Трахна́1, трахня́ ‘мятая салома, адходы ад кулёў’ (дзісн., Бір.; паст., глыб., смарг., Сл. ПЗБ); ‘дробная салома’ (Сцяшк.), сюды ж трахні́ца ‘тс’, ‘пацяруха’ (паст., Сл. ПЗБ). Паводле распаўсюджання і акцэнтуацыі, канстатуецца балцкі ўплыў (Грынавяцкене і інш., Балто-слав. сб. М., 1972, 379). Параўн. літ.trakniaĩ ‘мятая салома, салома на страху’. Вярэніч (Междунар. конф. балтистов, 142) лічыць балтыйскае паходжанне недастаткова аргументаваным і дапускае славянскія аналогіі. Паводле ЕСУМ (5, 666), звязана з укр.тряхнути́ ‘трасянуць’, польск.trąchnąć ‘тс’, адпаведна з трэсці, трусіць і траха́ць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пумпа́шачка ’пузанчык, пышка’: мурашачка пумпашачка (воран., LKK 16, 187). Грынавяцкене і інш. (там жа) параўноўваюць з літ.pamparutė ’кругленькі, маленькі і пузаты (пра чалавека або прадмет)’, pamputys ’прышч; пончык’, рапіра, pampė ’пухліна, нарост’, pampti ’набухаць, разбухаць’, пры гэтым літаратурнаму -α/w-, на іх думку, павінна адпавядаць дыял.‑um‑. Аднак не выключаецца сувязь і з пампу́ха, пампу́шка ’булачка’, якія Фасмер (3, 194) лічыць запазычаннямі з нямецкай (адносна магчымай нямецкай крыніцы “гукавыяўляльнага” комплексу pump- гл. Шустар-Шэўц, 2, 1191); Лаўчутэ (Балтизмы, 147) лічыць балтыйскае паходжанне слова недастаткова аргументаваным. Сюды ж мурашка‑пумпашка ’божая кароўка’ (воран., ЛА, 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́здаль ’высокі нязграбны падлетак’ (кіраў., Нар. сл.), су́здыль ’сухі, танклявы чалавек’ (Бяльк.). Няясна; магчыма, аддзеяслоўны дэрыват ад суздо́ліць < здо́лець (гл.); першапачаткова, верагодна, у іранічным ужыванні. Трубачоў (Труды 1, 304) лічыць выпадковым фармальнае супадзенне з назвай горада рус.Суздаль (для якой прапануецца этымон *суздаль ’глінабітнае або цаглянае збудаванне’, параўн. ст.-слав.създати ’збудаваць’) і мяркуе пра балтыйскае паходжанне з формы, блізкай да літ.sausuõlis ’сухое дрэва’, што таксама няпэўна. Не выключаю ўтварэнне на базе шырока вядомых на ўсходзе Беларус! назваў гандляроў-разносчыкаў суздала, суздальцы, што паходзілі ад назвы горада.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
wpływać
wpływa|ć
незак.
1. уплываць; упадаць;
Wisła wpływać do Bałtyki — Вісла ўпадае ў Балтыйскае мора;
2. паступаць; прыходзіць (пра грошы і да т.п.);
3. уплываць; уздзейнічаць; рабіць уплыў
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Сібе́ль ‘сялява’ (асіп., Сл. ПЗБ), ‘назва рыбы’ (Ян.), сібель ‘верхаводка, Alburnus alburnus L.’ (Жук., Жыв. св.), укр.се́бе́ль, си́би́ль ‘тс’, рус.се́бе́ль, си́би́ль ‘тс’. Выводзіцца з *вьсебѣль, што да весь ‘цалкам’ (гл.) і белы; апошняе пацвярджаецца як навуковай назвай з лац.alburnus < albus ‘белы’, так і шматлікімі народнымі назвамі: укр.біли́ця, рус.бело́вка, польск.biela, чэш.bělice, славац.belička, славен.belíca і інш., а таксама нова-в.-ням.Weißfisch, грэч.όλόλευκοσ τάριχος (літаральна ‘цалкам белая рыба’), гл. Фасмер, 3, 587; Каламіец, Рыбы, 25; ЕСУМ, 5, 201. Выказанае меркаванне пра балтыйскае паходжанне назвы (Лекс. балтызмы, 11, 12) непрымальнае па фармальных прычынах (Анікін, Опыт, 274).