Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Падру́чча ’бярэмя’ (Сцяшк. Сл.), падру́чай ’ахапак сена, які можна ўзяць пад руку’, подру́чʼе ’месца пад рукой; аб’ём, які можна прынесці пад пахай’ (ТС). Суфіксальныя вытворныя на базе словазлучэння пад руку. Гл. таксама ручай(ка).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ба́бак ’ахапак ільну, вынесенага з сушні за адзін раз для апрацоўкі’ (Мат. АС, Шкл.), ба́бык, аба́бак ’малая ўкладка снапоў на полі’ (ДАБМ, 877). Мабыць, таго ж паходжання, што і аба́бак (гл.) ’мэндлік’. Але гэта не зусім яснае ўтварэнне. Хутчэй за ўсё назва аба́бак ’мэндлік’ была перанесена на ’ахапак ільну’ (а аба́бак ’мэндлік’, мабыць, аддзеяслоўнае ўтварэнне: абабіцца ’стаць падобным да бабы’, параўн. ба́ба ў значэнні ’круглыя, вялікія прадметы’; да марфалогіі параўн. Мяркулава, Очерки, 176–177).
Такая колькасць чаго‑н. (дроў, саломы, бульбоўніку і інш.), што можна абхапіць абедзвюма рукамі і панесці; ахапак. У хаце было цёпла: спалохаўшыся марозу, бабуля спаліла ў грубцы вялізнае бярэма бярозавых дроў.Брыль.Забразгала клямка ў сенцах, і цётка ўвайшла ў хату, несучы перад сабою бярэмя дроў.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смаля́нка1, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Сорт груш.
смаля́нка2, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Тое, што і смалёўка (у 2 знач.). Не букет, а цэлы ахапак — пышны і яшчэ свежы, толькі дробненькія пялёсткі ружовых смалянак былі ўжо крануты згубнасцю [за]вядання.Ракітны.Ірдзелі на палянках чырвоныя смалянкі.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Астрамок ’невялікі воз (сена)’ (Гарэц., Касп.), астро́мак ’невялікі воз сена, ахапак сена’ (Нас., Гарэц.). Рус.дыял.остро́мок, острё́мок, остра́мок ’тс’, остра́мок доўгі шост у стагу сена’, укр.острямок, настрямок ’невялікі воз сена’, ст.-рус.острамок ’ахапак сена’ (1537). Параўн. настра́мак, стромак ’невялікі воз сена’ (Нас.). Фасмер (3, 166) звязвае з чэш.strom ’ствол, дрэва’, лічыць, што астромак ’сена вакол «строма», г. зн. шаста’. Таксама Безлай, Eseji, 118. Праабражэнскі, 2, 396: да стромкі ’такі, што імкнецца ўверх’, — г. зн. да стремиться. Сувязь з стромка адзначаў ужо Насовіч. Параўн. яшчэ дыял.настраміць ’накалоць’, укр.(у)стромити ’ўваткнуць, усунуць’. Выклікае цяжкасці тлумачэнне розных галосных пад націскам. Няясна. Гл. стромка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыло́нне, прыло́нак ’лона; калені; месца (для дзяцей) на каленях’ (Нас., Байк. і Некр.); таксама сюды ж прыло́нне ’аб’ём, абхват рукамі; мера пры куплі-продажы’ (Нас., Інстр. 3). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад ло́на ’грудзі; чэрава; калені; ахапак, бярэмя’ (гл.) < прасл.*lono, якое ўжо мела як гэтыя, так і семантычна блізкія значэнні (ЭССЯ, 16, 32–35).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абярэ́мак, ‑мка, м.
1. Такая колькасць чаго‑н., якую можна ўзяць, панесці, абхапіўшы рукамі; бярэмя, ахапак. Бацька штовосень сюды прывозіў з лугу бахматыя вазы зялёнага, духмянага мурагу.., а ўжо мы з дзедам ладавалі, парадкавалі — цягалі віламі і абярэмкамі сена на вышкі.Сачанка.
2. Становішча рук, калі чалавек нясе што‑н. у ахапку. Рыта вярнулася з суседняга пакоя, несучы ў абярэмку пасцель для Пратасевіча.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хапо́к, ‑пка, м.
1.Разм. Тое, што і ахапак. Кладзі на плыт хапок атавы, Пад галаву закладвай рукі, — І слухай, як рака каўтае вугроў, нібы вудоўі, пругкіх.Барадулін.
2. Рэзкі, кароткі рух; рывок. За адзін хапок.
•••
На хапок (хапка) — спяшаючыся, не затрачваючы многа часу. Паездка ў лес на хапок канчалася той ці іншай непрыемнасцю.Ермаловіч.Прыпяць не любіць тых, што бяруцца за справу на хапка.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ашо́мак ’мяккі качан капусты’ стаўб. (Жд.), ’непрабітны чалавек’ (капыл., Цыхун, вусн. паведамл.), ошу͡омок ’аб’едак, агрызак’ (КСТ). Ад шамаць ’шалясцець’, ’ціха есці’ як ашамотак (гл.) ад шаматаць; o (у͡о) на месцы а пад націскам у выніку аналогіі да слоў з заканамерным чаргаваннем о/а, параўн. астопак і стаптаць, охопак і ахапак ад хапі́ць, хапа́ць; відаць, выпадковае падабенства да крым.-тат.ašamak ’есці’.