СКІ́ПА ((Schipa) Ціта) (2.1.1889, г. Лечэ, Італія — 16.12.1965),
італьянскі спявак (лірычны тэнар). Вучыўся ў А.Джэрунды ў Лечэ і ў Э.Пікалі ў Мілане. У 1910—55 выступаў на сцэне італьян. і інш. оперных т-раў Еўропы і Амерыкі, у т. л. Чыкагскага, «Метраполітэн-опера», «Ла Скала». З 1946 выступаў і як канцэртны выканаўца. Адзін з буйн. італьян. оперных спевакоў 20 ст. Майстар бельканта. Яго голас вылучаўся багаццем адценняў. пластычнасцю, пяшчотнасцю і мяккасцю гучання. Сярод лепшых партый: граф Альмавіва («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Немарына, Эрнеста («Любоўны напітак», «Дон Паскуале» Г.Даніцэці), Вертэр («Вертэр» Ж.Маснэ). Спяваў у спектаклях з Ф.Шаляпіным. Здымаўся ў муз. кінафільмах, у т. л. «Любімыя арыі». Аўтар аперэты «Прынцэса Ліяна» (паст. 1935), хар. і фп. твораў, песень.
Літ.:
Лаури-Вольпи Дж. Вокальные параллели: Пер. с итал Л., 1972.
азербайджанскі спявак (барытон), дырыжор. Нар.арт. Азербайджана. Нар.арт.СССР (1973). Унук А.М.М.Магамаева. Скончыў Азерб. кансерваторыю (1968). З 1962 (з перапынкам) саліст Азерб.т-ра оперы і балета, адначасова ў 1975—79 маст. кіраўнік Дзярж.эстр.-сімф. аркестра Азербайджана. Валодае гнуткім голасам прыгожага мяккага тэмбру вял. дыяпазону, сцэн. тэмпераментам. Сярод лепшых оперных партый: Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Скарпія («Тоска» Дж.Пучыні), Алека («Алека» С.Рахманінава), Аслан-шах («Шах Ісмаіл» А.М.М.Магамаева), Гасан-хан («Кёр-аглы» У.Гаджыбекава). У канцэртах выконвае арыі з опер, аперэт, рамансы, эстр. і неапалітанскія песні. Аўтар твораў для эстр.-сімф. аркестра, песень, музыкі да драм. спектакляў і кінафільмаў. Зняўся ў кінафільмах «Нізамі», «Спявае Муслім Магамаеў». 1-я прэмія на Міжнар. фестывалі песні ў Сопаце (Польшча, 1969), «Залаты дыск» (1969, Францыя).
Літ.:
Тихвинская Л. Муслим Магомаев // Певцы советской эстрады. М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́НДА (італьян. rondo, франц. rondeau ад rond круг),
музычная форма, заснаваная на шматразовым чаргаванні гал. тэмы (рэфрэна) з эпізодамі. Рэфрэн праводзіцца ў асн. танальнасці, эпізоды — у пабочных.
Паходзіць ад нар. карагодных песень. Шырока прадстаўлена ў музыцы франц. клавесіністаў 17—18 ст. У класіч. музыцы выкрышталізавалася Р. 5-часткавай структуры (з 2 эпізодамі) з больш развітой гал. тэмай. Венскія класікі выпрацавалі вышэйшую форму Р. (традыц. назва — Р.-саната), дзе асн. прынцып рандальнасці спалучаецца з рысамі складанай трохчасткавай і санатнай форм. У форме Р. пішуцца інстр. п’есы, ч. санатна-сімф. і сюітных цыклаў, радзей рамансы, оперныя арыі.
