НАСТАЛЬГІ́Я (ад грэч. nostos вяртанне на радзіму + algos пакута, боль),

туга па радзіме; туга па мінулым, страчаным.

т. 11, с. 201

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

restitution [ˌrestɪˈtju:ʃn] n. (of, to)

1. fml вярта́нне зако́ннаму ўлада́льніку (маёмасці)

2. law пакрыццё страт;

make restitution пакры́ць стра́ты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

nawrócenie

н.

1. паварот; вяртанне;

2. пераварочванне (у веру)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

рэгенерацыя,

аўтаматычны перазапіс даных у вылічальнай тэхніцы; узнаўленне зыходнай формы сігналу ў сувязі; вяртанне часткі цеплаты ў цеплатэхніцы.

т. 13, с. 547

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Wederkehr f -

1) вярта́нне

2) гадаві́на, уго́дкі, юбіле́й

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ІПАТЭ́КА (ад грэч. hypothēkē залог, заклад),

від залогу нерухомай маёмасці (землі, прадпрыемствы, пабудовы і інш. аб’екты, звязаныя з зямлёй) з мэтай атрымання грашовай пазыкі (крэдыту). Выкарыстанне І. забяспечвае выкананне абавязацельстваў, звязаных з перадачай даўжніком-залогадавальнікам крэдытору-залогатрымальніку нерухомай маёмасці. Пры невыкананні даўжніком свайго абавязацельства крэдытор мае права задаволіць свае патрабаванні за кошт маёмасці даўжніка. Залогадавальнік павінен быць уласнікам маёмасці, якая закладваецца. Выкарыстанне І. немагчыма пры адсутнасці права ўласнасці на зямлю, права ўладання, распараджэння і карыстання ёю. У краінах з развітой рыначнай эканомікай І. вельмі пашырана ў сельскай гаспадарцы, выкарыстоўваецца фіз. і юрыд. асобамі. І. прадугледжвае неабходнасць пагашэння крэдытаў, вяртанне запазычанасці. Уладальнік, аддаючы сваю нерухомасць пад залог, фактычна з’яўляецца не яе ўласнікам, а арандатарам. Нявыплата па крэдыце пазычальнікам у тэрмін запазычанасці (несвоечасовае вяртанне крэдыту) цягне за сабой страту закладзенай маёмасці, перадачу яе інш. ўласніку або вяртанне выдадзенага крэдыту з выручаных ад яго продажу сродкаў.

У.​Р.​Залатагораў.

т. 7, с. 300

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэпатрыя́цыя

(с.-лац. repatriatio)

вяртанне на радзіму ваеннапалонных, бежанцаў, перасяленцаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

reversion [rɪˈvɜ:ʃn] n. (to)

1. fml вярта́нне (у папярэдні стан)

2. law перахо́д маёмасных право́ў наза́д да першапачатко́вага ўлада́льніка або́ насле́дніка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

рэпатрыя́цыя

(с.-лац. repatriatio)

вяртанне на радзіму ваеннапалонных, бежанцаў, перасяленцаў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Рэлякса́цыя ’паступовае вяртанне ў стан раўнавагі фізічнай або фізіка-хімічнай сістэмы, якая была ў неўраўнаважаным стане пад уздзеяннем знешніх сіл’ (Булыка, СІС). Ст.-бел. реляксация ’палёгка; звальненне ад чаго-небудзь’ < ст.-польск. relaksacyja ’тс’ < лац. rělaxātio ’аслабленне; адпачынак’ < rělaxao ’аслабляю; адпачываю’ (Булыка, Лекс. запазыч., 77).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)