Бухцець ’бурчаць’, бухтабуркун, буркуха’, бухцілабуркун, сварлівы мужчына’ (Яўс.). Рус. бухте́ть ’стукаць; бурчаць; гаварыць пустое, балбатаць’, бу́хта ’ілгун’, бухти́ло ’тс’, укр. бухті́ти ’гарэць; глуха гучаць’, польск. buchcić, балг. бу́хтя ’глуха шумець; кашляць’ і г. д. Прасл. *buxъtěti. Утварэнне ад *bux!, *buxati (гл. бу́хаць) з суфіксам *‑ъt‑, вельмі тыповым для гукапераймальных дзеясловаў. Гл. БЕР, II, 94; Рудніцкі, 278. Далейшым утварэннем ад *buxъt‑ з’яўляецца славянскі тып *buxъt‑or‑iti (дзе суфікс *‑or‑ выконвае ўзмацняльную функцыю). Параўн. бел. бухто́рыць ’праз меру ліць вадкасць; звыш меры піць, ліць’ (Нас.), ’наліваць шмат, без патрэбы, звыш меры’ (Юрч.), бохто́рыць ’наліваць’ (тураў., Выг. дыс.), польск. buchtorzyć ’дурыць, баламуціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

segrim

m -s, -e

1) Воўк (у казках і байках)

2) пану́ры чалаве́к; бурку́н

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

grouch

[graʊtʃ]

1.

informal – v.i.

бурчэ́ць; быць не ў гумо́ры; нарака́ць

2.

n.

1) дрэ́нны настро́й, незадаво́ленасьць

2) бурку́н -а́ m., бурку́ха f.

3) нарака́ньне, бурча́ньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Га́ріда ’дрэнь’ (Бяльк.). Кантэкст: «Гаріда ты, што ты мне сьвіньню пыдкладывыіш!» Відавочна, тое ж, што і рус. а́ред ’вельмі стары чалавек, стары скнара, буркун, злы чараўнік’, паходжанне якога спрэчнае (гл. Фасмер, 1, 85: магчыма, ад біблейскага імя Ίάρεδ; параўн. яшчэ Краўчук, ВЯ, 1968, № 4, 122) і якое ўжываецца і як лаянка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Масталы́га1 ’частка каравячай тушы’ (Растарг.). Рус. ёнаўск. (ЛітССР) мостолы́жка ’косць’, мостолы́га ’перадплечча’, ’галёнка’; цвяр. ’рука без кісці, нага без ступні’, валаг. ’доўгая худая рука’, алан. мостолю́га ’вялікая косць з мясам’. Беларуска-рускае. Да масол (гл.). Утварылася ў выніку семантычнага пераносу паводле сумежнасці: ’косць’ > ’мяса’ > ’туша’.

Масталы́га2буркун, прыдзірала’ (Растарг.). Да масол (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пракуя́чыць ’прапіць, прамантачыць’ (Мат. Гом.). Бліжэйшыя адпаведнікі ў куя́ ’злосная жанчына’, укр. куя́ ’пануры чалавек, стары буркун’, рус. куя́ва ’неахайная, раскудлачаная жанчына’, польск. kujava ’неўрадлівы, бясплодны ўчастак поля’, якія ўзыходзяць да прасл. *kujati, параўн. рус. ц.-слав. куꙗти ’наракаць, бурчэць’, серб.-харв. кујати ’хварэць’, славен. kujati ’злавацца’ (падрабязна гл. Трубачоў, Эт. сл., 13, 85; Слаўскі, 3, 322 і наст., Сной₂, 333). Бел. дзеяслоў быў утвораны прэфіксальна-суфіксальным спосабам па тыпу прамантачыць, насвіннячыць і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́йка1 ’лаянка’, ’вымова’ (Нас.), укр., рус. лайка ’тс’, ’буркун, сварлівы’. Да ла́яць, ла́яцца (гл.). Утворана, як бойка, сварка і інш. Аб суф. ‑к‑a гл. Сцяцко, Афікс. наз., 46–48.

Ла́йка2 ’жэрдка ў ёўні для прыціскання снапоў’, ’жэрдка ў ёўні, на якую насаджвалі снапы для сушкі’ (воран., Шатал.). Відавочна, у выніку перастаноўкі й ∼ л. Параўн. малар. ялка ’елка, яліна’ (Нар. лекс.), бых. яллё ’шост, які выкарыстоўваўся пры плаванні на лайбах і берлінах’ (Рам., 8).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ла́бар, ла́бор ’чалавек, які ходзіць па вёсках і мястэчках і збірае ахвяраванні па царкву’ (Гарад.). Усечаная форма з грэч. τό λαββώνιον або λαββώνιος ’чашка, келіх’ — першапачаткова, відаць, збіралі ахвяраванні ў чашу. Магчыма, лексема звязана з грэч. λαβή ’атрыманне’; суфікс яна атрымала пад уплывам усх.-слав. лобур/ лобырь, параўн. укр. лобур, лобу‑ ріісько, ло́бурка, лобуряка ’тс’, ’гультаявалі, бяздзейны чалавек’, а таксама ўкр. харк. лобурь, рус. кур. лобур ’нязграбны, хмурны чалавек, які глядзіць з-пад ілба, буркун’, лобырь ’(дакорліва) мажны чалавек’. Апошнія, аднак, да лоб© (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БАРКУ́Н,

буркун (Melilotus), род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 25 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Паўн. Афрыцы; інтрадукаваны ў Паўн. Амерыку, Аўстралію. На Беларусі 3 дзікарослыя віды — баркун белы (Melilotus albus), жоўты, або лекавы (Melilotus officinalis), і волжскі (Melilotus wolgicus) — рэдкая занесеная расліна. Растуць на парушаных месцах уздоўж дарог, каля жылля, на сметніках, па далінах рэк.

Двух-, радзей аднагадовыя травяністыя расліны з прамастойным галінастым сцяблом выш. да 1,5—2 м. Лісце трайчастае, з дробных пілаватазубчастых лісточкаў. Кветкі дробныя, паніклыя, розных колераў (часцей белыя, бэзавыя, жоўтыя), у пазушных гронках. Плод — невялікі яйцападобны сціснуты струк. Кармавыя, лек., меданосныя, сідэратныя і араматычныя (маюць духмянае рэчыва кумарын) расліны. Выкарыстоўваюцца ў лікёра-гарэлачнай і харч. прам-сці, у медыцыне і сельскай гаспадарцы.

т. 2, с. 310

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Бурча́к1 ’гатунак гароху’ (Сцяц., Жд., Касп.), ’гарох буйнога гатунку’ (КЭС, лаг.), бу́рчак ’буры гарох’ (Др.-Падб.). Польск. burczak ’звычайны або буры гарох’. Фасмер (1, 249) (без польскага матэрыялу) лічыць, што гэта запазычанне з цюрк. моў (тур., туркм., чагат. burčak ’гарох’). Наводзіць сумненне адсутнасць гэтага слова ва ўсходніх гаворках, рус. і ўкр. мовах. Можа, запазычанне з польск. burczak (якое, здаецца, Варш. сл., 1, 236, выводзіць ад bury): параўн. націск у бу́рчак.

Бурча́к2 ’ручай з хуткім цячэннем вады’ (Арх. ГУ), ’адрэзак ракі, дзе хуткае цячэнне’ (Янк. I), бурча́ ’топкае месца’ (Яшкін). Укр. бу́рчак ’тс’. Да бурча́ць (гл.). Параўн. і бурку́н ’месца, дзе шуміць вада ў рацэ’ (Сцяшк. МГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)