У бел. музыцы Р. для розных інструментаў, камерных саставаў і аркестраў пісалі М.Аладаў, А.Багатыроў, Р.Бутвілоўскі, Р.Сурус, М.Чуркін і інш. У форме Р. напісаны фіналы сімфаньеты Аладава, 2-й сімфоніі Г.Вагнера, скрыпічнага канцэрта Г.Гарэлавай, 3-га цымбальнага канцэрта Дз.Смольскага і інш. Прыклады Р. ёсць і ў бел.нар.інстр. музыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рытурнэ́ль
(фр. ritournelle < іт. ritornello, ад ritorno = вяртанне)
1) частка акампанементу, якая паўтараецца ў пачатку і ў канцы кожнай страфы песні, раманса, опернай арыі і інш.;
2) невялікі музычны ўступ перад пачаткам танца;
3) верш, напісаны трохрадковай страфой, у якой першы і трэці радкі рыфмуюцца.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БАХ (Bach),
нямецкі род, з якога паходзяць некалькі пакаленняў музыкантаў 16 — пач. 19 ст., у т. л. І.С.Бах і яго сыны: Вільгельм Фрыдэман (22.11.1710, Веймар — 1.7.1784), кампазітар і арганіст. Сярод твораў опера «Лаузус і Лідзія», «Нямецкая меса» (незак.), 21 кантата, 9 сімфоній, 5 канцэртаў для клавесіна, інстр. творы, харальныя прэлюдыі, фугі, каноны для аргана, творы для клавесіна. Карл Філіп Эмануэль (8.3.1714, Веймар — 14.12.1788), кампазітар і клавесініст. Найб. значныя дасягненні ў музыцы для клавіра (каля 50 канцэртаў). З інш.тв.: араторыі, «Страсці», магніфікат, кантаты, сімфоніі, камерна-інстр. творы. Аўтар значных тэарэт. прац аб прынцыпах выканальніцтва (у т. л.кн. «Вопыт правільнага спосабу ігры на клавіры», 1753—62, факс. выд. 1957). Іаган Крысціян (5.9.1735, Лейпцыг — 1.1.1782), кампазітар, арганіст, клавесініст. Жыў у Мілане, Лондане. Сярод тв.: 12 опер, у т. л. «Фемістокл» (1772), «Амадыс дэ Голь» (1779), каля 10 пастыча, арыі і кантаты, каля 50 сімфоній, 13 уверцюр, 31 сімфонія-канцэрт, 37 канцэртаў для фп. і інш.інстр., духоўныя творы. Іаган Крыстоф Фрыдрых (21.6.1732, Лейпцыг — 26.1.1795), кампазітар, клавесініст. Аўтар араторый, духоўных і свецкіх кантат, квартэтаў, твораў для клавесіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫВЕРТЫСМЕ́НТ (франц. divertissement літар. забава, развесяленне),
1) устаўныя, пераважна вак.-харэаграфічныя нумары, у драм., оперных і балетных спектаклях у 17—19 ст. Выконваліся паміж актамі спектакля, як правіла, не былі звязаны з яго сюжэтам.
2) Праграма з нумароў розных жанраў (папулярныя арыі, куплеты, танцы, камічныя маналогі і сцэнкі і інш.). З 17 ст. паказвалася ў драм. т-ры пасля заканчэння асн. п’есы.
3) Устаўная муз.-харэаграфічная кампазіцыя (балетная сюіта) унутры опернага ці балетнага спектакля. Уключаецца звычайна для паказу выканальніцкіх магчымасцей салістаў, раскрыцця асн. рыс вобразаў, якія ўвасабляюцца. Вядомы з 17 ст., сустракаюцца і ў 19—20 ст. (рысы дывертысментнасці ёсць у оперы «Кветка шчасця» А.Туранкова, балетах «Падстаўная нявеста» Г.Вагнера, «Выбранніца» Я.Глебава і інш.).
4) 3 17 ст.інстр. і вакальныя муз. творы развесяляльнага характару. З 18 ст. адна з цыклічных формаў інстр. музыкі для камернага ансамбля ці аркестра і для аднаго інструмента (І.Гайдн, В.А.Моцарт і інш.). Спалучае рысы санаты і сюіты, блізкі да серэнады, касацыі, накцюрна. Узнік у камедыі-балеце, камічных операх 17—18 ст. (Ж.Б.Люлі, Ж.Ф.Рамо, К.В.Глюк), вядомы і ў больш позніх шматактовых операх і балетах.
