (каго-н. з чым-н.);

wenn ich dich erwsche, da kannst du dir ~ калі́ ты мне пападзе́шся – крыўду́й [нарака́й] на сябе́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Glückwunsch m -(e)s, -wünsche віншава́нне;

j-m (zu D) ~ bstatten віншава́ць каго́-н. з чым-н., жада́ць [зы́чыць] каму́-н. шча́сця;

minen hrzlichsten ~! (прымі́, -це) маё сардэ́чнае віншава́нне!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wish2 [wɪʃ] v.

1. (for) жада́ць, хаце́ць;

I wish I were dead. Проста жыць не хочацца.

2. шкадава́ць;

I wish you had told me about it. Шкада, што ты не сказаў мне пра гэта.

3. зы́чыць;

wish smb. a happy birthday віншава́ць каго́-н. з днём нараджэ́ння;

(just) as you wish як хо́чаш;

wish smb. well/ill жада́ць каму́-н. дабра́і́ха

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)