Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́РЫЯ (італьянскае aria),
сольная вакальная кампазіцыя з інструментальным суправаджэннем у оперы, араторыі, кантаце, з сярэдзіны 19 стагоддзя і ў аперэце; радзей самастойны твор. Часам арыяй называюць інструментальную п’есу пявучага характару. Тэрмін вядомы з 15 стагоддзя. Да сярэдзіны 17 стагоддзя акрэсліліся характэрныя для італьянскай опернай Арыі тыпы мелодыкі (бельканта, каларатура), форма, віды, вызначылася драматургічная функцыя арыі як лірычнага цэнтра. Найбольшай жанравай разнастайнасці дасягнула ў сярэдзіне 19 стагоддзя. У сувязі з імкненнем да драматургічнай цэласнасці оперы з канца 19 стагоддзя арыя траціць вядучае значэнне, часам ператвараецца ў сцэну ці маналог. Разнавіднасці арыі — арыета, арыёза, каваціна і інш.
т. 2, с. 9
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫЁЗА (італьянскае arioso),
1) невялікая напеўная арыя, часта лірычнага характару, у оперы або кантаце. Займае прамежкавае становішча паміж арыяй і рэчытатывам. Ад арыі адрозніваецца меншымі памерамі, адсутнасцю пэўнай структуры, ад рэчытатыву — прастатой і напеўнасцю мелодыі. Сустракаюцца арыёзы ў стылі меладызаванага рэчытатыву.
2) У інструментальнай музыцы тэрмін «арыёза» выкарыстоўваецца для абазначэння жанру і пявучага характару выканання.
т. 2, с. 6
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРЫНЕ́НКА (Дзіяна Ігнацьеўна) (н. 8.11.1930, с. Белавусаўка Драбаўскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна),
украінская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Нар. арт. СССР (1975). Скончыла Кіеўскую кансерваторыю (1955). З 1955 салістка капэлы «Думка», у 1962—87 — Кіеўскай філармоніі. З 1961 выкладае ва Укр. акадэміі музыкі (з 1985 праф.). У рэпертуары творы ўкр. кампазітараў, укр. і рус. нар. песні, арыі з опер. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Р.Шаўчэнкі 1972.
т. 12, с. 338
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ГДАН (Фёдар Емяльянавіч) (н. 28.3.1939, в. Кацельня-Баярская Брэсцкага р-на),
бел. спявак (бас). Засл. арт. Украіны (1979). Скончыў Львоўскую кансерваторыю імя М.Лысенкі (1966). З 1966 саліст ансамбляў песні і танца «Данбас» ваенна-паветраных сіл Групы сав. войскаў у Германіі, Чарнаморскага флоту. З 1990 саліст Брэсцкай абл. філармоніі. У рэпертуары арыі з опер кампазітараў-класікаў, класічныя рамансы, песні сучасных аўтараў, апрацоўкі бел., рус., укр. нар. песень.
А.А.Мартыненка.
т. 3, с. 202
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ПРЫК (Уладзімір Іванавіч) (н. 16.9.1927, в. Барысаўка Белгародскай вобл., Расія),
бел. спявак (лірычны тэнар). Засл. арт. Беларусі (1992). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1956). Працаваў у Кіеўскай філармоніі, Львоўскім т-ры оперы і балета. З 1963 саліст Бел. філармоніі. Сярод оперных партый: Альфрэд, Герцаг («Травіята», «Рыгалета» Дж.Вердзі), Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Фауст («Фауст» Ш.Гуно), Альмавіва («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). У канцэртным рэпертуары лірычныя песні, рамансы, оперныя арыі і інш.
т. 4, с. 91
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕ́ТАШАЎ (Георгій Данілавіч) (н. 16.4.1920, г. Сяміпалацінск, Казахстан),
бел. спявак (лірычны тэнар). Засл. арт. Беларусі (1963). Скончыў Алма-Ацінскую кансерваторыю (1953). З 1952 у ансамблях пагранвойск, з 1958 саліст Ансамбля песні і танца БВА, у 1981—87 артыст Дзярж. акад. харавой капэлы Беларусі імя Р.Шырмы. Валодае голасам цёплага тэмбру, выкананне вылучаецца шчырасцю і лірызмам. У рэпертуары песні бел. і рас. кампазітараў ваен.-патрыят. тэматыкі, бел. і інш. нар. песні, рамансы, арыі з опер.
А.Я.Ракава.
т. 14, с. 252
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСНАДУ́БСКІ (Іван Аляксандравіч) (н. 17.9.1947, в. Краўцы Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. спявак (лірычны барытон). Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Бел. кансерваторыю (1973, клас Л.Івашкова). З 1974 саліст Ансамбля песні і танца БВА, з 1982 — Бел. філармоніі. Валодае прыгожым яркім голасам шырокага дыяпазону, сцэн. абаяльнасцю. У канцэртным рэпертуары арыі з опер рус. і зарубежных кампазітараў-класікаў, камерная лірыка сучасных кампазітараў, у т. л. беларускіх У.Алоўнікава, А.Багатырова, Дз.Лукаса, І.Лучанка, Ю.Семянякі, Дз.Смольскага і інш.
А.Я.Ракава.
т. 8, с. 458
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАРА́ДАЎ (Аляксандр Сяргеевіч) (2.2.1919, г. Красны Холм Цвярской вобл., Расія — 12.3.1998),
бел. спявак (лірычны барытон). Засл. арт. Беларусі (1973). Скончыў Бел. кансерваторыю (1956, кл. Я.Віцінга). Творчую дзейнасць пачаў у 1940. У 1944—50 на парт. рабоце. З 1952 саліст Дзярж. акад. нар. хору Беларусі, у 1954—73 — Бел. дзярж. філармоніі, у 1976—92 артыст хору Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. У канцэртным рэпертуары творы рус. і замежнай класікі, арыі, рамансы і песні рас. і бел. кампазітараў, нар. песні.
т. 14, с. 133
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)