5) Свабодная інтэрмедыя ўнутры фугі (у замежнай муз. тэорыі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСІЁНЫ (італьян. passione ад лац. passio пакута),
страсці, рэлігійнае дзейства, заснаванае на евангельскіх тэкстах пра пакуты і смерць Ісуса Хрыста. Як асобная літургічная цырымонія П. выкарыстоўваліся хрысц. царквой з 4 ст. У каталіцкім набажэнстве суправаджалася ўрачыстым спяваннем паводле спец. выпрацаваных для гэтай мэты рэчытатыўных формул (тонаў). Адбывалася ў час мес Вербнай нядзелі, серады, чацвярга і пятніцы перадвелікоднага тыдня. Першапачаткова П. рэчытаваліся салістам (дыяканам), з 13 ст. ёсць звесткі пра драматызаванае, падзеленае на ролі (апавядальнік, Хрыстос, хор іудзеяў і інш.) выкананне. З 15 ст. распаўсюдзіліся рэспансарыяльныя (манадыйныя эпізоды чаргаваліся з поліфанічнымі) і матэтныя (увесь тэкст быў апрацаваны поліфанічна) П. У 17 ст. ўзнік новы тып П. — аратарыяльны, у якім біблейскі тэкст дапаўняўся вершамі і гімнамі, а муз. трактоўка (эмацыянальны рэчытатыў саліста замест традыц. псалмодыі, арыі, вак. ансамблі, інстр. эпізоды) адпавядала барочнай стылістыцы (А.Скарлаці). Росквіт П. звязаны з пратэстанцкай традыцыяй («Страсці па Іаану», 1724, «Страсці па Матфею», 1729, І.С.Баха). П. ў правасл. набажэнстве («Страсці Хрыстовы») фіксуюцца ў слав. рукапісах з 12 ст. Яны выконваліся ў час ютрані Вял. пятніцы і ўключалі 12 урыўкаў з Евангелляў, вял. колькасць спеваў (антыфонаў, трапароў, стыхір і г.д.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЧЫТАТЫ́Ў (італьян. recitativo ад recitare дэкламаваць),
тып вакальнай, радзей інструм. мелодыкі, якая ўвасабляе інтанацыі, рытміку і агульную структуру натуральнай гаворкі, захоўваючы фіксаваны муз. строй; таксама назва раздзела ў оперы, кантаце, араторыі ў 17—19 ст., які папярэднічаў арыі (А.Скарлаці, І.С.Бах, В.А.Моцарт, Дж.Вердзі і інш.). Р. адрозніваюцца паводле моўнага прататыпу.
У фальклоры розных народаў — гэта абрадавыя песні, плачы-галашэнні і інш. Вылучаецца рэчытатыўная літургічная псалмодыя. У творах кампазітараў неапалітанскай опернай школы пач. 18 ст. склаліся 2 віды Р.: «secco», які імітаваў бытавую гаворку, і «accompagnato», арыентаваны на патэтычную тэатр. дэкламацыю. Р. у інстр. музыцы паявіўся пад уплывам оперы (Ф.Банпорці, Дж.Тарэлі, І.Кунаў і інш.). Пазней семантычныя магчымасці інстр. Р. ўзбагачаліся за кошт пераўтварэння ім новых інтанацыйных прататыпаў — культавай псалмодыі, фалькл. Р., кантрастнай і медытатыўнай унутр. мовы.
У бел. музыцы Р. прадстаўлены ў сольных і ансамблевых нумарах першых бел. опер (быў невыразны, часам пераважаў дэкламацыйны пачатак). Багатыя магчымасці Р. ў операх А.Багатырова, С.Картэса, Ю.Семянякі, Дз.Смольскага, А.Туранкова, Я.Цікоцкага, дзе ён гнутка адлюстроўвае эмац. стан герояў, адценні розных сітуацый у працэсе развіцця дзеяння. Магчымасці інстр. Р. шырока выкарыстаны ў бел.сімф. музыцы.
Літ.:
Друскин М.С. Речитатив в русской классической опере // Друскин М.С. Исследования. Воспоминания. Л.;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэмп, ‑у, м.
