Кісць ’частка рукі’ (ТСБМ). Укр.кисть, рус.кисть ’тс’, а таксама ’гронка, пэндзаль’, ст.-слав.кисть ’пучок, гронка’, балг.киска ’букет, пучок’, серб.-харв.ки̏ст ’пэндзаль’, славен.kist ’тс’, польск.kiść ’пучок, гронка’, чэш.kyst ’пучок, вязка, букет’, славац.kysť ’кутас, мяцёлка, гронка’. Агульнапрынята прасл.kystь узводзіць да *kyt‑tь, якое паходзіць ад kyta (гл. кіта) ’гронка, мяцёлка, пучок, кутас’ (Фасмер, 2, 240; Слаўскі, 2, 176–177; ЕСУМ, 2, 438).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПАДВІ́ЧКА,
галаўны ўбор замужніх жанчын на Беларусі у ляхавіцкім строі. Прадаўгаватым кавалкам (шырыня 12—15 см, даўжыня 50—60 см) саціну, атласу, парчы (уласна П.) абгортвалі тканку з чапцом і замацоўвалі шпількамі і іголкамі. Для пругкасці ў П. ўстаўлялі кардон, паперу, накрухмаленае палатно. Выкарыстоўвалі пераважна тканіну чырв. колеру з верт. белымі палоскамі ці блакітнага колеру з расл. узорам. Святочныя П. ўпрыгожвалі букетамі жывых кветак ці дэкар. зеляніны, якія ўтыкалі збоку ці па цэнтры, а таксама тасёмкамі, пацеркамі і інш. У вясельным уборы паверх П завівалі намітку, а на патыліцы мацавалі пышны букет кветак.
3. Нацерабіць нейкую колькасць (лёну, канопляў і пад.).
Н. ільну.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.) і што. Нагнаць (пра вецер; разм.).
Вецер нарваў снегу.
|| незак.нарыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бэз, ‑у, м.
Дэкаратыўная кустовая расліна сямейства маслінавых з блакітна-ліловымі або белымі пахучымі кветкамі, якія ўтвараюць вялікія суквецці. Расцвіў перад акном духмяны белы бэз.Брыль.// Расцвіўшыя галінкі гэтай расліны. На туалетным століку стаяў букет бэзу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНТАЛО́ГІЯ (грэч. anthologia літар.букет кветак),
зборнік літаратурных твораў (пераважна аднаго жанру) розных аўтараў пэўнай літаратуры, перыяду, літаратурнага кірунку і г.д. Вядомая са стараж. часоў на Усходзе і ў Грэцыі (складальнікам першай анталогіі лічаць грэч. паэта Мелеагра, 60 да н.э.). Бел. анталогіі бяруць пачатак ад стараж.-рускіх («Ізборнікі Святаслава» 1073, 1076). Адна з першых анталогій новага часу — «Дыяменты беларускага прыгожага пісьменства» (1919). У Беларусі выйшлі «Анталогія беларускай паэзіі» (т. 1—3, 1961; т. 1—3, 1993), «Анталогія беларускага апавядання» (т. 1—2, 1967), анталогія бел. дзіцячай л-ры «Арлянятам» (т. 1—2, 1967), «Анталогія беларускай народнай песні» (1968; 2-е выд. 1975), анталогія «Беларуская балада» (1978).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шыка́рны
(рус. шикарный, ад фр. chicard)
1) раскошны, багаты, пышны (напр. ш-ае ўбранне);
2) вельмі прыгожы, цудоўны (напр. ш. букет).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГРЫГАРЫ́ШЫНА (Валянціна Іванаўна) (н. 4.7.1942, г.п. Лясны Кіраўскай вобл., Расія),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1962), Бел.тэатр.-маст.Ін-т (1968). Сярод работ у кераміцы — кампазіцыі «Восеньскі букет» (1983), «Старое люстэрка» (1991); цыкл аб’ёмнай пластыкі з фаянсу «Ноч нараджэння», «Пейзаж з птушкай», «Дрэва, якое спявае» і інш. (1989); серыя дэкар. пластоў «І ўпала на зямлю зорка» (1996) і інш. Аўтар габеленаў «Залаты сад» (1979, з Г.Гаркуновым) у пасольстве Беларусі ў Індыі, габелены-заслоны «Натхненне» (1982, з Гаркуновым) для Барысаўскага Палаца культуры, «Шчодрасць зямлі бацькоў» (1984). Творчая манера вылучаецца дакладнасцю трактоўкі вобразна-пластычнай ідэі, тонкім адчуваннем колеру.
В.Грыгарышына. Серыя дэкаратыўных пластоў «I ўпала на зямлю зорка...». 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Áromn -s, -e, Aróman -s, -men
1) во́дар
2) буке́т (пра віно)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Бахма́ты ’касматы, пушысты’ (Гарэц.), бахма́тый (Бяльк.); адносіцца таксама і да раслін, параўн. бахма́ты ’пышны’ (букет) (Др.-Падб.), бахматая мята (Кіс.). Укр.бахма́тий ’мешкаваты (аб адзенні)’. Відавочна, вытворнае ад бахма́т ’конь татарскай пароды’ (’касматы конь’ → ’касматы’). Параўн. рус.бахме́т ’той, што касматы, махнаты, з доўгай шэрсцю’. Гл. яшчэ бухма́ты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
антало́гія
(гр. anthologia = літар.букет кветак)
зборнік выбраных мастацкіх твораў розных аўтараў (напр. а. беларускай паэзіі).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)