лунка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Невялікае паглыбленне; ямка. Лункі для пасадкі расады. ▪ Асфальт вуліцы быў сухі і шэры ў цьмяным святле ліхтароў, пабялелі толькі лункі каля ліп і каштанаў. Шамякін. // Спец. Паглыбленне ў сківіцы, дзе знаходзіцца корань зуба. Лунка зуба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)