1. Ступень хуткасці выканання музычнага твора. Тэмп арыі. Тэмп уверцюры./ Пра спектакль, чытанне, мову і пад. Тэмп спектакля. Тэмп песні. □ Гукі полькі запоўнілі хату. Гетманскі лёгка кружыўся, набіраючы тэмп.Алешка.// У спорце — ступень хуткасці мерных або паўторных рухаў, дзеянняў. Тэмп бегу. Тэмп стральбы. □ На трэніроўцы маё сэрца хутка набірала адпаведны тэмп, і я адчуваў сябе зусім свабодна якраз у той час, калі спрытныя гарадскія юнакі ўжо выдыхаліся і выглядалі, як мокрыя кураняты.Карпюк.
2. Хуткасць ажыццяўлення, выканання або інтэнсіўнасці развіцця чаго‑н. Тэмпы росту цяжкай прамысловасці. □ Сельская гаспадарка дасягнула высокіх тэмпаў росту.«Работніца і сялянка».Шаманскі ўсёй сваёй душой адчуў, што цяпер, у дні агульнага працоўнага ўздыму калгаснікаў, самы час набіраць тэмпы.Дуброўскі.
•••
У тэмпе — хутка, энергічна (рабіць што‑н.).
[Іт. tempo.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СА́ЎЧАНКА (Аркадзь Маркавіч) (н. 6.4.1936, г. Віцебск),
бел. спявак (барытон). Нар.арт. Беларусі (1976). Нар.арт.СССР (1985). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1960). З 1960 саліст Нац.акад.т-ра оперы Беларусі. Валодае мяккім лірычным голасам своеасаблівага прыгожага тэмбру, шырокага дыяпазону, высокай вак. тэхнікай, майстэрствам сцэн. пераўвасаблення. Яму ўласціва ўдумлівая адпрацоўка, філігранная шліфоўка дэталей вак. і сцэнічнага бакоў ролі. Сярод партый нац. рэпертуару: Апанас і Фон Шолен («Алеся» Я.Цікоцкага), Лагоўскі («Яснае світанне» А.Туранкова), Лявон Бурак, Максім Багдановіч, Міхал («Калючая ружа», «Зорка Венера», «Новая зямля» Ю.Семянякі), Кізгайла («Сівая легенда» Дз.Смольскага), Ляўчук («Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера), Фаскары, Бургамістр («Джардана Бруна», «Візіт дамы» С.Картэса), Понцій Пілат («Майстар і Маргарыта» Я.Глебава); класічных і сучасных опер: Анегін, Ялецкі, Томскі («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Мізгір («Снягурачка» М.Рымскага-Корсакава), Януш («Галька» С.Манюшкі), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Марсель, Шарплес («Багема», «Чыо-Чыо-сан» Дж.Пучыні), Валянцін («Фауст» Ш.Гуно), Эскамільё, Зурга («Кармэн», «Шукальнікі жэмчугу» Ж.Бізэ), Дон Жуан, граф Альмавіва («Дон Жуан», «Вяселле Фігара» В.А.Моцарта), Рыгалета, граф ды Луна, Радрыга, Жэрмон, Рэната («Рыгалета», «Трубадур», «Дон Карлас», «Травіята», «Баль-маскарад» Дж.Вердзі), Тэльрамунд («Лаэнгрын» Р.Вагнера), Малатэста («Дон Паскуале» Г.Даніцэці), Лістрат («У буру» Ц.Хрэннікава), Камісар («Брэсцкая крэпасць» К.Малчанава), Фердынанд, Андрэй Балконскі («Заручыны ў манастыры», «Вайна і мір» С.Пракоф’ева). Выканаў партыі Адама ў тэлеоперы «Ранак» Вагнера, Яўхіма ў радыёоперы «Барвовы золак» К.Цесакова, Скарыны ў фільме-оперы «Францыск Скарына» Дз.Смольскага. У канцэртным рэпертуары арыі з класічных і сучасных опер, рамансы, творы бел. кампазітараў, бел., рус. і ўкр.нар. песні.
А.Я.Ракава.
Аркадзь Маркавіч Саўчанка.А.Саўчанка ў ролі Радрыга.