асфа́льт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. асфа́льт
Р. асфа́льту
Д. асфа́льту
В. асфа́льт
Т. асфа́льтам
М. асфа́льце

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

асфа́льт, -у, М -льце, м.

1. Чорная смалістая маса для пакрыцця дарог, вуліц, тратуараў і пад., утвораная ў выніку акіслення нафты і выпарэння яе лёгкіх фракцый.

2. Дарога, пакрытая такой масай.

Выехалі на а.

|| прым. асфа́льтавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асфа́льт асфа́льт, -ту м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асфа́льт, -ту м. асфа́льт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асфа́льт, ‑у, М ‑льце, м.

1. Прыродная або штучная чорная смалістая маса, якая выкарыстоўваецца ў некаторых галінах прамысловасць і якой пакрываюць дарогі, тратуары. Тхнула смалістым вод[а]рам, ішлі дымы... Людзі мяшалі кіпучы асфальт. Чорны. [Хлопцы] падняліся на ўзвышша, адтуль была відаць пакрытая асфальтам дарога. Гурскі.

2. Дарога, тратуар, пакрытыя такой масай. Ледзь чутна шасцяць па асфальце таксі. Навуменка. Асфальт скончыўся. Далей пайшла брукаваная шаша. Корбан.

[Ад грэч. ásphaltos — горная смала.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АСФА́ЛЬТ

(ад грэч. asphaltos горная смала),

будаўнічы су́вязны матэрыял. Прыродны асфальт утвараецца пры акісленні нафты пасля выпарэння лёгкіх фракцый. Пашыраны ў раёнах неглыбокага залягання і выхаду на паверхню нафтаноснай пароды. Штучны асфальт — сумесь бітумаў (13—60%) з тонказдробненым вапняком, пясчанікам і інш., адрозніваецца ад прыроднага наяўнасцю парафіну і нафтавага масла. Асфальт выкарыстоўваюць як дахавы гідраізаляцыйны матэрыял, у вытв-сці асфальтабетону, замазак, клею.

т. 2, с. 62

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

асфа́льт м Asphlt m -(e)s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

асфа́льт

(гр. asphaltos = горная смала)

1) чорная смалістая маса, якой пакрываюць дарогі; утворана ў выніку акіслення нафты і выпарэння яе лёгкіх фракцый;

2) дарога, тратуар, пакрытыя такой масай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Асфа́льт. У сучасным значэнні, відаць, праз рускую (Крукоўскі, Уплыў, 83) ці польскую мову (у пачатку XX ст.) з нямецкай (дзе з французскай) або з французскай, дзе праз лацінскую з грэчаскай (Фасмер, 1, 194–195; Шанскі, 1, А, 167–168). Але ў перакладзе Флавія сустракаем ст.-рус. асфальтъ (XII ст.). Традыцыя ўжывання слова ў рускай мове, відаць, не перарывалася, таму, магчыма, што дакладней лічыць сучаснае рускае працягам гэтага слова па паходжанню з грэч. ἄσφαλτος. Але ў беларускай мове традыцыя ўжывання слова, відаць, была перапынена.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

патрэ́сканы, -ая, -ае.

Які патрэскаўся, у трэшчынах.

П. асфальт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)