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трайла́, трэйло́, трала́ ’балбатуха, лапатуха; балбатун, лапатун’ (Сл. ПЗБ), тра́йла ’жанчына, якая любіць хадзіць па сяле’ (ваўк., ЛА, 3), трайлава́ты ’балбатлівы’ (шальч., Сл. ПЗБ), трайло́чыць ’балбатаць’ (LKK, 1975, 16, 190). Параўн. польск. аргат. trajla ’трапло, балбатун’, trajlować ’плявузгаць, чмуціць, маніць’, літ.tráila ’пустамеля, пустамалот’. Меркаванні пра балтыйскае паходжанне (Зданцэвіч, LP, 8, 350; Лаўчутэ, Балтизмы, 73 і 85; Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 5, 112) патрабуюць дадатковай аргументацыі, паколькі літоўскія словы маюць гукапераймальнае паходжанне, параўн. tralė ’вясёлыя песенькі’, tráiloti ’спяваць вясёлыя песенькі’ і пад., параўн. выклічнік тра-ля-ля, трэліць ’плявузгаць, балбатаць’ (гл.); такое ж паходжанне можна дапусціць і для славянскіх слоў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Слі́вень ‘род бязногай, падобнай на змяю яшчаркі’ (ТСБМ), ‘род злой, гавораць сляпой, змяі’ (Нас.), ‘мядзянка (змяя)’ (Байк. і Некр.), ‘род змяі’ (Касп.), сьлі́вень ‘слімень, медзяніца-гадзюка’ (Бяльк., Сцяшк.), слі́вянь, слі́вень ‘вераценніца, якую лічаць ядавітай змяёй’ (Сл. ПЗБ). Рус.зах.сли́вень ‘тс’, польск.дыял.śliwień ‘ядавітая змяя’. Паводле Фасмера (3, 670), табуістычнае пераўтварэнне з сле́пень (гл. сляпень, як другую назву вераценніцы, Сл. ПЗБ) пад уплывам сліва, таму што змяя мае свінцова-шэрую афарбоўку; мала верагодным ён лічыць запазычанне з літ.slibinas, slykỹnas ‘казачны злы змей’, як гэта мяркуе Карскі (РФВ, 49, 21); прыводзіцца сярод слоў, балтыйскае паходжанне якіх цяжка давесці (Лаўчутэ, Балтизмы, 148). Параўн. слімень.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сялі́ба ’населены пункт у сельскай мясцовасці (пасёлак, сяло і пад.)’ (ТСБМ), ’двор, месца з жылым памяшканнем і прыналежнымі да яго пабудовамі і агародам’, ’жытло, дамоўка’, ’пасяленне’ (Ласт.), ’селішча’, ’месца пасялення’ (Мядзв., Шн. 2, Нік., Оч., Сержп. Прымхі), ’сядзіба’ (Касп., Сцяшк., Сл. ПЗБ, Яшк., Бяльк.), сялі́бішча ’месца, дзе была сядзіба’ (Сл. ПЗБ). Да сяліць, па ўзору сядзіба (гл.) з суф. ‑іба, якому прыпісваецца балтыйскае паходжанне, гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 130; Мартынаў, SlW, 66 і інш.; параўн. больш раннія формы сялі́дба (сели́дба) ’будоўля’ (Нас., Шымк. Собр.), ст.-бел.сели́дьба ’пасяленне’ (Козыраў, Очерки, 171), рус.наўг., пск.сели́тьба ’сядзіба’, макед.сели́дба ’перасяленне’ і пад., селідзе́бнэ ’вялікі прысядзібны ўчастак’ (лун., Выг.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАДАСХО́ВІШЧА,
