1. Пярэдняя галоўная частка будынка, што выходзіць на вуліцу. Галоўны фасад павільёна ўпрыгожваецца велічнай каланадай.«Беларусь».Цешыла і вабіла ўсё: .. абліты вадою асфальт, у якім люстраваліся фасады будынкаў, машыны і людзі.Грамовіч.
2.Спец. Вертыкальная праекцыя аб’екта.
[Фр. façade.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лу́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Невялікае паглыбленне; ямка. Лункі для пасадкі расады. □ Асфальт вуліцы быў сухі і шэры ў цьмяным святле ліхтароў, пабялелі толькі лункі каля ліп і каштанаў.Шамякін.//Спец. Паглыбленне ў сківіцы, дзе знаходзіцца корань зуба. Лунка зуба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разапрэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Які разапрэў; распараны. Добра будзе досвіткам разбіваць зляжалы за ноч, разапрэлы тарфяны пыл.Мыслівец.Дзям’ян Хрысцюк пазіраў на разапрэлага ад духаты і хвалявання Антона Падлуцкага, пасміхаўся сам сабе.Дуброўскі.Прайшло вельмі мала часу і ногі мае ўміналі пад сябе, мералі разапрэлы ад гарачыні асфальт тратуара.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
Абл. Шоргаць, соўгаць па чым‑н., пакідаючы след. Паглыблены ў гэтыя нечаканыя думкі, стараючыся адмахнуцца ад іх, Максім не адразу зразумеў, чаму гэта Маня спынілася пасярод вуліцы, пачала чырыць чаравікам па зямлі.Кудравец.Стары ішоў насустрач і задуменна чырыў перад сабою кійком, нібы падмятаючы асфальт.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамо́клы, ‑ая, ‑ае.
Насычаны вільгаццю; намоклы. [Зыбін] уваліўся ў пакой абляпаны граззю да пояса, у прамоклым нашчэнт, калісьці белым кажусе.Мележ.// Мокры ад дажджу, сырасці і пад. Можна сабе ўявіць, што павінны былі адчуць гэтыя прамоклыя, схаладзелыя людзі.Маўр.Прамоклыя наскрозь дрэвы сыпалі на бліскучы асфальт, на рабыя лужыны вялае парыжэлае лісце.Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
asphalt
[ˈæsfɔlt]1.
n.
асфа́льт -у m.
2.
v.
асфальтава́ць
3.
adj.
асфа́льтавы
an asphalt highway — асфа́льтавая аўтастра́да
asphalt jungle, informal – асфа́льтавыя джу́нглі, ча́стка го́раду, у яко́й учыня́ецца шмат злачы́нстваў
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
мякчэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Рабіцца мяккім, мякчэйшым. Надвор’е сёння спякотнае, нават асфальт мякчэе пад нагамі.В. Вольскі.— Тытунёвую расаду пасеялі, як толькі пачала мякчэць зямля.Кулакоўскі.
2.перан. Лагаднець, дабрэць. — Хто гэта? Чужы нехта? — голас у Грасыльды мякчэў, калі яна падыходзіла бліжэй.Пташнікаў.Валодзя паступова пачаў мякчэць і здавацца.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́відны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца прывідам. Прывідны вобраз. Прывідны малюнак.// Няясны, невыразны; зменлівы. Сыры асфальт агні рэклам адсвечваў І прывідныя цені мокрых дрэў.Лойка.Ён [месяц] столькі срэбных водсветаў раскінуў, Што аж да дня іх прывідны агонь Перасыпала хваля хвалі сіняй, Як нейкі скарб, з далоні на далонь.Танк.
2. Які існуе ва ўяўленні; нерэальны. Прывіднае шчасце. Прывідныя надзеі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БІ́ТУМЫ (ад лац. bitumen горная смала),
агульная назва прыродных або штучных сумесяў цвёрдых, смолападобных вуглевадародаў і іх кіслародных, сярністых і азоцістых вытворных. Прыродныя бітумы змяшчаюцца ў нафце (асфальт), каменным і бурым вугалі, у невял. колькасцях у асадкавых горных пародах. Раствараюцца ў арган. растваральніках (шкіпінар, уайт-спірыт, нафтавыя і каменнавугальныя сальвенты, бензол, серавуглярод і інш.; пры гэтым атрымліваецца бітумны лак). Цвёрдыя бітумы маюць чорны колер, шчыльн. да 1000 кг/м³, размякчаюцца пры т-ры 25—90 °C. Штучныя атрымліваюць перагонкай бітумаў прыродных, напр. нафтавых астаткаў (астаткавы гудрон) або адходаў кіслотнай ачысткі змазачных маслаў (рэгенерыраваны гудрон). Бітумы выкарыстоўваюць у дарожным буд-ве, вытв-сці буд. і ізаляцыйных матэрыялаў, кампаўндаў, пластмасаў, лакаў, для стварэння воданепранікальных заслонаў у гідратэхн. збудаваннях, аховы бетонных фундаментаў ад уздзеяння грунтавых водаў і інш.