трыбу́х, ‑а, м.

Разм.

1. Страўнік.

2. Іран. Жывот. — А што князю мужык, беззямельнае сялянства! Быў бы напханы свой трыбух... Вешаць трэба такіх гадаў! — злосна заключыў Янка. Колас. // Пра тоўстага чалавека. [Залыгін:] Вайна — гэта мясабойня для трыбухоў багацеяў. Мележ.

3. толькі мн. (трыбухі́, ‑оў). Вантробы (страўнік, кішкі і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

gibbet

[ˈdʒɪbɪt]

1.

n.

шы́беніца f.

2.

v.t.

1) ве́шаць на шы́беніцы

2) выстаўля́ць на публі́чны по́сьмех (у прэ́се)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Наўра́ць ’навешаць на жэрдкі для сушкі гарох, траву; падплялі лапці і інш.’ (бешанк., Нар. сл.). Форма зак. трыв. да набіраць (гл.), параўн. таксама аўраць, урацьвешаць на жэрдкі для прасушкі гарох, траву; падплятаць лапці’ (гл.), якія могуць быць другаснымі ўтварэннямі ад наўраць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ве́шацца несов.

1. повиса́ть; ве́шаться;

2. (лишать себя жизни) ве́шаться, уда́вливаться;

3. страд. ве́шаться; уда́вливаться; см. ве́шаць;

в. на шы́ю — ве́шаться на ше́ю

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

zawieszać

незак.

1. вешаць;

2. завешваць; захінаць;

3. перан. прыпыняць; адтэрміноўваць;

гл. zawiesić

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

тапо́р, ‑пара, м.

Прылада для сячэння і склюдавання ў выглядзе насаджанай па драўляную ручку металічнай лопасці з вострым лязом з аднаго боку і з абухом з другога. Не чуваць стуку тапароў, людскога гоману на сядзібе. Пальчэўскі. Грымеў тапаром ён [цясляр], звінеў ён пілой Ды гэблікам шоргаў па дошках. Бялевіч. // Старадаўняя баявая зброя.

•••

Хоць тапор вешай гл. вешаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́шацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Зачапіўшыся за што‑н., павісаць у паветры. Трэба назіраць і за тым, каб [дзеці] не чапляліся на хаду, не ўскаквалі, не саскаквалі, не вешаліся на парэнчах. Шынклер.

2. Вешаючыся, канчаць жыццё самагубствам.

3. Зал. да вешаць.

•••

Вешацца на шыю — а) кідацца ў абдымкі, моцна абнімаць каго‑н. (звычайна за шыю); б) настойліва дамагацца прыхільнасці, сімпатыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ве́шалка ’полка або стойка з кручкамі (калочкамі), на якія вешаюць адзенне’ (КТС, БРС, Сцяшк. МГ); ’вешалка ў адзенні’ (Сцяшк. МГ), укр. ві́шалка ’паліца-вешалка’, рус. ве́шалка ’тс’, балг. дыял. вешалка ’шыбеніца’. Гэта параўнальна новае ўсходнеславянска-балгарскае ўтварэнне, відавочна, ад вѣшало (< věšati) і суф. ‑к‑a (Nomina loci), а не непасрэдна ад вешаць, як мяркуе П. Сцяцко (Нар., 116).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чапля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

1. што. Кранаць, зачэпліваць за што‑н., датыкацца да чаго‑н. Трэба быць сапраўдным акрабатам, каб ісці, не чапляючы галін, што тырчаць ва ўсе бакі. Цябут. // перан.; каго. Турбаваць, закранаць. Мачыха сядзела, гаманіла з Глушачыхай, з Глушаком, чапляла часам маўклівага, ваўкаватага Яўхіма. Мележ.

2. што. Захопліваць, зачэпліваць, браць чым‑н. вострым, учэпістым. Хлопчык.. пачаў глядзець, як Пракаповіч вырывае цвікі з падлогі, лоўка чапляючы іх за галоўкі жалезнай лапай. Радкевіч. [Даніла:] — То бяры, швагер, відэлец ды чапляй скварку. Чарнышэвіч.

3. што. Зачэпліваючы, прымацоўваць; прычапляць. Трактарысты ўжо чаплялі тросік к перадку машыны. Лобан. [Чыжык] саскоквае з каня, чапляе повад за агароджу і шпарка шыбае праз калітку. Лупсякоў. // Разм. Вешаць. У сцяну ўманціравана шафа, у якой Лявон Васільевіч чапляе сваё паліто і капялюш. Гроднеў. // Змацоўваць, нанізваючы адно на другое. Лісце [тытуню] чаплялі на ніткі і вешалі ў хаце пад бэлькамі. Пташнікаў.

4. што. Разм. Надзяваць што‑н. Чуць дзе з’явіцца дзірка, .. [Анісім] браў іголку, нітку, чапляў на нос акуляры і садзіўся за рапарацыю кажуха. Колас.

5. Разм. Тое, што і чапляцца (у 1, 4 знач.). За нізка навіслыя лапы ялін раз за разам чапляе крывая вішнёвая дужка. Брыль. Зайчык, той знарок пацяшаўся, чапляў, абы паспрачацца, абы падсмяяцца з куранёўскай слепаты ды скнарлівасці. Мележ.

•••

Чапляць нага (нагу) за нагу — ісці вельмі павольна, марудна.

Чапляць сабак на каго — тое, што і вешаць сабак на каго (гл. вешаць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zaczepiać

незак.

1. чапляць; вешаць;

zaczepiać na haku — чапляць на крук;

2. kogoразм. чапляцца да каго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)