штучны вадаём для збору і назапашвання вады. Звычайна вадасховішчы ствараюцца ў далінах рэк вышэй ад водападпорнага збудавання. Пад В. выкарыстоўваюцца таксама азёры, узровень якіх падымаюць плацінай на рацэ, якая пачынаецца з возера. Наліўныя вадасховішчы ў лагчынах, ярах і кар’ерах запаўняюцца вадой пры дапамозе падвадных каналаў і труб помпавымі станцыямі. Бываюць вадасховішчы ў марскіх залівах, адгароджаных дамбай. Аб’ём вады ў вадасховішчы звычайна больш за 1 млн.м³, пл. больш за 1 км² (меншыя вадасховішчы часцей наз.сажалкамі). Вадасховішчы выкарыстоўваюць для рэгулявання сцёку рэк, водазабеспячэння, рэкрэацыі, патрэб рыбаводства, лясной гаспадаркі, прам-сці, энергетыкі, воднага транспарту, у экалагічных мэтах. Адрозніваюць вадасховішчы шматгадовага, сезоннага (пераважаюць на Беларусі), тыднёвага і сутачнага рэгулявання сцёку. Вадасховішчы робяць уплыў на навакольнае асяроддзе, мяняюць гідралагічны рэжым вадацёкаў і вадаёмаў, узровень грунтавых водаў, расліннасць, мікраклімат і клімат у паласе ад некалькіх да дзесяткаў кіламетраў. У выніку буд-ва вадасховішчаў затапляюцца і падтапляюцца значныя плошчы зямель, існуе небяспека аварый і катастроф (нават антрапагенных землетрасенняў) пры прарыве вады праз плаціну ці дамбу. Патрабуецца пастаянны нагляд за берагамі і катлавінай вадасховішча, правядзенне работ супраць заглейвання, абмялення, зарастання воднай расліннасцю, замору рыбы і інш.
Першыя вадасховішчы ўзніклі да н.э. ў Стараж. Егіпце, на Б. Усходзе, у Кітаі, Японіі, Індыі і інш. краінах Усх. і Паўд. Азіі пераважна для арашэння. Самыя буйныя вадасховішчы створаны ў Афрыцы, Азіі і Амерыцы. Паводле аб’ёму вады найб.Брацкае вадасховішча ў Азіі (каля 169 км³), па плошчы — Вольта ў Афрыцы (8480 км²). На Беларусі ў пач. 19 ст. невялікія вадасховішчы ўваходзілі ў воднатрансп. шляхі, што злучалі Балтыйскае і Чорнае моры. Інтэнсіўнае буд-ва іх пачалося ў 1950-я г, пабудавана 145 вадасховішчаў агульным аб’ёмам вады 3,1 км³ і пл. воднага люстра 814 км² (1995). Найб.Вілейскае вадасховішча і Заслаўскае вадасховішча, якія ўваходзяць у Вілейска-Мінскую водную сістэму.
Літ.:
Авакян А.Б., Салтанкин В.П., Шарапов В.А. Водохранилища. М., 1987.
В.В.Дрозд.
Да арт. Вадасховішча. Возера-вадасховішча Люнерзе ў басейне р. Іль (Аўстрыя).Да арт. Вадасховішча. Заслаўскае вадасховішча — адно з найбольшых у Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мо́ра, ‑а, н.
1. Частка акіяна, больш-менш адасобленая сушай, з гаркавата-салёнай вадой. Чорнае мора. Балтыйскае мора. □ Над морам займаецца ясная раніца, і падаюць промні наўскос у ваду.А. Вольскі.Паўночнае мора сустрэла нас штормам.Панчанка.// Умоўная назва некаторых вялікіх азёр ці вялікіх штучных вадаёмаў. Аральскае мора. Мінскае мора.
2.перан. Вялікая прастора чаго‑н. Мора лясоў. □ Рэчкі, купіны, чароты, Мора траў і хмызняку.Колас.І зноў пачыналіся палі, далёка забягаючы жаўтаватым морам жытоў.Скрыган.
3.перан. Вялікая колькасць каго‑, чаго‑н. Мора людзей. Мора кветак. Мора слёз. Мора агню. □ Над морам людскіх галоў узлятае чырвоны сцяг.«Маладосць»./ Аб адцягненых з’явах, прадметах, аб пачуццях. Цямней .. становяцца вочы твае, і душа мая тоне ў глыбокім моры іх ззяння.Бядуля.
•••
Адкрытае мора — мора, якое знаходзіцца ў агульным карыстанні ўсіх дзяржаў.
Закрытае мора — мора, усе берагі якога належаць адной дзяржаве.
Капля (кропля) у морыгл. капля.
Мора па калена — усё ніпачым, нічога не цяжка, нічога не страшна.
На дне мора знайсцігл. знайсці.
Чакаць з мора пагодыгл. чакаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)